ГРО́ДЗЕНСКАЙ АПТЭ́КІ БУДЫ́НАК,

помнік архітэктуры барока. Пабудаваны ў 1709 у Гродне, уваходзіць у комплекс Гродзенскага кляштара езуітаў. Першапачаткова — прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак з мансардай, накрыты вальмавым 2-ярусным дахам. Гал. фасад завяршаўся пяцівугольным франтонам. У 1885 будынак пашкоджаны пажарам і перабудаваны: з левага боку прыбудаваны новы аб’ём, ліквідаваны франтон. У выніку будынак набыў асіметрычную кампазіцыю і стаў тыповым прыкладам архітэктуры эклектыкі. Гал. фасад сучаснага будынка падзелены карнізнай цягай на 2 ярусы: ніжні з руставанымі лапаткамі і сандрыкавымі завяршэннямі акон, верхні з ажурным балконам і складаным атыкам у цэнтры, фігурнымі ліштвамі, фрызам і карнізам. Зараз у будынку знаходзіцца Гродзенская аптэка-музей.

Гродзенскай аптэкі будынак.

т. 5, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аптэ́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аптэ́ка аптэ́кі
Р. аптэ́кі аптэ́к
Д. аптэ́цы аптэ́кам
В. аптэ́ку аптэ́кі
Т. аптэ́кай
аптэ́каю
аптэ́камі
М. аптэ́цы аптэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аптэ́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік аптэкі; фармацэўт.

|| ж. аптэ́карка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. аптэ́карскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аптэ́кар, ‑а, м.

1. Уст. і разм. Работнік аптэкі, які робіць лякарствы; фармацэўт.

2. Уст. Уладальнік аптэкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэпара́тчык, ‑а, м.

Работнік аптэкі, фармацэўт, які вырабляе прэпараты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аптэкі. Аптэчная шафа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сігнара́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Работнік аптэкі, які робіць копіі руцэнтаў — сігнатуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПТЭ́КА (ад грэч. apothēkē склад, кладоўка),

медыцынская ўстанова, дзе рыхтуюць, захоўваюць і адпускаюць лякарствы, прадметы санітарыі, гігіены і інш. тавары мед. прызначэння. Папярэднічалі аптэцы лабараторыі для прыгатавання лекаў у краінах стараж. свету (Кітай, Егіпет, Рым). Як установы з дзярж. рэгламентацыяй дзейнасці аптэкі ўзніклі ў Багдадзе ў 8 ст., у Расіі — у 16 ст. (падпарадкоўваліся Аптэкарскаму прыказу). На Беларусі першыя аптэкі з’явіліся ў Пінску (1561), Брэсце (1566). У 16—18 ст. іх было больш за 30, у 1-й пал. 19 ст. — каля 70 прыватных і 15 казённых, у 1913 — 297. На пач. 1994 дзейнічалі каля 1200 аптэк, пачала фарміравацца сетка аптэк недзярж. формаў уласнасці. Пераважная іх большасць — дзярж. гасп.-разліковыя аптэкізах. краінах пераважаюць прыватна-прадпрымальніцкія); існуюць аптэкі самастойныя (у т. л. цэнтр., раённыя), пры лячэбна-прафілакт. установах, бальнічных стацыянарах і г.д.

Асн. функцыя аптэкі — забеспячэнне насельніцтва лек. сродкамі і мед. таварамі — спалучаецца з вытв. (выраб, прыгатаванне і расфасоўка лекаў непасрэдна ў аптэцы, арганізацыя нарыхтовак і закупак лек. сыравіны ў насельніцтва), інфарм.-асветнай (звесткі аб наяўнасці прэпаратаў і іх заменнікаў, пашырэнне ведаў па санітарыі, гігіене, фармацыі, умовах захоўвання лекаў і інш.), фін. і гасп. дзейнасцю. Усім аптэкам устанаўліваецца адзіны парадак захоўвання і рэалізацыі лек. сродкаў, даводзіцца пералік прэпаратаў, на атрыманне якіх патрэбны спец. дазвол (напр. наркатычныя сродкі). Заканадаўствам Беларусі прадугледжаны льготныя формы абслугоўвання некаторых катэгорый насельніцтва.

Л.​П.​Ражкіна.

т. 1, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Provisor [-'vi:-] m -s, -sren праві́зар, зага́дчык аптэ́кі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРО́ДЗЕНСКАЯ АПТЭ́КА-МУЗЕ́Й.

Адкрыта 23.7.1996 у Гродне навук.-вытв. кааператывам «Біятэст» у будынку б. езуіцкай аптэкі (пабудаваны ў 1709, з 1988 помнік гісторыі рэсп. значэння). У музейнай экспазіцыі (пл. 50 м², каля 1 тыс. экспанатаў) паказана гісторыя старэйшай аптэкі Беларусі, створанай езуітамі ў 1687 (першы аптэкар І.​Цішкевіч). У аптэцы працавалі вядомыя фармацэўты і грамадскія дзеячы: Ж.Э.Жылібер, І.​В.​Адамовіч (доўгі час аптэка насіла яго імя), А.​Р.​Троп-Крынскі і інш.

Літ.:

Дорошкевич Н.А., Игнатович Ф.И. Концепция и модель создания первой в Беларуси аптеки-музея // Исторические аспекты и современные проблемы сестринского движения на Гродненщине. Гродно, 1996.

Ф.​І.​Ігнатовіч.

т. 5, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)