апячы́, апяку́, апячэ́ш, апячэ́; апячо́м, апечаце́, апяку́ць; апёк, апякла́, -ло́; апячы́; апе́чаны; зак., каго-што.

1. Агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым і інш. пашкодзіць скуру; абпаліць, прычыніць боль.

А. руку.

А. крапівой ногі.

2. перан. Уразіць, усхваляваць.

Рэзкае слова апякло сэрца.

|| незак. апяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апячы́

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апяку́ апячо́м
2-я ас. апячэ́ш апечаце́
3-я ас. апячэ́ апяку́ць
Прошлы час
м. апё́к апяклі́
ж. апякла́
н. апякло́
Загадны лад
2-я ас. апячы́ апячы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час апё́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

апячы́ сов., прям., перен. обже́чь, оже́чь;

плячо́ апякло́ бо́лем — плечо́ обожгло́ бо́лью;

апякла́ руку́ пра́сам — обожгла́ ру́ку утюго́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апячы́, апяку, апячэш, апячэ; апячом, апечаце, апякуць; пр. апёк, апякла, апякло; зак., каго-што.

1. Агнём ці чым‑н. гарачым, едкім, пякучым пашкодзіць скурнае покрыва; прычыніўшы боль, абпаліць. Сухія іголкі хвоі затрашчалі, шуганула полымя, і Цімох знячэўку апёк сабе руку. Колас. Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў. // Прычыніць пякучы боль, моцна ўдарыўшы чым‑н. Угары матнуўся пас высока І ў тую ж самую хвіліну Агнём апёк Алесю спіну. Колас.

2. перан. Раптоўна авалодаць кім‑н., выклікаўшы моцныя пачуцці; усхваляваць, уразіць. Самае праўдзівае з праўдзівых Слова [мір] людзям сэрца апякло. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апячы́ (руку і г. д) verbrnnen* vt; verbrühen vt (варам, парай)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апяка́ць¹ гл. апячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абпячы́ сов., см. апячы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

острека́ть сов., прост. апячы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обстрека́ть сов., прост. апячы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паапяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Апячы ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)