абло́гаваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. абло́гуе абло́гуюць
Прошлы час
м. абло́гаваў абло́гавалі
ж. абло́гавала
н. абло́гавала
Дзеепрыслоўе
цяп. час абло́гуючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пераблагава́ць ’пакінуць зямлю пад аблогу’ (Ян.). Да пера- і аблогаваць ’зарастаць дзірваном, знаходзіцца ў запушчаным стане’ < аблог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абло́г1, аблога ’неапрацаваная зямля, поле, якое не ўзорваецца некалькі год’, аблогаваць ’зарастаць дзірваном’ (Нас.), аблогам ляжаць ’хварэць’ (КЭС) < ob‑logъ, гл. лог, легчы, ляжаць. Рэканструкцыя на падставе ўкр. обліг, польск. obłóg, славац. obľah. Арэал недастатковы для праславянскай рэканструкцыі. Гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 43.

Абло́г2, аблу͡ог ’пчолы перад раеннем’ (Сержп.) да аблажыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)