абрыко́с, ‑а, м.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных.

2. Плод гэтага дрэва чырвона-жоўтага колеру з буйнай костачкай, салодкі, мясісты.

[Фр. abricot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)