1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. на пэўную адлегласць. Дзяцел толькі глянуў скоса, адляцеў за пару сосен і пачаў «тук-тук» нанова. Вось і ўся яго размова!Дубоўка.
2. Вылецеўшы, пакінуць якое‑н. месца; паляцець. Самалёты адбамбіліся і адляцелі на захад.Сабаленка.Калі Аляшкевіч расказаў пра старое вялізнае гняздо чорных буслоў і пра тое, што яны яшчэ не адляцелі, а ўжо надышоў кастрычнік, я яму не паверыў.Самусенка.//перан. Мінуць, адысці, знікнуць (пра час, мары, надзеі і пад.). Праходзіў час, плылі нядзелі, Далёка бежанства, шпіталь, І дні дзяцінства адляцелі Кудысь у выцвіўшую даль.Колас.Мы даўно не тыя, — адляцелі, нібы сны, мары маладыя.А. Вольскі.
3. Адскочыць, адкінуцца ўбок ад моцнага ўдару, штуршка. [Хлапчук:] — Ды каб я крутнуўся, яны [дзяўчынкі] на дзесяць крокаў адляцелі б.Рунец.
4.Разм. Адарвацца, зваліцца, адпасці (пра што‑н. прымацаванае). Раптам адляцела кола, пакацілася з дарогі. Вось схілілася дадолу, чырканула, як парогам.Дубоўка.Лісты ў спякоту не жаўцелі — Згарнуліся ў колер свой І адляцелі без надзеі На кроплю праўды дажджавой.Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлята́ць, адляце́ць
1. (перамясціцца, аддаліцца) ábfliegen*vi (s), wégfliegen*vi (s), davónfliegen* vi (s);
2. (адскочыць у бок ад штуршка) zur Séite flíegen*, ábprallen vi (s); zurückfliegen*vi (s); zurückspringen*vi (s);
3.разм. (адарвацца) ábspringen*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адлётгл.адляцець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адлята́ць² гл.адляцець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паадлята́ць, 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1.Адляцець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.
Птушкі паадляталі.
2.Адляцець, адскочыць ад моцнага ўдару, штуршка — пра ўсё, многае.
Усе засаўкі паадляталі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адлята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.даадляцець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отлете́тьсов., в разн. знач.адляце́ць, мног. паадлята́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)