адназна́чна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
адназна́чна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адназна́чна прысл. jédenfalls; zwéifellos; гл. тс. адназначны

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адназна́чна-дэтэрміні́сцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адназна́чна-дэтэрміні́сцкі адназна́чна-дэтэрміні́сцкая адназна́чна-дэтэрміні́сцкае адназна́чна-дэтэрміні́сцкія
Р. адназна́чна-дэтэрміні́сцкага адназна́чна-дэтэрміні́сцкай
адназна́чна-дэтэрміні́сцкае
адназна́чна-дэтэрміні́сцкага адназна́чна-дэтэрміні́сцкіх
Д. адназна́чна-дэтэрміні́сцкаму адназна́чна-дэтэрміні́сцкай адназна́чна-дэтэрміні́сцкаму адназна́чна-дэтэрміні́сцкім
В. адназна́чна-дэтэрміні́сцкі (неадуш.)
адназна́чна-дэтэрміні́сцкага (адуш.)
адназна́чна-дэтэрміні́сцкую адназна́чна-дэтэрміні́сцкае адназна́чна-дэтэрміні́сцкія (неадуш.)
адназна́чна-дэтэрміні́сцкіх (адуш.)
Т. адназна́чна-дэтэрміні́сцкім адназна́чна-дэтэрміні́сцкай
адназна́чна-дэтэрміні́сцкаю
адназна́чна-дэтэрміні́сцкім адназна́чна-дэтэрміні́сцкімі
М. адназна́чна-дэтэрміні́сцкім адназна́чна-дэтэрміні́сцкай адназна́чна-дэтэрміні́сцкім адназна́чна-дэтэрміні́сцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

однозна́чно нареч. адназна́чна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ХО́ЛА ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК, Хола датчык,

вымяральны пераўтваральнік на аснове Хола эфекту. Пры дапамозе Х.п. можна вымяраць фіз. велічыні, якія адназначна залежаць ад напружанасці магн. поля. Адрозніваюць вымяральныя і індыкатарныя Х.п. Вымяральныя выкарыстоўваюцца ў магнітометрах, бескантактных амперметрах, перамнажальных прыладах і інш., індыкатарныя служаць для ўстанаўлення факта наяўнасці ці адсутнасці магн. поля ў дадзеным пункце прасторы.

т. 17, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ранда́к ’саматканая суконная ў клетачкі спадніца’ (пух., Мат. дыял. канф.). Значэнне слова адназначна сведчыць пра зыходнае андарак (гл.), трансфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі, магчыма, пад уплывам рабак 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНКЕТАВА́ННЕ,

метад збору пачатковага матэрыялу для сацыялагічных, эканамічных, псіхалагічных і інш. даследаванняў. Праводзіцца ананімна, у пісьмовай форме з выкарыстаннем апытальных лістоў (анкет), у прысутнасці даследчыка і без яго (па пошце). Пытанні анкетавання павінны быць аб’яднаны агульнай тэмай даследавання, сфармуляваны дакладна, адназначна, на даступнай рэспандэнтам мове. Адрозніваюць пытанні адкрытыя (свабода ў выбары адказу) і закрытыя (адказ выбіраецца з прапанаваных варыянтаў), аб’ектыўныя (пра ўзрост, адукацыю і інш.) і суб’ектыўныя (высвятляюць сац.-псіхал. ўстаноўкі або меркаванні рэспандэнтаў). Гл. таксама Апытанне.

С.​А.​Яцкевіч.

т. 1, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРО́СТЫ ЛІК,

цэлы дадатны лік, які перавышае 1 і не мае інш. дзельнікаў акрамя 1 і самога сябе. Напр., 2, 3, 5, 7, 11, ... . Паняцце «П.л.» з’яўляецца асноўным пры вывучэнні падзельнасці натуральных лікаў: любы натуральны лік адназначна раскладаецца на здабытак П.л. Існуе бясконцае мноства П.л. (тэарэма Эўкліда). Для знаходжання П.л. карыстаюцца рэшатам Эратасфена: з табліцы натуральных лікаў выкрэсліваецца 1, лік 2 — П.л. — пакідаецца, выкрэсліваюцца ўсе цотныя лікі, лік 3 (1-ы з нявыкрасленых) будзе простым, далей выкрэсліваюцца лікі, кратныя 3, і г.д.

т. 13, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ЗІС, база (ад грэч. basis аснова),

1) у матэматыцы — найменшае падмноства некаторага мноства, з якога пэўнымі аперацыямі можна атрымаць любы элемент гэтага мноства. Напрыклад, 1 аперацыямі складання і множання можна атрымаць любы натуральны лік. У вектарнай прасторы такі набор вектараў, што адвольны вектар адназначна выяўляецца ў выглядзе лінейнай камбінацыі вектараў гэтага набору. Колькасць элементаў базісу наз. размернасцю прасторы. Гл. таксама Артаганальная сістэма, Артаганальнае пераўтварэнне.

2) У фізіцы базіс крышталічнай структуры — поўная сукупнасць каардынатаў цэнтраў атамаў у сіметрычна незалежнай вобласці крышт. структуры. Эксперыментальнае вызначэнне праводзіцца метадамі рэнтгенаўскага структурнага аналізу, электронаграфіі, нейтронаграфіі.

т. 2, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЛЬТЫПО́ЛЬ (ад мульты... + грэч. polos полюс),

пэўная канфігурацыя кропкавых крыніц поля (зарадаў). Напр., кропкавы зарад — М. нулявога парадку; 2 процілеглыя па знаку і роўныя па модулі зараду — дыполь, ці М. 1-га парадку; 4 аднолькавыя па модулі зараду, размешчаныя ў вяршынях паралелаграма так, што кожная старана злучае процілеглыя па знаку зарады — квадруполь, ці М. 2-га парадку. Асн. характарыстыка М. — мультыпольны момант, які дазваляе адназначна звязаць палі М. з палямі складаных сістэм крыніц на вял. адлегласцях, што вядзе да уніфікацыі рашэння шырокага класа задач. Паняцце М. дастасавальнае для апісання палёў, створаных эл., магн. і інш. зарадамі.

т. 11, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)