апо́ўзлік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апо́ўзлік апо́ўзлікі
Р. апо́ўзліка апо́ўзлікаў
Д. апо́ўзліку апо́ўзлікам
В. апо́ўзліка апо́ўзлікаў
Т. апо́ўзлікам апо́ўзлікамі
М. апо́ўзліку апо́ўзліках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апо́ўзліца

‘жан. да апоўзлік - немаўля, карапуз’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. апо́ўзліца апо́ўзліцы
Р. апо́ўзліцы апо́ўзліц
Д. апо́ўзліцы апо́ўзліцам
В. апо́ўзліцу апо́ўзліц
Т. апо́ўзліцай
апо́ўзліцаю
апо́ўзліцамі
М. апо́ўзліцы апо́ўзліцах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Апо́ўзлы ’аблезлы’ (Янк. БП, 467, Касп., Янк. I, Янк. Мат.); у выразе жаба апоўзлая (варыянт — жаба аблезлая — Янкоўскі, докт. дыс., 1, 188) указвае на нікчэмнасць чалавека. Апоўзлік ’нязграбны, нікчэмны, слабы, закажанелы чалавек’ (Мядзв., Інстр. III, Янк. Мат., Касп.), ’нязграбнае, непаслухмянае дзіця’ (Мядзв., Янк. Мат., Сцяц.); апо́ўзіна ’неахайны чалавек’ (Сцяшк., Янк. II). Параўн. ст.-рус. опълзти ’апляшывець’. Выключна беларускія пераносныя значэнні даюць уяўленне аб жабе пасля лінькі (параўн. рус. выползина, выползок ’скурка жывёлы пасля лінькі’; выползень ’насякомае, якое выпаўзла з лічынкі’, ’цёмны чалавек, які з’явіўся невядома адкуль’) ці аб абвіслым, азызлым, лысым чалавеку (параўн. рус. оползень ’аблезлае футра’, славен. opolzniti ’аблысець’). Нельга цалкам адкінуць і магчымасць іншага семантычнага развіцця, зафіксаванага ў чэш. oplzlý слізкі’, адкуль ’бессаромны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)