адкла́дваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адкла́дваю адкла́дваем
2-я ас. адкла́дваеш адкла́дваеце
3-я ас. адкла́двае адкла́дваюць
Прошлы час
м. адкла́дваў адкла́двалі
ж. адкла́двала
н. адкла́двала
Загадны лад
2-я ас. адкла́двай адкла́двайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адкла́дваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкла́дваць несов., см. адклада́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кладзі́; -кла́дзены; зак., што.

1. Пакласці ўбок, побач, асобна.

А. патрэбную рэч.

2. Захаваць, не расходуючы.

А. грошы на мэблю.

3. Назбіраць, назапасіць; утварыць адклады.

Возера адклала тоўсты слой ілу.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Палажыць яйкі, пакінуць пасля сябе для захавання патомства (спец.).

Птушка адклала яйкі.

5. Адтэрмінаваць, перанесці.

А. сход.

Не адкладвай справы на заўтра, а жаніцьбы на старасць (з нар.).

6. Пра каўнер і прадметы, прымацаваныя да чаго-н. адным краем: апусціць, адкінуць.

А. каўнер кажуха.

7. У геаметрыі: адмераўшы, адзначыць адрэзак.

На прамой АВ а. адрэзак СП.

8. перан. Пакінуць след, адбітак, зрабіць уплыў.

Перажыванні адклалі свой след.

|| незак. адклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарві́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -віць; незак. (спец.).

Адкладваць яйцы, пладзіць чарву (пра пчол).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарві́ць, ‑віць; незак.

Спец. Адкладваць яйцы, пладзіць чарву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкла́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкладваць — адкласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкла́двацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкласціся.

2. Зал. да адкладваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ўгі, -ая, -ае.

1. Працяглы ў прасторы, які мае вялікую даўжыню (у 1 знач.).

Д. шлях.

2. Працяглы ў часе.

Д. дзень.

Доўга (прысл.) чакаць.

Доўгія рукі ў каго (разм., неадабр.) — пра таго, хто мае схільнасць да кражы, захопу.

Доўгі рубель (разм., неадабр.) — вялікі лёгкі заробак.

Адкладваць у доўгую скрынку (неадабр.) — адкладваць якую-н. справу на доўгі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

odkładać

незак.

1. адкладваць, адкладаць;

odkładać słuchawkę — класці (тэлефонную) трубку (слухаўку);

2. адкладваць; адтэрміноўваць;

3. адкладваць; назапашваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)