адназара́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адназара́дны адназара́дная адназара́днае адназара́дныя
Р. адназара́днага адназара́днай
адназара́днае
адназара́днага адназара́дных
Д. адназара́днаму адназара́днай адназара́днаму адназара́дным
В. адназара́дны (неадуш.)
адназара́днага (адуш.)
адназара́дную адназара́днае адназара́дныя (неадуш.)
адназара́дных (адуш.)
Т. адназара́дным адназара́днай
адназара́днаю
адназара́дным адназара́днымі
М. адназара́дным адназара́днай адназара́дным адназара́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адназара́дны воен. однозаря́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адназара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які напаўняецца (зараджаецца) адным зарадам. Адназарадная стрэльба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

однозаря́дный воен. адназара́дны;

однозаря́дное ружьё адназара́дная стрэ́льба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

jednostrzałowy

адназарадны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГАЛЫ́Н,

комплексныя злучэнні, крышталегідраты двайных сульфатаў саставу M​1M​III(SO4)2∙12H2O ці M​I2SO4 × M2III(SO4)3∙24H2O (M​Iадназарадны катыён: Na​+, K​+, Rb​+, Cs​+, NH4+ і інш.; M​III — трохзарадны катыён: Al​3+, Cr​3+, Fe​3+, Ga​3+ і інш.). Існуюць таксама селенатны галын саставу M​IM​III(SeO4)2∙12H2O і т.зв. псеўдагалын, які ўтвараюць двухзарадныя катыёны, напр. FeSO4xAl2(SO4)3∙24H2O.

Вядома некалькі дзесяткаў галынаў. Пры звычайных умовах устойлівыя крышт. рэчывы з вяжучым, кіслым смакам. На ўласцівасці галынаў больш значна ўплывае адназарадны катыён M​+, У галынаў, якія маюць аднолькавы катыён M​3+, у радзе Na, K, NH4, Rb, Cs растваральнасць у вадзе памяншаецца, т-ра плаўлення і тэрмічная ўстойлівасць павялічваюцца (напр., алюманатрыевы галын мае tпл 61 °C, алюмацэзіевы — 117 °C). Пры награванні плавяцца ў крышталізацыйнай вадзе, потым дэгідратуюць у 2 ці некалькі стадый. Прадукт дэгідратацыі — галын бязводны ці палены.

У прыродзе трапляецца алюмакаліевы, алюманатрыевы (мінерал чэрмігіт). Выкарыстоўваюць у асн. алюмініевы галын, хромава-каліевы (гл. Хромавы галын) і жалеза-амоніевы для дублення скуры, праклейвання паперы, як пратраву пры фарбаванні тканін, каагулянты пры водаачыстцы, рэактывы ў фатаграфіі.

І.В.Боднар.

т. 4, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)