абяздо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго.

Зрабіць няшчасным, пазбавіўшы самага неабходнага.

Вайна абяздоліла многіх людзей.

|| незак. абяздо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абяздо́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абяздо́лю абяздо́лім
2-я ас. абяздо́ліш абяздо́ліце
3-я ас. абяздо́ліць абяздо́ляць
Прошлы час
м. абяздо́ліў абяздо́лілі
ж. абяздо́ліла
н. абяздо́ліла
Дзеепрыслоўе
прош. час абяздо́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абяздо́ліць сов. обездо́лить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абяздо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Зрабіць няшчасным, пазбавіўшы самага неабходнага. Вайна раз’яднала, абяздоліла сотні тысяч сем’яў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяздо́ліць lend [nglücklich] mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обездо́лить сов. абяздо́ліць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абнядо́ліць сов., см. абяздо́ліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абяздо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абяздоліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wydziedziczyć

зак.

1. пазбавіць спадчыны;

2. перан. абяздоліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абяздо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяздоліць.

2. у знач. прым. Няшчасны, прыгнечаны; пазбаўлены самага неабходнага. Расказваючы гісторыю аднаго з курганоў, Янка Купала малюе вобраз музыкі-гусляра, абаронцы інтарэсаў прыгнечаных і абяздоленых людзей. Шкраба. [Пятрусь:] — Я расказаў табе вельмі не многа з таго, што займала мае думы. Самыя звычайныя рэчы: што ёсць раскоша і беднасць, сіла і бяспраўнасць і што ў той спрадвечная барацьбе класаў ёсць адна найвышэйшая мара: здабыць шчасце для абяздоленага чалавека. Скрыган. / у знач. наз. абяздо́лены, ‑ага, м.; абяздо́леная, ‑ай, ж. Усе сустрэчныя, думалася, пазіраюць на яе [Жарынку], як на няшчасную, абяздоленую. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)