Ампельныя расліны 1/302; 10/273

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

а́мпельны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. а́мпельны а́мпельная а́мпельнае а́мпельныя
Р. а́мпельнага а́мпельнай
а́мпельнае
а́мпельнага а́мпельных
Д. а́мпельнаму а́мпельнай а́мпельнаму а́мпельным
В. а́мпельны (неадуш.)
а́мпельнага (адуш.)
а́мпельную а́мпельнае а́мпельныя (неадуш.)
а́мпельных (адуш.)
Т. а́мпельным а́мпельнай
а́мпельнаю
а́мпельным а́мпельнымі
М. а́мпельным а́мпельнай а́мпельным а́мпельных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́мпельный бот. а́мпельны;

а́мпельные расте́ния а́мпельныя раслі́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́мпельны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: ампельныя расліны — дэкаратыўныя з паўзучымі сцёбламі расліны, якія вырошчваюцца ў падвесных вазах.

[Ад ням. ampel — вісячая ваза для кветак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КВЕ́ТКАВА-ДЭКАРАТЫ́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

зборная група культ. і дзікарослых, пераважна травяністых раслін, якія выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве для азелянення, упрыгожвання інтэр’ера памяшканняў і будынкаў, ідуць на зрэзку. Вырошчваюцца ў адкрытым і закрытым грунтах. К.-д. р. адкрытага грунту падзяляюць на адна-, двух- і шматгадовыя. Іх выкарыстоўваюць для букетаў і афармлення клумбаў, рабатак, міксбордэраў, партэраў (напр., аднагадовыя агератум, аксамітка, астра, ільвіны зеў, цынія; двухгадовыя званочак, наперстаўка, незабудка, фіялка; шматгадовыя гіяцынт, касач, ландыш, півоня, прымула, нарцыс, цюльпан, вяргіня, канна, шпажнік), павойныя і лазячыя расліны на ўпрыгожванне сцен будынкаў, агароджаў, балконаў, тэрас (напр., аднагадовыя пахучы гарошак, іпамея, настурка; шматгадовыя клематыс, плюшч, капрыфоль). К.-д.р. закрытага грунту пераважна субтрапічныя і трапічныя. Сярод іх вылучаюць сезоннаквітучыя (вазонныя пеларгонія, цыкламен; грунтавыя гваздзік рэмантантны, ружа), выганачныя (гіяцынт, нарцыс, цюльпан), вечназялёныя (травяністыя — аспідыстра, спаржа, папараць; павойныя і ампельныя — плюшч, традэсканцыя; сукуленты — агава, алоэ, кактусы, эйфорбія; дрэвы і кусты — азалія, пальма, цытрусавыя).

Кветкава-дэкаратыўныя расліны: 1 — астыльба; 2 — ільвіны зеў; 3 — аксаміткі; 4 — званочкі.

т. 8, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)