аднаме́сны, -ая, -ае.

З месцам для аднаго чалавека.

Аднамесная палата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаме́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднаме́сны аднаме́сная аднаме́снае аднаме́сныя
Р. аднаме́снага аднаме́снай
аднаме́снае
аднаме́снага аднаме́сных
Д. аднаме́снаму аднаме́снай аднаме́снаму аднаме́сным
В. аднаме́сны (неадуш.)
аднаме́снага (адуш.)
аднаме́сную аднаме́снае аднаме́сныя (неадуш.)
аднаме́сных (адуш.)
Т. аднаме́сным аднаме́снай
аднаме́снаю
аднаме́сным аднаме́снымі
М. аднаме́сным аднаме́снай аднаме́сным аднаме́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аднаме́сны одноме́стный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднаме́сны, ‑ая, ‑ае.

Прыстасаваны, разлічаны на аднаго чалавека. Аднамесны самалёт. Аднамесная лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаме́сны insitzig; mit inem Platz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

одноме́стный аднаме́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Аднамесны матацыкл.

Новыя мадэлі мапедаў і скутараў карыстаюцца вялікім попытам.

2. Аднамесная спартыўная лодка з падвесным маторам.

|| прым. ску́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

insitzig a аднаме́сны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

insitzer m -s, - аднаме́сны аўтамабі́ль [самалёт, экіпа́ж]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГО́НАЧНЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ,

аднамесны аўтамабіль, прызначаны для скорасных спаборніцтваў на кальцавых закрытых (для інш. транспарту) трасах. Адрозніваецца малой масай, магутным рухавіком, размяшчэннем колаў па-за межамі кузава, адсутнасцю крылаў у колаў і інш. Паводле Міжнар. класіфікацыі адносяць да груп 7 і 8. У групу 7 уваходзяць гоначныя аўтамабілі формул — 1 (аб’ём рухавіка да 3000 см³ без наддуву ці да 1500 см³ з наддувам), 2 (да 2000 см³), 3 (да 2000 см³ з абмежаваннем магутнасці); у групу 8 — гоначны аўтамабіль «свабоднай» формулы (параметры ўстанаўлівае спарт. федэрацыя краіны). Гл. таксама Карт.

Гоначны аўтамабіль формулы 1.

т. 5, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)