Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адпрацава́цьсов., в разн. знач. отрабо́тать;
а. за ава́нс — отрабо́тать ава́нс;
а. не́калькі гадзі́н — отрабо́тать не́сколько часо́в;
~ва́ў — і даха́ты — отрабо́тал — и домо́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адпрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. Разлічыцца за даўгі, атрыманыя грошы і пад. сваёй працай; адрабіць. Тады Бай-Цзы злітаваўся і згадзіўся, каб яму гэтыя грошы адпрацавалі.Маўр.
2. Скончыць, перастаць працаваць. Васіль быў хіба задаволены тым, што адпрацаваў, што сёння больш рабіць не трэба.Мележ.// Перастаць працаваць, стаўшы непрыгодным для працы. [Вейс] ужо адпрацаваў сваё і выйшаў на пенсію.Арабей.// Знасіцца ад працяглага выкарыстання (пра машыны і пад.).
3. Папрацаваць нейкі час. Адпрацавалі [камсамольцы] па чатыры дні ў лесе і першыя аддалі свой заробак на ўзнос.Пальчэўскі.