Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
апе́раны
дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
апе́раны
апе́раная
апе́ранае
апе́раныя
Р.
апе́ранага
апе́ранай апе́ранае
апе́ранага
апе́раных
Д.
апе́ранаму
апе́ранай
апе́ранаму
апе́раным
В.
апе́раны (неадуш.) апе́ранага (адуш.)
апе́раную
апе́ранае
апе́раныя (неадуш.) апе́раных (адуш.)
Т.
апе́раным
апе́ранай апе́ранаю
апе́раным
апе́ранымі
М.
апе́раным
апе́ранай
апе́раным
апе́раных
Кароткая форма: аперана.
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
апе́раны оперённый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апе́раны, ‑ая, ‑ае.
Які пакрыўся пер’ем; увабраўся ў пер’е. Калі ж здараўся часам выпадак такой незвычайнай важнасці, што на траву.. звальваўся з гнязда толькі што апераны верабейчык, — шчасце не мела граніц!Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апе́раны befíedert, gefíedert
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
оперённый
1.апе́раны;
2.(украшенный пером) аздо́блены пяро́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РАБКО́ВЫЯ, рабкі (Pterocletidae, або Pteroclidae),
сямейства (падатрад) птушак атр. голубападобных. Вядомы з алігацэну (каля 30 млн.г. назад). 2 роды: саджы (Syrrhaptes) з 2 відамі і рабкі (Pterocles) з 14 відамі. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Афрыцы, у стэпах, саваннах, паўпустынях і пустынях. Пераважна аселыя птушкі. Трымаюцца чародкамі, гняздуюцца на зямлі. На Беларусі адзначаны выпадкова залётны від саджа, або капытка (S. paradoxus).
Даўж. да 45 см, маса да 550 г. Афарбоўка пясчаная, вохрыстая, жаўтаватая. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба без васковіцы. Ногі кароткія, апераны да пальцаў; у саджы апераны і пальцы. Задні палец малы або адсутнічае. Кормяцца насеннем, зялёнымі ч. раслін, насякомымі. Адкладваюць да 4 яец. Аб’ект спарт. палявання.
Э.Р.Самусенка.
Рабковыя: 1 — саджа; 2 — рабок белабрухі (а — самец, б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
fully-fledged[ˌfʊliˈfledʒd]adj.
1.апе́раны і здо́льны лята́ць (пра птушаня)
2. по́ўнасцю абу́чаны, падрыхтава́ны (пра розных спецыялістаў); паўнапра́ўны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АРЛЫ́ (Aquila),
род птушак атр. сокалападобных. 9 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўн. Амерыцы. Насяляюць гарыстыя, стэпавыя, пустынныя і лясныя мясцовасці. Ёсць рэдкія арлы, напр. стэпавы (арол чарах) і вельмі рэдкія, напр. іспанскі падвід арла-магільніка (A. heliaca adalberti), які ўключаны ў Чырв. кнігу МСАП. На Беларусі 5 відаў: падворлікі (вялікі і малы), беркут, арол-карлік, арол-магільнік. Найб. пашыраны малы падворлік. Іншыя трапляюцца абмежавана і ў невял. колькасці. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела да 1 м, размах крылаў да 2,4 м. Апярэнне звычайна бурае. Хвост даволі кароткі. Ногі апераны да пальцаў. Гняздуюцца на зямлі, скалах ці дрэвах. Нясуць 1—3 яйцы. Кормяцца звярамі малой і сярэдняй велічыні, птушкамі, рэптыліямі, амфібіямі, зрэдку мярцвячынай. Здабычу высочваюць у палёце або падпільноўваюць, седзячы на ўзвышаным месцы. Знішчаюць шкоднікаў лясной і сельскай гаспадаркі. Арламі часам наз. і прадстаўнікоў інш. родаў драпежных птушак.