Адбельныя гліны 1/94; 10/91
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АДБЕ́ЛЬНЫЯ ГЛІ́НЫ,
гліністыя горныя пароды з рэзка выражанымі ўласцівасцямі адсорбцыі. У мінулым шырока выкарыстоўваліся для адбельвання сукна (адсюль назва). Ачышчаюць розныя рэчывы (пераважна вадкасці) ад пігментаў, муці, смолаў, слізі і інш. прымесяў. Складаюцца ў асноўным з мантамарыланіту, сапаніту і інш. мінералаў. Трапляюцца пераважна ў адкладах мелавога, палеагенавага і неагенавага перыядаў, у месцах вулканічнай актыўнасці. Выкарыстоўваюць пры ачыстцы нафты і нафтапрадуктаў, алею, тлушчаў, сокаў, воцату, вінаў і інш. Як адсарбенты прыдатныя актывізаваныя стужкавыя гліны, якімі багатыя Віцебскі, Полацкі, Петрыкаўскі р-ны Беларусі.
т. 1, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адбе́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
адбе́льны |
адбе́льная |
адбе́льнае |
адбе́льныя |
| Р. |
адбе́льнага |
адбе́льнай адбе́льнае |
адбе́льнага |
адбе́льных |
| Д. |
адбе́льнаму |
адбе́льнай |
адбе́льнаму |
адбе́льным |
| В. |
адбе́льны (неадуш.) адбе́льнага (адуш.) |
адбе́льную |
адбе́льнае |
адбе́льныя (неадуш.) адбе́льных (адуш.) |
| Т. |
адбе́льным |
адбе́льнай адбе́льнаю |
адбе́льным |
адбе́льнымі |
| М. |
адбе́льным |
адбе́льнай |
адбе́льным |
адбе́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адбе́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да адбелкі. Адбельная вытворчасць. // Які служыць, прызначаны для адбелкі. Адбельныя гліны.
2. Падвергнуты адбелцы. Адбельная пража.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕНТАНІ́Т,
бентанітавыя гліны (ад назвы г. Форт-Бентан у ЗША), адбельныя гліны (гл. Гліна), складзеныя пераважна з мінералаў групы мантмарыланіту Al2[Si4O10](OH)2·nH2O. Утвараецца ў выніку падводнай хім. змены вулканічных туфаў і попелаў. Выкарыстоўваецца ў горназдабыўной прам-сці для прыгатавання свідравальных раствораў, для ачысткі прадуктаў нафтаперапрацоўчай, коксахім. і харч. прам-сці, як сувязны матэрыял у ліцейных фармовачных сумесях і керамічных масах. Радовішчы на Украіне, у ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Японіі і інш.
т. 3, с. 101
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)