абрыко́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паўднёвае фруктовае дрэва з жоўта-чырвонымі салодкімі пладамі з буйной костачкай, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. абрыко́савы, -ая, -ае і абрыко́сны, -ая, -ае.

Абрыкосавы джэм.

Абрыкосная костачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрыко́с

‘драўніна, зборн.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. абрыко́с
Р. абрыко́су
Д. абрыко́су
В. абрыко́с
Т. абрыко́сам
М. абрыко́се

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абрыко́с

‘плод, дрэва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абрыко́с абрыко́сы
Р. абрыко́са абрыко́саў
Д. абрыко́су абрыко́сам
В. абрыко́с абрыко́сы
Т. абрыко́сам абрыко́самі
М. абрыко́се абрыко́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абрыко́с м. абрико́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрыко́с, ‑а, м.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных.

2. Плод гэтага дрэва чырвона-жоўтага колеру з буйнай костачкай, салодкі, мясісты.

[Фр. abricot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абрыкос 1/37, 238; 3/103; 8/472—473 (укл.); 9/170

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБРЫКО́С (Armeniaca),

род дрэў і кустоў сям. ружавых. Вядома 10 відаў, пераважна ў Азіі. На Беларусі культывуецца абрыкос звычайны (A. vulgaris), абрыкос маньчжурскі інтрадукаваны Цэнтр. бат. садам АН Беларусі як дэкар. расліна.

Дрэва выш. да 8 м. Засухаўстойлівая, цепла- і святлолюбівая расліна. Лісце эліпса- або яйцападобнае. Кветкі белыя, ружаватыя, распускаюцца раней за лісце. Меданос. Плод — мясістая касцянка, мае цукры, арган. к-ты, вітаміны; сушаныя плады — урук, курага. Ва ўмовах Беларусі пладаносіць 7—8 разоў за 10 гадоў, па 20—30 кг з дрэва, жыве да 40 гадоў, пач. плоданашэння на 4—5-ы год. Размнажаецца насеннем, сарты і формы — прышчэпкамі. Плады маюць радыепратэктарныя ўласцівасці, карысныя пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак. Сарты: Пінскі, Знаходка, Спадчына, Памяці Шаўчука. Асн. хваробы: парша костачкавых і клястэраспарыёз.

Абрыкос звычайны.

т. 1, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абрыко́с м. бат. Aprikse f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абрыко́с

(фр. abricot)

пладовае дрэва сям. ружавых, пашыранае ў Сярэд. Азіі, на Каўказе, а таксама сакаўны плод гэтага дрэва чырвона-жоўтага колеру; на Беларусі вырошчваецца аматарамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Абрыко́с (БРС). Запазычанне XX ст. праз рускую мову з гал. abrikoos, гл. Фасмер, 1, 57; Шанскі, 1, А, 18.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)