апярэ́джанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. апярэ́джанне
Р. апярэ́джання
Д. апярэ́джанню
В. апярэ́джанне
Т. апярэ́джаннем
М. апярэ́джанні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апярэ́джанне ср.

1. прям., перен. опереже́ние, обго́н м.;

2. предупрежде́ние, предвосхище́ние;

1, 2 см. апярэ́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апярэ́джанне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. апярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апярэ́джванне н., апярэ́джанне н. Überhólen n -s, Überhólung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апярэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

1. Рухаючыся ў адным напрамку з кім-, чым-н., апынуцца наперадзе, абагнаць.

2. Зрабіць што-н. раней, чым што-н. адбылося.

А. падзеі.

|| незак. апярэ́джваць, -аю, -аеш, -ае і апераджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. апярэ́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wyprzedzenie

н. выпярэджанне, апярэджанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛАГ (ад англ. lag запазненне),

паказчык, які характарызуе адставанне або апярэджанне ў часе адной з’явы ў параўнанні з іншай, звязанай з ёй з’явай. У эканоміцы найб. важныя віды Л. — інвестыцыйны (характарызуе час абароту ўсіх вытв. капіталаўкладанняў) і будаўніцкі (сярэдні тэрмін будаўніцтва вытв. аб’екта), а таксама запазненне прапановы тавараў ад іх вытворчасці, попыту ад прапановы, спажывання ад попыту, запазненне выпуску кадраў ад пачатку іх абучэння і інш.

т. 9, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУСТРЭ́ЧНЫ БОЙ,

від баявых дзеянняў падраздзяленняў, часцей, злучэнняў, калі абодва бакі вырашаюць пастаўленыя задачы наступленнем. Можа ўзнікнуць пры сустрэчы з праціўнікам на маршы; у наступленні — пры адбіцці атак, контрудараў і інш.; у абароне — пры ажыццяўленні контратак і контрудараў, пры дзеяннях супраць паветр. і марскіх дэсантаў. С.б. характарызуецца няяснасцю становішча, хуткацечнасцю і рашучасцю дзеянняў бакоў. Умовамі яго поспеху з’яўляюцца бесперапынная разведка, своечасовае прыняцце рашэнняў, імгненнае давядзенне задач да войск, апярэджанне праціўніка ў манеўры, адкрыцці агню і інш. С.б. можа перарасці ў абарончы бой, адыход, праследаванне, а таксама ў сустрэчную бітву аператыўных аб’яднанняў.

т. 15, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Vórgriff m -(e)s, -e (п)апярэ́джанне; прадвырашэ́нне прадвызначэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Überhólung f -, -en

1) (бягу́чы) рамо́нт

2) тэх. апярэ́джанне, абго́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)