АВАРЫ́ЙНАГА ВЫРАТАВА́ННЯ СІСТЭ́МА ў касманаўтыцы, бартавая сістэма для выратавання экіпажа касм. карабля ў выпадку аварыі ракеты-носьбіта. Пры аварыі на старце і на пачатковым участку палёту забяспечвае катапультаванне касманаўтаў з касм. карабля з наступным спускам іх на парашутах або аварыйнае аддзяленне спускальнага апарата і адвод яго ад ракеты-носьбіта на бяспечную адлегласць (з дапамогай спец. ракетнага цвердапаліўнага рухавіка) з далейшым прызямленнем апарата з экіпажам на парашуце. Пры аварыі ракеты-носьбіта на вял. вышынях выратаванне экіпажа ажыццяўляецца аддзяленнем спускальнага апарата (ці ўсяго касм. карабля) ад ракеты-носьбіта з наступным палётам яго па траекторыі спуску і тармажэннем у атмасферы і пасадкай. Для памяншэння перагрузак выкарыстоўваецца кіроўны спуск з аэрадынамічнай якасцю.

т. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

авары́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. авары́йны авары́йная авары́йнае авары́йныя
Р. авары́йнага авары́йнай
авары́йнае
авары́йнага авары́йных
Д. авары́йнаму авары́йнай авары́йнаму авары́йным
В. авары́йны (неадуш.)
авары́йнага (адуш.)
авары́йную авары́йнае авары́йныя (неадуш.)
авары́йных (адуш.)
Т. авары́йным авары́йнай
авары́йнаю
авары́йным авары́йнымі
М. авары́йным авары́йнай авары́йным авары́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

радыяцы́йна-авары́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радыяцы́йна-авары́йны радыяцы́йна-авары́йная радыяцы́йна-авары́йнае радыяцы́йна-авары́йныя
Р. радыяцы́йна-авары́йнага радыяцы́йна-авары́йнай
радыяцы́йна-авары́йнае
радыяцы́йна-авары́йнага радыяцы́йна-авары́йных
Д. радыяцы́йна-авары́йнаму радыяцы́йна-авары́йнай радыяцы́йна-авары́йнаму радыяцы́йна-авары́йным
В. радыяцы́йна-авары́йны
радыяцы́йна-аварыйнага
радыяцы́йна-авары́йную радыяцы́йна-авары́йнае радыяцы́йна-авары́йныя
радыяцы́йна-авары́йных
Т. радыяцы́йна-авары́йным радыяцы́йна-авары́йнай
радыяцы́йна-авары́йнаю
радыяцы́йна-авары́йным радыяцы́йна-авары́йнымі
М. радыяцы́йна-авары́йным радыяцы́йна-авары́йнай радыяцы́йна-авары́йным радыяцы́йна-авары́йных

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

буксі́рна-авары́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. буксі́рна-авары́йны буксі́рна-авары́йная буксі́рна-авары́йнае буксі́рна-авары́йныя
Р. буксі́рна-авары́йнага буксі́рна-авары́йнай
буксі́рна-авары́йнае
буксі́рна-авары́йнага буксі́рна-авары́йных
Д. буксі́рна-авары́йнаму буксі́рна-авары́йнай буксі́рна-авары́йнаму буксі́рна-авары́йным
В. буксі́рна-авары́йны (неадуш.)
буксі́рна-авары́йнага (адуш.)
буксі́рна-авары́йную буксі́рна-авары́йнае буксі́рна-авары́йныя (неадуш.)
буксі́рна-авары́йных (адуш.)
Т. буксі́рна-авары́йным буксі́рна-авары́йнай
буксі́рна-авары́йнаю
буксі́рна-авары́йным буксі́рна-авары́йнымі
М. буксі́рна-авары́йным буксі́рна-авары́йнай буксі́рна-авары́йным буксі́рна-авары́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

усеагу́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўсіх, ахоплівае ўсіх, распаўсюджваецца на ўсіх. Усеагульнае выбарчае права. Усеагульнае абавязковае сярэдняе навучанне. □ Адам Ружанцоў.. не адыходзіў да самай поўначы ад аварыйнага будынка. Яго таксама захапіла ўсеагульная ўзрушанасць. Чыгрынаў. На кожнай станцыі студыйцы прыцягваюць да сябе ўсеагульную ўвагу. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АВАРЫ́ЙНЫ ВЫ́КІД у экалогіі, ненаўмысны выкід забруджвальных рэчываў у прыроднае асяроддзе пры аварыях на прамысл. прадпрыемствах, ачышчальных збудаваннях і інш. тэхн. сістэмах. Па характары блізкі да залпавага выкіду. Можа ствараць небяспечныя рэгіянальныя экалагічныя сітуацыі (катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, аварыі трубаправодаў, буйных нафтаналіўных танкераў), часцей выклікае лакальнае забруджванне. Вынікам аварыйнага выкіду з Чарнобыльскай АЭС было суцэльнае і плямістае забруджванне земляў Беларусі, Украіны і далёкіх тэрыторый.

т. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́ЗАВАЕ СХО́ВІШЧА,

ёмішча для захоўвання газу. Прызначана таксама для згладжвання сутачнай і сезоннай нераўнамернасці спажывання газу, выраўноўвання ціску ў газаправодзе, аварыйнага назапашвання газу. Бываюць наземныя і падземныя.

Наземныя газавыя сховішчы — газгольдэры, падземныя (больш умяшчальныя, бяспечныя і танныя) ствараюцца ў порыстых пародах або ў поласцях горных парод, у горных выпрацоўках, закінутых шахтах і інш. Газ захоўваецца ў газападобным (пад ціскам 12—15 МПа) або ў звадкаваным (0,8—2 МПа) стане. У ізатэрмічных газавых сховішчах звадкаваны газ захоўваецца пад ціскам, блізкім да атмасфернага (2,5 кПа), і пры т-ры да -200 °C; яны маюць форму наземных або заглыбленых танкасценных цеплаізаляваных рэзервуараў аб’ёмам да 50 тыс. м³. Нізкія т-ры ў такіх газавых сховішчах падтрымліваюцца халадзільнымі ўстаноўкамі. Да ізатэрмічных газавых сховішчаў адносяць і катлаваны з замарожанымі сценкамі аб’ёмам да 30 тыс. м³.

В.В.Арціховіч, В.М.Капко.

т. 4, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)