абмя́кнуць, -ну, -неш, -не; -мя́к, -кла; -ні́; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіцца мяккім, рыхлым.

Хлеб ад вільгаці абмяк.

2. Стаць больш мяккім, спагадлівым, лагодным пад уплывам чаго-н. (разм.).

Крыклівая жанчына неяк абмякла і заплакала.

|| незак. абмяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмя́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абмя́кну абмя́кнем
2-я ас. абмя́кнеш абмя́кнеце
3-я ас. абмя́кне абмя́кнуць
Прошлы час
м. абмя́к абмя́клі
ж. абмя́кла
н. абмя́кла
Загадны лад
2-я ас. абмя́кні абмя́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час абмя́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абмя́кнуць сов. обмя́кнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абмяк, ‑ла; зак.

1. Стаць мяккім, страціўшы пругкасць. Вопратка абмякла ад вільгаці.

2. перан. Зрабіцца вялым, расслабленым. Камендант абмяк, зморана апусціўся ў крэсла, успомніўшы свой ганебны страх. Шамякін. Эма заплакала горка. Рукі абмяклі, Пакорна, Выпусціў бацька повад. Глебка.

3. перан. Стаць больш спагадлівым; расчуліцца. Выказаўшы тое, што так доўга і балюча ўтрымлівала, Аля адразу абмякла і заплакала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмяка́ць, абмя́кнуць

1. разм. durchwichen vi, weich wrden;

2. перан. (зрабіцца вялым) schlaff [mürbe] wrden;

3. перан. (зрабіцца болей спагадлівым) weich [zgänglicher, mgänglicher] wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абмяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмякнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабмяка́ць, ‑ае; зак.

Абмякнуць — пра ўсё, многае. Накрухмаленыя настольнікі паабмякалі ад вільгаці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обмя́кнуть сов., разг. абмя́кнуць, мног. паабмяка́ць, змя́кнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смя́кнуть сов., прост.

1. (стать мягким) змя́кнуць, размя́кнуць;

2. (стать расслабленным, обмякнуть) змя́кнуць, абмя́кнуць;

3. перен. (утратить строгость) змя́кнуць, памякчэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змяк, ‑ла; зак.

1. Стаць мяккім; размякнуць. Папера змякла. Хлеб змяк.

2. Разм. Зрабіцца вялым; расслабіцца, абмякнуць. Змякла, стамілася цела. Шынклер. Бацька азірнуўся і адразу змяк. — А, Косця? Ты калі прыехаў? — Нядаўна з поезда! Быў ужо і дома. Карпюк.

3. Абл. Змокнуць. Ішоў [дзядуля] ад станцыі да Брудзянішак пехатою і трапіў пад заліўны дождж, змяк наскрозь і празяб. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)