апераджа́ць гл. апярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апераджа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. апераджа́ю апераджа́ем
2-я ас. апераджа́еш апераджа́еце
3-я ас. апераджа́е апераджа́юць
Прошлы час
м. апераджа́ў апераджа́лі
ж. апераджа́ла
н. апераджа́ла
Загадны лад
2-я ас. апераджа́й апераджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час апераджа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апераджа́ць несов., см. апярэ́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апераджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апераджа́ць гл. апярэджваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апярэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

1. Рухаючыся ў адным напрамку з кім-, чым-н., апынуцца наперадзе, абагнаць.

2. Зрабіць што-н. раней, чым што-н. адбылося.

А. падзеі.

|| незак. апярэ́джваць, -аю, -аеш, -ае і апераджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. апярэ́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zuvrkommen* vi (s) (D) апе́раджаць, папярэ́джваць (каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

forge

I [fɔrdʒ]

1.

n.

1) кава́льскі го́ран

2) ку́зьня f.

2.

v.t.

1) кава́ць (жале́за)

2) выко́ўваць

3) падрабля́ць (дакумэ́нты, гро́шы, по́дпіс)

II [fɔrdʒ]

v.i.

паступо́ва пераганя́ць, апераджа́ць (пра бегуна́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

precede

[prɪˈsi:d]

v.

1) апераджа́ць; папярэ́днічаць, быць пе́рад чым

A precedes B in the alphabet — У альфабэ́це А стаі́ць пе́рад Б

2) перавыша́ць ра́нгам або́ значэ́ньнем

A major precedes a captain — Маёр ра́нгам вышэ́йшы за капіта́на

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГРАМА́ДСКАЯ СВЯДО́МАСЦЬ,

сукупнасць уяўленняў, поглядаў, навук. тэорый аб чалавеку і навакольным свеце (натуральным і штучным), аб іх мінулым, сённяшнім і будучым. Не зводзіцца да арыфм. сумы індывід. свядомасцей членаў грамадства, а ўтварае арган. цэласнасць са сваімі спецыфічнымі ўласцівасцямі: грамадскім статусам і заканамернасцямі развіцця, прызначэннем і функцыямі. Грамадская свядомасць узаемадзейнічае з інш. сферамі грамадскага жыцця (вытв-сцю матэрыяльных даброт, сям’ёй і г.д.), а таксама ўплывае на асабістае жыццё індывідаў і іх паводзіны ў грамадстве. Грамадская свядомасць утварае з інш. грамадскімі з’явамі адзіную непарыўную тканіну, але пры гэтым адносна самастойная ў працэсе рэалізацыі сваёй грамадскай ролі і функцый. Грамадская свядомасць не тоесная пасіўнаму адлюстраванню таго, што адбываецца ў іншых сферах грамадства, і адыгрывае значную актыўную ролю. Аднак сама гэтая актыўнасць па-рознаму вытлумачваецца ў розных сістэмах філас.-гіст. ведаў. Калі ў ідэалістычных вучэннях ёй надаецца абсалютна самаст., субстанцыянальнае значэнне (чалавечы розум творыць навакольны свет), то паводле матэрыялістычных канцэпцый яна ёсць неабходны, але зусім не самадастатковы момант функцыянавання адзінага сац. цэлага. Матэрыялізм зыходзіць з таго, што грамадская свядомасць дыялектычна адлюстроўвае грамадскае быццё і абумоўлена ім; гэты вывад пакладзены ў аснову матэрыяліст. тэорыі пазнання. Грамадская свядомасць мае складаную ўнутр. структуру, якая ўключае розныя ўзроўні (тэарэт. і звычайная свядомасць, ідэалогія і грамадская псіхалогія) і розныя формы свядомасці (паліт. і прававая свядомасць, мараль, рэлігія, мастацтва, філасофія, навука). У сучасным грамадстве асаблівае значэнне набывае здольнасць грамадскай свядомасці мысленна апераджаць рэальны рух гіст. працэсу, што знаходзіць сваё выяўленне ў функцыі сацыяльнага прадбачання. Дасягнуты крытычны ўзровень спажывання прыродных рэсурсаў і забруджвання навакольнага асяроддзя пры крайне нераўнамерным размеркаванні, матэрыяльных даброт, якія атрымліваюцца ад гэтага, абвастрэнне многіх іншых глабальных праблем сучаснасці востра ставяць перад ім пытанне пра выжыванне. Таму павелічэнне ролі грамадскай свядомасці ў жыцці грамадства на мяжы 20 і 21 ст. звязваецца з праблемамі, ад вырашэння якіх залежыць лёс чалавецтва.

Літ.:

Общественное сознание и его формы. М., 1986;

Жуков Н.И. Проблема сознания. Мн., 1987;

Тойнби А.​Дж. Постижение истории: Пер. с англ. М., [1990);

Сорокин П.А. Человек. Цивилизация. Общество. М., 1992.

В.​І.​Боўш.

т. 5, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)