ЭКВІЛІБРЫ́СТЫКА (ад лац. aequilibris раўнаважны),

цыркавы жанр; мастацтва трымаць раўнавагу пры любым няўстойлівым становішчы цела (практыкаванні на дроце, канаце, шары і інш.). Спалучаюць з акрабатыкай (гл. Акрабатычнае мастацтва) і жангліраваннем.

т. 18, кн. 1, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)