абца́сік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абца́сік абца́сікі
Р. абца́сіка абца́сікаў
Д. абца́сіку абца́сікам
В. абца́сік абца́сікі
Т. абца́сікам абца́сікамі
М. абца́сіку абца́сіках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абца́сік м.

1. уменьш. каблучо́к;

2. архит. каблучо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абца́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дэталь абутку ў выглядзе падстаўкі, якая прыпадымае пятку вышэй узроўню наска.

Боты на высокіх абцасах.

Трымаць пад абцасам каго-н. — трымаць у поўным падпарадкаванні.

|| памянш. абца́сік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. абца́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каблучо́к

1. уменьш. абца́сік, -ка м.;

2. архит. абца́сік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АБЛО́МЫ АРХІТЭКТУ́РНЫЯ,

працяглыя элементы арх. пластыкі, спалучэнне якіх складае профілі (разрэзы) карнізаў, капітэляў, базаў калон. Размяшчаюцца па гарызанталі, радзей па нахіленай крывой (у архівольтах арак, на нервюрах) ці ламанай (абрамленні парталаў, вокнаў) лініі. Узбагачаюць арх. дэкор, узмацняюць вобразна-маст. выразнасць будынка. Падзяляюцца на прамалінейныя (палічка) і крывалінейныя (вал, гусёк, абцасік і інш.). Найб. пашыраны ў ордэрнай архітэктуры (гл. Ордэр). Узніклі ў класічнай архітэктуры Стараж. Грэцыі, адкуль запазычаны дойлідствам Стараж. Рыма і Візантыі, пасля — Зах. Еўропы. У сучаснай архітэктуры абломам архітэктурным адпавядаюць профілі архітэктурныя.

Абломы архітэктурныя: 1 — палічка; 2 — вал; 3 — «ястрабіная дзюба»; 4 — кіматый (а — прамы, б — адваротны); 5абцасік (а — прамы, б — адваротны); 6 — выкружка; 7 — астрагал; 8 — скоцыя.

т. 1, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)