аднавяско́вец, -ко́ўца, мн. -ко́ўцы, -ко́ўцаў, м.

Жыхар або ўраджэнец вёскі ў дачыненні да каго-н. іншага з гэтай вёскі.

|| ж. аднавяско́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, мн. -і, -ко́вак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднавяско́вец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аднавяско́вец аднавяско́ўцы
Р. аднавяско́ўца аднавяско́ўцаў
Д. аднавяско́ўцу аднавяско́ўцам
В. аднавяско́ўца аднавяско́ўцаў
Т. аднавяско́ўцам аднавяско́ўцамі
М. аднавяско́ўцу аднавяско́ўцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аднавяско́вец, -ко́ўца м. односельча́нин

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднавяско́вец, ‑коўца, м.

Жыхар або ўраджэнец вёскі ў дачыненні да кагосьці іншага з гэтай вёскі. Перасяленцы пазнаюць сваіх былых аднавяскоўцаў і з мужчынамі, якія выходзяць на вуліцу, вітаюцца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднавяско́вец м. éiner aus méinem [séinem і г. д.] Dorf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

односельча́нин аднавяско́вец, -ко́ўца м., аднасяльча́нін, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднавяско́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.

Жан. да аднавясковец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шва́гер, ‑гра, м.

Брат жонкі або муж сястры ці швагеркі. Застаўся ў тыле — дзейны і жывы — Юхімаў швагер і аднавясковец. Астапенка. Ніну паставілі зменшчыцай да сваяка — швагра Васіля Вяляўскага. Кухараў.

[Ням. Schwager.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяльча́нін разм. ’сельскі жыхар, селянін; аднавясковец’ (ТСБМ), ст.-бел. сельча́нинъ (?), параўн. Т. скл. сельча́ном (XVI ст., Карскі, 1–3, 147), рус. сельча́нин ’жыхар сяла’, стараж.-рус. сельчанинъ ’тс’. Дэрыват ад сяльцо́ ’невялікае сяло, пасяленне’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.) < сяло, гл. Адзначаецца экспансія ў сучаснай рускай мове фарманта ‑чане, ‑чанин у адтапанімічных утварэннях на *‑janinъ (Трубачоў, Этимология–1980, 4), што магло паўплываць і на пашырэнне такіх утварэнняў у беларускай мове, параўн. мінча́нін, гамяльча́нін. Менш верагодна другаснае ўтварэнне ад сяля́к ’селянін’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)