альпі́йскі, -ая, -ае.

1. прым. да Альпы.

2. Высакагорны.

Альпійская расліннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альпі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. альпі́йскі альпі́йская альпі́йскае альпі́йскія
Р. альпі́йскага альпі́йскай
альпі́йскае
альпі́йскага альпі́йскіх
Д. альпі́йскаму альпі́йскай альпі́йскаму альпі́йскім
В. альпі́йскі (неадуш.)
альпі́йскага (адуш.)
альпі́йскую альпі́йскае альпі́йскія (неадуш.)
альпі́йскіх (адуш.)
Т. альпі́йскім альпі́йскай
альпі́йскаю
альпі́йскім альпі́йскімі
М. альпі́йскім альпі́йскай альпі́йскім альпі́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

альпі́йскі альпи́йский;

~кія лугі́ — альпи́йские луга́;

~кае дваябо́рстваспорт. альпи́йское двоебо́рье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

альпі́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Альпаў.

2. Які размешчаны, знаходзіцца на гарах; высакагорны. Альпійскі луг. Альпійская расліннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альпі́йскі lpen; alpn;

альпі́йскае двубо́р’е спарт (лыжы) alpne Kombinatin;

альпі́йская па́ша Alm f -, -en, lpe f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лу́гава-альпі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лу́гава-альпі́йскі лу́гава-альпі́йская лу́гава-альпі́йскае лу́гава-альпі́йскія
Р. лу́гава-альпі́йскага лу́гава-альпі́йскай
лу́гава-альпі́йскае
лу́гава-альпі́йскага лу́гава-альпі́йскіх
Д. лу́гава-альпі́йскаму лу́гава-альпі́йскай лу́гава-альпі́йскаму лу́гава-альпі́йскім
В. лу́гава-альпі́йскі (неадуш.)
лу́гава-альпі́йскага (адуш.)
лу́гава-альпі́йскую лу́гава-альпі́йскае лу́гава-альпі́йскія (неадуш.)
лу́гава-альпі́йскіх (адуш.)
Т. лу́гава-альпі́йскім лу́гава-альпі́йскай
лу́гава-альпі́йскаю
лу́гава-альпі́йскім лу́гава-альпі́йскімі
М. лу́гава-альпі́йскім лу́гава-альпі́йскай лу́гава-альпі́йскім лу́гава-альпі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

АЛЬПІ́ЙСКІ РЭЛЬЕ́Ф,

тып рэльефу высакагор’яў, якія ляжаць вышэй за снегавую лінію ці зведалі зледзяненне ў плейстацэне. Пашыраны ў Альпах, Гімалаях, на Каўказе, Паміры, Цянь-Шані і інш. Характэрны востраканечныя вяршыні і вострыя грабяні, глыбокае расчляненне, стромкія схілы, скалістасць, ледавіковыя формы рэльефу (кары, цыркі, трогі, карлінгі і інш.). Адбываюцца актыўныя працэсы снегавой і ледавіковай эрозіі.

т. 1, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬПІ́ЙСКІ ПО́ЯС,

прыродны вышынны пояс у гарах пераважна ўмераных і субтрапічных шырот. Размешчаны вышэй за субальпійскі пояс, пры значнай вышыні гор змяняецца нівальным поясам. Вышыннае знаходжанне альпійскага пояса вызначаецца геагр. шыратой, экспазіцыяй схілаў, ступенню кантынентальнасці клімату (напр., у Альпах Ап. знаходзіцца на выш. 2200—3000 м, на Цянь-Шані — 1000—1800 м, у Гімалаях — 3600—5000 м). Клімат суровы высакагорны. Сярэдняя т-ра студз. 15 °C, ліп. 14 °C, ападкаў 1000 мм і больш за год. Снегапады, моцныя вятры, снегавыя лавіны. Снегавое покрыва 6—10 месяцаў. Вегетац. перыяд 2—3 месяцы. Характэрны бязлессе, альпійская расліннасць на горна-лугавых глебах.

А.М.Матузка.

т. 1, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

альпи́йский альпі́йскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

alpine [ˈælpaɪn] adj. альпі́йскі;

picturesque alpine villages маляўні́чыя альпі́йскія вёскі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)