Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Алтэя 1/132, 265; 6/298
- » - лекавая 1/265 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АЛТЭ́Я
(Althaea),
род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 12 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўропы і Азіі. На Беларусі інтрадукавана алтэя лекавая (A. officinalis), трапляецца ў культуры і як здзічэлая, алтэя каноплевая (A. cannabina), вырошчваюць у Цэнтр.бат. садзе АН.
Адна- або шматгадовыя расліны. Найб. вядомая алтэя лекавая — шматгадовая травяністая расліна з моцным прамастойным сцяблом выш. да 150 см і тоўстымі мясістымі каранямі. Лісты нераўнамерна-зубчастыя, ніжнія амаль круглыя, верхнія яйцападобныя. Кветкі бледна-ружовыя, пазушныя. Лек., дэкар., тэхн., харч., кармавыя, меданосныя і перганосныя расліны. Карані выкарыстоўваюць як адхарквальны, змякчальны і процізапаленчы сродак («алтэйны корань»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
алте́йм., бот.алтэ́я, -тэ́і ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сляз ‘мальва’, сля́са, слясь, слязю́к, шляз ‘тс’ (Кіс., Ласт.), сля́зік ‘гарлянка?’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр.дыял.сляз ‘тс’, слюз, сліз ‘мальва, алтэя’, рус.дыял.слизник ‘алтэя’, польск.ślaz, чэш.sléz, sliz, славац.slez, в.-луж.šlěz, н.-луж.slěz, славен.sléz ‘алтэя’, серб.-харв.сле̏з, сље̏з, балг.дыял.сляс ‘расліна, лістамі якой кормяць курэй’, макед.слез ‘мальва’. Прасл.*slězъ, *slizъ ‘мальва, алтэя’ звязаны з *slizь (гл. слізкі) і *sluzъ (гл. слюз), паколькі расліны змяшчаюць слізістую субстанцыю (Махэк₂, 554; Брукнер, 530). Запазычанне некаторым усходнеславянскіх форм слова (сляз, укр.сляз) з польскай мовы (ЕСУМ, 5, 299, 313) грунтуецца на фанетычных крытэрыях (‑я‑ на месцы ‑ě‑). Паводле Борыся (Etymologie, 624), праславянская форма слова ўяўляе дэвербатыў ад *sliziti ‘сачыцца’ (гл. слізіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Праску́рнік ’алтэя, Althaea’ (Нас.), ’штокружа (сляс) ружовая, Alcea nosea L.’ (віц., Кіс.). Рус.проскурник, просвирник ’розныя віды Althaea, Malva’, укр.проскурпак, проскурняк ’расліна Althaea officinalis’, польск.proskitrnia ’лясны кустарнік’. чэш.proskurnik (з рус. — Махэк, Jména, 147). Ад праскура (гл.). Назва па знешнім выглядзе, форме пладоў (Махэк₂, там жа; Мяркулава, Очерки, 127).