аге́ньчык

‘уздым, запал’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аге́ньчык
Р. аге́ньчыку
Д. аге́ньчыку
В. аге́ньчык
Т. аге́ньчыкам
М. аге́ньчыку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аге́ньчык

‘святло ад чаго-н. у выглядзе кропкі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аге́ньчык аге́ньчыкі
Р. аге́ньчыка аге́ньчыкаў
Д. аге́ньчыку аге́ньчыкам
В. аге́ньчык аге́ньчыкі
Т. аге́ньчыкам аге́ньчыкамі
М. аге́ньчыку аге́ньчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аге́ньчык, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. агонь.

2. -а. Святло ад чаго-н. у выглядзе кропкі, плямкі святла.

А. папяросы.

Вёска заснула: ні аднаго агеньчыка.

3. -у, перан. Захапленне, запал (разм.).

Танцор з агеньчыкам.

4. перан. Бляск вачэй (адлюстраванне ўнутранага стану каго-н.).

У яе вачах — смяшлівыя агеньчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аге́ньчык, -ку м., уменьш.

1. в разн. знач. огонёк;

а. папяро́сы — огонёк папиро́сы;

заіскры́ліся гарэ́злівыя ~кі ў вача́х — заискри́лись озорны́е огоньки́ в глаза́х;

2. небольшо́й костёр;

раскла́сці а. — развести́ костёр;

на а. (зайсці́, завярну́ць) — на огонёк (зайти́, заверну́ть)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аге́ньчык, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Памянш.-ласк. да агонь (у 1 знач.). Каля зямлянкі тут прыветна Гарэў агеньчык чуць прыкметна. Колас. Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася хутка, хутка, калі цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў. Лынькоў.

2. ‑а. Святло ад чаго‑н. у выглядзе кропкі; плямка святла. Зялёны агеньчык тралейбуса. Агеньчык цыгаркі. // перан. Бляск вачэй (звычайна як адлюстраванне якога‑н. унутранага стану чалавека). Зноў успыхнулі ў вачах Любы ранейшыя смяшлівыя агеньчыкі. Васілевіч.

3. ‑у; перан. Захапленне, запал, уздым. Міша Казлоў не любіць высокіх слоў: энтузіязм, камсамольскі агеньчык, працоўны ўздым. Ахвота да працы ў яго — патрэба душы. Мыслівец.

•••

На агеньчык (зайсці, забегчы) — зайсці да каго‑н. мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аге́ньчык м

1. Flämmchen n -s; Lchtschimmer m -s, - (удалечыні);

2. перан (бляск вачэй):

злы́я аге́ньчыкі бе́гаюць у яго́ вача́х sine ugen bltzen vor Zorn;

3. (запал, уздым) Fuer n -s, -; Schwung m -(e)s;

зайсці́ да каго

на аге́ньчык j-n kurz ufsuchen [bei j-m vorbischauen] (in dssen Fnster man Licht geshen hat)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аго́нь, агню́, мн. агні́ і агнёў, м.

1. Гаручыя святлівыя газы высокай тэмпературы; полымя.

Згарэць у агні.

2. Святло ад асвятляльных прыбораў.

Запаліць а.

Агні горада.

3. Стральба (ружэйная, артылерыйская).

Адкрыць а.

Шквальны а.

Агонь! (каманда страляць).

4. перан. Палымянасць, жвавасць, душэўны ўздым.

З агнём у сэрцы.

Антонаў агонь — гангрэна, заражэнне крыві (уст.).

Баяцца як агню — вельмі баяцца.

Днём з агнём не знойдзеш — нідзе не знойдзеш (разм.).

З агню ды ў полымя — з адной непрыемнаці ў другую, яшчэ большую (разм.).

Паміж двух агнёў — пра небяспеку з двух бакоў.

Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы — шмат зведаць у жыцці; з поспехам пераадолець цяжкасці.

У агонь і ў ваду пойдзе за каго-н. — гатовы на ўсё дзеля каго-н.

Гарэць (пячы) агнём — вельмі моцна балець.

Увесь у агні — у гарачцы.

Не жартаваць (не гуляць) з агнём — не рабіць таго, што можа пацягнуць за сабой непрыемныя вынікі.

Агнём і мячом — з бязлітаснай жорсткасцю.

Як агню ўхапіўшы — вельмі хутка.

На агеньчык зайсці да каго-н. — зайсці выпадкова, мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло.

Працаваць з аганьком — з запалам, з захапленнем, праяўляючы ініцыятыву, выдумку.

|| памянш. аге́ньчык, -а і -у, мн. -і, -аў, м. і аганёк, -нька́, м. Гарыць а.

|| прым. агнявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.), агнёвы, -ая, -ае (да 1 знач.), агні́сты, -ая, -ае (да 1 знач.) і во́гненны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Агнявая сушка (на агні). Агнявы пункт (артылерыйскі, кулямётны). Агнявыя сродкі (снарады). Агнёвыя прамяні сонца.

Агністая чырвань на ўсходзе.

Вогненныя языкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мігатлі́вы, -ая, -ае.

Які мігаціць.

М. агеньчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

огонёк

1. уменьш. аге́ньчык, -ку м.;

блуждающий огонёк блука́ючы аге́ньчык;

3. перен. аге́ньчык, -ка м., аганёк, -ньку́ м.;

работать с огонько́м працава́ць з аге́ньчыкам (аганько́м).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разадзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., што.

Тое, што і раздзьмуць.

Р. у печы агеньчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)