акружэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. акружэ́нне
Р. акружэ́ння
Д. акружэ́нню
В. акружэ́нне
Т. акружэ́ннем
М. акружэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акружэ́нне ср.

1. в разн. знач. окруже́ние;

вы́рвацца з ~ннявоен. вы́рваться из окруже́ния;

2. обрамле́ние, окаймле́ние;

3. оцепле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акружэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акружаць — акружыць.

2. Становішча, пры якім хто‑, што‑н. знаходзіцца ў кальцы варожых войск. Трапіць у акружэнне. □ Ішлі байцы, якія выбраліся з нямецкага акружэння. Чорны.

3. Навакольныя абставіны, умовы існавання каго‑, чаго‑н. Геаграфічнае акружэнне. Капіталістычнае акружэнне. // Акружаючыя людзі, асяроддзе, у якім знаходзіцца хто‑н. Благое акружэнне. Уплыў акружэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акружэнне (ваен.) 1/197

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКРУЖЭ́ННЕ (ваен.),

ізаляцыя групоўкі праціўніка ад астатніх яго войскаў з мэтай знішчэння ці ўзяцця ў палон. Паспяховае акружэнне часцей бывае, калі прарыў абароны праціўніка ажыццяўляецца на двух або некалькіх участках фронту з развіццём наступлення па напрамках, якія сыходзяцца; калі створана перавага над праціўнікам у сілах і сродках (пры спрыяльных умовах акружэнне магчыма і пры роўных сілах). Акружаная групоўка адначасова блакіруецца з паветра, а на прыморскіх напрамках і з боку мора.

Класічны прыклад акружэння — бітва пры Канах у 216 да н.э. паміж рым. і карфагенскай арміямі. Шырока практыкавалася ў час Вял. Айч. вайны, калі сав. войскі правялі шэраг значных аперацый па акружэнні войскаў праціўніка (гл. Сталінградская бітва 1942—43, Корсунь-Шаўчэнкаўская аперацыя 1944, Яса-Кішынёўская аперацыя 1944). На тэр. Беларусі ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, Бабруйскай аперацыі 1944, Мінскай аперацыі 1944 трапілі ў акружэнне вял. групоўкі ням. войскаў (гл. Віцебскі «кацёл», Бабруйскі «кацёл», Мінскі «кацёл»).

т. 1, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акружэ́нне н.

1. вайск. (дзеянне) Umrngen n -s; Umzngelung f -; inkreisung f -, inkesselung f -;

тра́піць у акружэ́нне in inen Kssel gerten*;

вы́рвацца з акружэ́ння aus dem Kssel usbrechen*;

2. (абставіны, асяроддзе, атачэнне) Umgbung f -, mwelt f -; Milieu [mi´ljø:] n -s, -s;

у акружэ́нні (каго-н.) umgben [umrngt] von (D), in Beglitung von (D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

акружы́ць, акружу́, акру́жыш, акру́жыць; акру́жаны; зак.

1. каго-што. Размясціцца, стаць вакол каго-, чаго-н., утварыўшы круг або замкнёную лінію.

А. армію непрыяцеля.

А. участак прысадамі.

2. перан., каго-што і чым. Стварыць вакол каго-н. якія-н. умовы, устанавіць тыя ці іншыя адносіны.

А. бацькоў увагай і клопатамі.

3. каго-што і кім. Наблізіць да каго-н. якіх-н. асоб, стварыўшы з іх групу блізкіх людзей.

А. сябе аднадумцамі.

|| незак. акружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. акружэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́ймы, -аў.

Абрамленне, акружэнне.

Азёры ў пышных абоймах лазы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́ймы

‘абрамленне; акружэнне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. або́ймы
Р. або́ймаў
Д. або́ймам
В. або́ймы
Т. або́ймамі
М. або́ймах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

1. Даўно не аранае поле, пакрытае травою, дзірваном.

Узараць аблогу.

2. Акружэнне войскамі ўмацаванага пункта з мэтай яго захопу.

Зняць аблогу.

3. Акружэнне лесу з мэтай правядзення аблавы на звера.

А. мядзведзя.

|| прым. абло́гавы, -ая, -ае і абло́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Абложныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)