Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
акцэ́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Націск у слове, а таксама знак націску (спец.).
Зрабіць а. на чым-н. (перан.: падкрэсліваючы, звярнуць увагу на што-н.; кніжн.).
2. Асаблівасці вымаўлення, уласцівыя тым, хто гаворыць на чужой мове.
|| прым.акцэ́нтны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акцэ́нт, -ту м.
1.лингв., перен. акце́нт; ударе́ние;
2. (особенности произношения) акце́нт;
францу́зскі а. — францу́зский акце́нт;
гавары́ць з ~там — говори́ть с акце́нтом;
◊ рабі́ць а. — (на чым) де́лать акце́нт (на чём)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
акцэ́нт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Націск у слове. // Знак націску.
2. Своеасаблівае вымаўленне, уласцівае для тых, хто гаворыць на чужой мове. Гаварыць з акцэнтам.// Адметнасць вымаўлення ў той ці іншай мясцовай гаворцы або мове. Уральскі акцэнт. Палескі акцэнт. □ Вясковы, беларускі акцэнт не псаваў, а як бы скрашваў высечаныя з граніту сказы.Гартны.Мы цокалі на польскай мове — .. [Стася] з паморскім акцэнтам, скорагаворкай, а я нараспеў, як усе беларусы.Бажко.
•••
Рабіць акцэнтначым‑н.гл. рабіць.
[Лац. accentus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКЦЭ́НТ
(ад лац. accentus націск),
1) тое, што націск.
2) Знак націску над літарай («вада́»).
3) Асаблівасці вымаўлення, уласцівыя асобе, якая гаворыць не на роднай мове.
4) Вылучэнне, падкрэсліванне таго, што з’яўляецца найб. важным, галоўным у артыкуле, маст. творы і г.д. 5) У музыцы — вылучэнне, падкрэсліванне гуку або акорда. Адрозніваюць акцэнт дынамічны (узмацненне гучання), метрычны (вылучэнне апорных доляў такта), рытмічны (перанясенне націску з апорных доляў на слабыя — сінкопа, рытмічнае падаўжэнне гуку), агагічны (затрымка або зацягванне гуку), меладычны (вылучэнне гуку меладычным скачком або арнаментальнай фігурай). Сродкам акцэнтавання служыць і раптоўная змена гармоніі, тэмбру і інш.