адка́зчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адка́зчык адка́зчыкі
Р. адка́зчыка адка́зчыкаў
Д. адка́зчыку адка́зчыкам
В. адка́зчыка адка́зчыкаў
Т. адка́зчыкам адка́зчыкамі
М. адка́зчыку адка́зчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адка́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Асоба, якой прад’яўлены судовы іск.

Удзел у справе істца і адказчыка.

2. Той, хто нясе адказнасць, адказвае за што-н. (разм.).

Брыгадзір за ўсё а.

|| ж. адка́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́зчык м., юр. отве́тчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адказчык 1/412; 5/155

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

адка́зчык, ‑а, м.

1. Асоба, якой прад’яўлены судовы іск. Справа ў судзе разглядаецца пры ўдзеле істца і адказчыка.

2. Разм. Той, хто нясе адказнасць, адказвае за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДКА́ЗЧЫК,

бок цывільнай справы ў судзе або спрэчкі ў гасп. судзе, якому прад’яўлена патрабаванне істца. Паводле бел. права адказчыкам можа быць грамадзянін, а таксама прадпрыемства, арг-цыя, установа, якія з’яўляюцца юрыд. асобамі; у гасп. судзе адказчыкам — толькі юрыд. асобы. Становішча адказчыка ў судзе, яго працэсуальныя правы і абавязкі прадугледжаны цывільным і гасп. працэсуальным заканадаўствамі. У крымін. працэсе магчымы ўдзел адказчыка, калі ён нясе матэрыяльную адказнасць за шкоду, прычыненую абвінавачаным.

І.​І.​Пацяружа.

т. 1, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адка́зчык м.

1. юрыд. Beklgte sub m, f -n, -n, Verntwortliche sub m, f -n, -n;

2. (прылада) ntwortsender m -s, -, ntwortgerät n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

отве́тчик юр. адка́зчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ісце́ц, істца́, мн. істцы́, істцо́ў, м.

Асоба або арганізацыя, якія прад’яўляюць іск; проціл. адказчык.

|| ж. ісці́ца, -ы, мн. -ы, -ці́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́зчыца, ‑ы, ж.

Жан. да адказчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)