АКРАБАТЫ́ЧНАЕ МАСТА́ЦТВА, акрабатыка,

жанр цыркавога і эстраднага мастацтва; дэманстраванне нумароў, заснаваных на майстэрскім валоданні целам і высокім развіцці мускулатуры.

Са старажытнасці вядома ў Егіпце, Грэцыі, Рыме, Візантыі, Кітаі, Японіі. У сярэднія вякі элементы акрабатыкі ўключалі ў свае выступленні вандроўныя акцёры: шпільманы (Германія), жанглёры (Францыя), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь і Расія) і інш. Як род цыркавога відовішча акрабатычнае мастацтва вылучылася ў канцы 18—19 ст. (конная, партэрная акрабатыка).

У сучасным цырку акрабатычнае мастацтва падзяляецца на скачковае (на зямлі), плечавое, сілавое, пластычнае, коннае, ікарыйскія гульні, вальтыжыроўку, камічнае. Элементы акрабатычнага мастацтва выкарыстоўваюць амаль ва ўсіх інш. жанрах — паветранай гімнастыцы, эквілібрыстыцы, гімнастыцы на снарадах, жангліраванні, клаунадзе, дрэсіроўцы, а таксама ў харэагр. мастацтве, тэатр. і эстрадных паказах, у т. л. ў пантаміме і поп-групах.

Да арт. Акрабатычнае мастацтва. Партэрны палёт.

т. 1, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акрабаты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. акрабаты́чны акрабаты́чная акрабаты́чнае акрабаты́чныя
Р. акрабаты́чнага акрабаты́чнай
акрабаты́чнае
акрабаты́чнага акрабаты́чных
Д. акрабаты́чнаму акрабаты́чнай акрабаты́чнаму акрабаты́чным
В. акрабаты́чны (неадуш.)
акрабаты́чнага (адуш.)
акрабаты́чную акрабаты́чнае акрабаты́чныя (неадуш.)
акрабаты́чных (адуш.)
Т. акрабаты́чным акрабаты́чнай
акрабаты́чнаю
акрабаты́чным акрабаты́чнымі
М. акрабаты́чным акрабаты́чнай акрабаты́чным акрабаты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

музы́чна-акрабаты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. музы́чна-акрабаты́чны музы́чна-акрабаты́чная музы́чна-акрабаты́чнае музы́чна-акрабаты́чныя
Р. музы́чна-акрабаты́чнага музы́чна-акрабаты́чнай
музы́чна-акрабаты́чнае
музы́чна-акрабаты́чнага музы́чна-акрабаты́чных
Д. музы́чна-акрабаты́чнаму музы́чна-акрабаты́чнай музы́чна-акрабаты́чнаму музы́чна-акрабаты́чным
В. музы́чна-акрабаты́чны (неадуш.)
музы́чна-акрабаты́чнага (адуш.)
музы́чна-акрабаты́чную музы́чна-акрабаты́чнае музы́чна-акрабаты́чныя (неадуш.)
музы́чна-акрабаты́чных (адуш.)
Т. музы́чна-акрабаты́чным музы́чна-акрабаты́чнай
музы́чна-акрабаты́чнаю
музы́чна-акрабаты́чным музы́чна-акрабаты́чнымі
М. музы́чна-акрабаты́чным музы́чна-акрабаты́чнай музы́чна-акрабаты́чным музы́чна-акрабаты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пілата́жна-акрабаты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пілата́жна-акрабаты́чны пілата́жна-акрабаты́чная пілата́жна-акрабаты́чнае пілата́жна-акрабаты́чныя
Р. пілата́жна-акрабаты́чнага пілата́жна-акрабаты́чнай
пілата́жна-акрабаты́чнае
пілата́жна-акрабаты́чнага пілата́жна-акрабаты́чных
Д. пілата́жна-акрабаты́чнаму пілата́жна-акрабаты́чнай пілата́жна-акрабаты́чнаму пілата́жна-акрабаты́чным
В. пілата́жна-акрабаты́чны (неадуш.)
пілата́жна-акрабаты́чнага (адуш.)
пілата́жна-акрабаты́чную пілата́жна-акрабаты́чнае пілата́жна-акрабаты́чныя (неадуш.)
пілата́жна-акрабаты́чных (адуш.)
Т. пілата́жна-акрабаты́чным пілата́жна-акрабаты́чнай
пілата́жна-акрабаты́чнаю
пілата́жна-акрабаты́чным пілата́жна-акрабаты́чнымі
М. пілата́жна-акрабаты́чным пілата́жна-акрабаты́чнай пілата́жна-акрабаты́чным пілата́жна-акрабаты́чных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

handspring

[ˈhændsprɪŋ]

n.

акрабаты́чнае пераку́льваньне на рука́х “ко́лам”

to turn handsprings — пераку́львацца на рука́х

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АКРАБА́ТЫКА

(ад грэч. akrobatēs які падымаецца ўверх),

1) від спорту (спартыўная акрабатыка). Уключае шматлікія фіз. практыкаванні (вылучаюць 2 асн. групы: скачковая акрабатыка і сілавая — стойкі, піраміды і інш.). Удзельнічаюць мужчыны і жанчыны паасобку, з партнёрам (у т. л. мяшаныя пары), групай. Часам выкарыстоўваюць спец. прылады (трамплін, батут). Чэмпіянаты свету па акрабатыцы праводзяцца з 1964. На Беларусі гурткі акрабатыкі існавалі з сярэдзіны 1930-х г., як спорт развіваецца з 1946. Сярод бел. акрабатаў чэмпіёны свету і Еўропы Ю.Зікуноў (1974), В.Біндлер, чэмпіёны СССР А.Колесава (1952), В.Бірукоў (1957), А. і М.Туманавы (1963), Л.Зданюк (1966—67), А.Базылеў (1974).

2) Від фіз. практыкаванняў накшталт гімнастычных. Шырока выкарыстоўваецца ў розных відах спорту (спарт. гімнастыка, скачкі ў ваду, фрыстайл і інш.), а таксама пры спец. фіз. падрыхтоўцы лётчыкаў і касманаўтаў.

3) Жанр цыркавога і эстраднага мастацтва, гл. Акрабатычнае мастацтва.

Да арт. Акрабатыка. Трэніроўка спартсменаў.

т. 1, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)