Парог адчувальнасці (біял.) 1/133; 4/79; 8/110

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

адчува́льнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. адчува́льнасць
Р. адчува́льнасці
Д. адчува́льнасці
В. адчува́льнасць
Т. адчува́льнасцю
М. адчува́льнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

знячу́ць

‘пазбавіць каго-небудзь адчувальнасці; пазбавіцца адчувальнасці

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. знячу́ю знячу́ем
2-я ас. знячу́еш знячу́еце
3-я ас. знячу́е знячу́юць
Прошлы час
м. знячу́ў знячу́лі
ж. знячу́ла
н. знячу́ла
Загадны лад
2-я ас. знячу́й знячу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час знячу́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нарко́з, -у, м.

Агульнае абязбольванне, своеасаблівы стан штучнага сну з поўнай або частковай стратай прытомнасці і болевай адчувальнасці.

Аперацыя пад наркозам.

|| прым. нарко́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анестэзі́я, -і, ж. (спец.).

Страта або аслабленне адчувальнасці, успрымальнасці да знешніх раздражненняў пры дапамозе анестэзійных сродкаў; абязбольванне.

Мясцовая а.

|| прым. анестэзі́йны, -ая, -ае.

Анестэзійныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сенсібіліза́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Павышэнне адчувальнасці арганізма да ўздзеяння якіх‑н. раздражальнікаў.

2. У фатаграфіі — павелічэнне адчувальнасці фатаграфічных пласцінак да некаторых каляровых праменяў.

[Фр. sensibilisation ад лац. sensibilis — адчувальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адапто́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння светлавой адчувальнасці вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыеадчува́льнасць, ‑і, ж.

Ступень адчувальнасці арганізма (жывёльнага, расліннага) да ўздзеяння іанізуючых выпрамяненняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гальвано́метр, ‑а, м.

Прыбор вялікай адчувальнасці для вымярэння слабых электрычных токаў, напружання і колькасці электрычнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знячу́ліць

‘пазбавіць каго-небудзь, што-небудзь адчувальнасці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. знячу́лю знячу́лім
2-я ас. знячу́ліш знячу́ліце
3-я ас. знячу́ліць знячу́ляць
Прошлы час
м. знячу́ліў знячу́лілі
ж. знячу́ліла
н. знячу́ліла
Загадны лад
2-я ас. знячу́ль знячу́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час знячу́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)