алеу́ты, -аў, адз. алеу́т, -а, М -у́це, м.

Паўночная народнасць, карэннае насельніцтва Алеуцкіх і Камандорскіх астравоў.

|| ж. алеу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. алеу́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Алеуты 7/432; 8/343

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

алеу́ты, ‑аў; адз. алеут, ‑а, М алеуце, м.; алеутка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. алеуткі, ‑так; ж.

Карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЕУ́ТЫ

(саманазва унанган),

карэннае насельніцтва Алеуцкіх а-воў і п-ва Аляска. У ЗША 6 тыс. чал. (1983). Жывуць таксама на Камандорскіх а-вах (Расія, 700 чал., 1989). Гавораць на алеуцкай мове.

т. 1, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

алеу́т,

гл. алеуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алеу́тка,

гл. алеуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алеу́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. алеу́т алеу́ты
Р. алеу́та алеу́таў
Д. алеу́ту алеу́там
В. алеу́та алеу́таў
Т. алеу́там алеу́тамі
М. алеу́це алеу́тах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Aleutian Islands

Алеу́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

унанга́ны, ‑аў; адз. унанган, ‑а, м.; унанганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. унанганкі, ‑нак; ж.

Тое, што і алеуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЕУ́ЦКІЯ АСТРАВЫ́

(Aleutian Islands),

архіпелаг на Пн Ціхага ак. (ЗША, штат Аляска). Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўж. 1740 км) паміж п-авамі Аляска і Камчатка. Пл. 37,8 тыс. км². Нас. 7,5 тыс. чал. (1980) — алеуты, амерыканцы. Утвараюць 4 групы а-воў: Лісіныя, Андрыянаўскія, Пацучыныя, Блізкія. Большасць а-воў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрыты снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2860 м) на в-ве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя т-ра самага халоднага месяца (лютага) -1,4 °C, самага цёплага (жніўня) 11,9 °C. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш. Рыбалоўства. Пушны промысел. Зверагадоўля (блакітны пясец). Гал. населены пункт — Адак (на аднайм. в-ве). Ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар (на в-ве Уналашка). Адкрыты ў 18 ст. рус. экспедыцыяй В.Берынга і А.Чырыкава. Да 1867 належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША.

Р.А.Жмойдзяк.

т. 1, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)