ТРАДЭСКА́НЦЫЯ (Tradescantia),

род кветкавых раслін сям. камялінавых. Больш за 60 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях

Т. белакветную (T. albiflora), Блосфельда (T. blossfeldiana), прырэчную (T. fluminensis), стракатую (T. multicoler) і інш.

Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя або сцелістыя. Лісце суцэльнае, гладкае ці апушанае, чаргаванае, ланцэта- або яйцападобнае, зялёнае, лілова-чырв., часам стракатае. Кветкі дробныя, белыя, блакітныя, ліловыя, ружовыя, адзіночныя ці ў пазушных або верхавінкавых суквеццях. Плод — каробачка. Дэкар. (ампельныя) расліны.

Традэсканцыя віргінская.

т. 15, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)