абды́мкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. абды́мкі
Р. абды́мкаў
Д. абды́мкам
В. абды́мкі
Т. абды́мкамі
М. абды́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абды́мкі, -аў.

Ахопліванне рукамі каго-н. як выказванне ласкі, замілавання і пад.

Сціснуць у абдымках.

Сустрэць з распасцёртымі абдымкамі — з радасцю, прыветна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абды́мкі, см. абні́мкі;

у ~ку — в обни́мку;

з распасцёртымі ~камі — с распростёртыми объя́тиями

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абды́мкі, ‑аў; адз. няма.

Ахопліванне рукамі каго‑н. (выказваючы пачуцці радасці, замілавання і пад.). Людзі кінуліся да Васіля Іванавіча, ледзь не заціснулі.. у абдымках, падхапілі на рукі. Лынькоў.

•••

З распасцёртымі абдымкамі — з радасцю, прыветна (сустрэць, прыняць і пад.).

Кідацца (кінуцца) у абдымкі гл. кінуцца.

Схапіць у абдымкі гл. схапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абды́мкі мн. Umrmung f -, -en;

кі́нуцца ў абды́мкі каму-н. sich j-m in die rme wrfen*;

сустрэ́ць з шыро́кімі абды́мкамі mit ffenen rmen empfngen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абдымкі (мн.); абоймы (мн., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

абні́мкі, -аў.

Тое, што і абдымкі.

А. сяброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абні́мкі, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і абдымкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hug1 [hʌg] n. мо́цныя абды́мкі;

give a hug абня́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ашла́пка ’ахапак’ (барыс., Шн.), ашлапкі ’абхопліванне рукамі і нагамі’ (КЭС, лаг.) і ашлапыабдымкі (калі лезуць на дрэва)’ (КСП), ’абдымкі’ (Яўс.). Ад ашлапіць (гл.) як ахапка ад ахапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)