адмо́ўнае

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. адмо́ўнае
Р. адмо́ўнага
Д. адмо́ўнаму
В. адмо́ўнае
Т. адмо́ўным
М. адмо́ўным

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адмо́ўнае сущ. отрица́тельное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмо́ўны, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе адмаўленне.

А. адказ.

А. займеннік.

2. Дрэнны, варты асуджэння.

А. персанаж у п’есе.

3. У матэматыцы: які ўяўляе сабой велічыню, узятую са знакам мінус, меншую за нуль.

А. лік.

4. Суадносны з такім відам электрычнасці, матэрыяльныя часціцы якога з’яўляюцца электронамі (спец.).

А. электрычны зарад.

5. Які паказвае на адсутнасць чаго-н., процілеглы чаканаму.

А. вынік.

6. Неадабральны, асуджальны.

А. водгук.

Адмоўная рэцэнзія.

7. у знач. наз. адмо́ўнае, -ага. Тое, што характарызуецца адмоўнымі якасцямі; процілеглае дадатнаму.

Бачыць ва ўсім толькі адмоўнае.

|| наз. адмо́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АДМО́ЎНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,

уласцівасць некаторых звычайна нелінейных элементаў эл. ланцугоў змяншаць падзенне напружання на іх пры павелічэнні сілы току (напр., 4-слойны некіроўны дыёд, тунэльны дыёд). У ланцугах пераменнага току індуктыўнае супраціўленне можна разглядаць як адмоўнае супраціўленне ў адносінах да ёмістаснага. У ланцугах пастаяннага току адмоўнае супраціўленне ўзнікае ў вобласці значэнняў токаў і напружанняў пры наяўнасці на вольт-ампернай характарыстыцы элемента ўчастка, які зніжаецца.

Вольтамперная характарыстыка элемента з адмоўным супраціўленнем. AB — спадальны ўчастак.

т. 1, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адмо́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адмо́ўны адмо́ўная адмо́ўнае адмо́ўныя
Р. адмо́ўнага адмо́ўнай
адмо́ўнае
адмо́ўнага адмо́ўных
Д. адмо́ўнаму адмо́ўнай адмо́ўнаму адмо́ўным
В. адмо́ўны (неадуш.)
адмо́ўнага (адуш.)
адмо́ўную адмо́ўнае адмо́ўныя (неадуш.)
адмо́ўных (адуш.)
Т. адмо́ўным адмо́ўнай
адмо́ўнаю
адмо́ўным адмо́ўнымі
М. адмо́ўным адмо́ўнай адмо́ўным адмо́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адмо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адмо́ўны адмо́ўная адмо́ўнае адмо́ўныя
Р. адмо́ўнага адмо́ўнай
адмо́ўнае
адмо́ўнага адмо́ўных
Д. адмо́ўнаму адмо́ўнай адмо́ўнаму адмо́ўным
В. адмо́ўны (неадуш.)
адмо́ўнага (адуш.)
адмо́ўную адмо́ўнае адмо́ўныя (неадуш.)
адмо́ўных (адуш.)
Т. адмо́ўным адмо́ўнай
адмо́ўнаю
адмо́ўным адмо́ўнымі
М. адмо́ўным адмо́ўнай адмо́ўным адмо́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́зус-адмо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэ́зус-адмо́ўны рэ́зус-адмо́ўная рэ́зус-адмо́ўнае рэ́зус-адмо́ўныя
Р. рэ́зус-адмо́ўнага рэ́зус-адмо́ўнай
рэ́зус-адмо́ўнае
рэ́зус-адмо́ўнага рэ́зус-адмо́ўных
Д. рэ́зус-адмо́ўнаму рэ́зус-адмо́ўнай рэ́зус-адмо́ўнаму рэ́зус-адмо́ўным
В. рэ́зус-адмо́ўны (неадуш.)
рэ́зус-адмо́ўнага (адуш.)
рэ́зус-адмо́ўную рэ́зус-адмо́ўнае рэ́зус-адмо́ўныя (неадуш.)
рэ́зус-адмо́ўных (адуш.)
Т. рэ́зус-адмо́ўным рэ́зус-адмо́ўнай
рэ́зус-адмо́ўнаю
рэ́зус-адмо́ўным рэ́зус-адмо́ўнымі
М. рэ́зус-адмо́ўным рэ́зус-адмо́ўнай рэ́зус-адмо́ўным рэ́зус-адмо́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

отрица́тельное сущ. адмо́ўнае, -нага ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўсме́рць, -і, ж.

У выразе: да паўсмерці (разм.) — вельмі моцна (пра што-н. адмоўнае).

Змарыўся да паўсмерці.

Збіць да паўсмерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

песімі́зм, -у, м.

Светаадчуванне, прасякнутае нявер’ем у будучае, схільнасцю бачыць ва ўсім толькі адмоўнае; проціл. аптымізм.

|| прым. песімісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)