акругле́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
акругле́нне |
акругле́нні |
| Р. |
акругле́ння |
акругле́нняў |
| Д. |
акругле́нню |
акругле́нням |
| В. |
акругле́нне |
акругле́нні |
| Т. |
акругле́ннем |
акругле́ннямі |
| М. |
акругле́нні |
акругле́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
акругле́нне ср., прям., перен. округле́ние; см. акруглі́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
акругле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. акругляць — акругліць і стан паводле знач. дзеясл. акругляцца — акругліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКРУГЛЕ́ННЕ ліку,
набліжанае выяўленне ліку з дапамогай канечнай колькасці лічбаў. Пры акругленні з недахопам апошняя пакінутая лічба не мяняецца, пры акругленні з лішкам — павялічваецца на адзінку. Праводзіцца паступова справа налева паводле правіла: калі адкінутая лічба a ≤ 4 або калі a = 5 і апошняя пакінутая лічба цотная, то акругляюць з недахопам, у астатніх выпадках — з лішкам. Адрозніваюць акругленне да пэўнага ліку дзесятковых знакаў, калі загадзя ўказваецца нумар апошняга разраду, і акругленне да пэўнага ліку вартасных лічбаў, напр., акругленне ліку 78,6741 да першага дзесятковага знака дае лік 78,7, да другога — 78,67, да дзвюх вартасных лічбаў — 79.
т. 1, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акруглі́ць, акруглю́, акру́гліш, акру́гліць; акру́глены; зак., што.
1. Зрабіць круглым, акруглым.
А. губы.
2. Выразіць у круглых лічбах.
А. суму.
3. перан. Давесці да значных памераў; павялічыць (разм.).
|| незак. акругля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. акругле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Акругленне сапраўднага дадатнага ліку 1/197
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
округле́ние в разн. знач. акругле́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
zaokrąglenie
н.
1. акругленне; закругленне;
2. акругласць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
галце́ль
(ням. Hohlkehle = выемка)
1) акругленне знешніх і ўнутраных вуглоў у вырабах;
2) вузкая планка, якая прыкрывае шчыліны ў стыках злучэнняў, напр. дэталяў мэблі;
3) сталярны інструмент для выстругвання на брусках жалабоў, валікаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)