аа́зіс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аа́зіс аа́зісы
Р. аа́зіса аа́зісаў
Д. аа́зісу аа́зісам
В. аа́зіс аа́зісы
Т. аа́зісам аа́зісамі
М. аа́зісе аа́зісах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аа́зіс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца ў пустыні, дзе ёсць вада і расліннасць.

Зялёны а. у моры пяскоў.

2. Аб чым-н., што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным фоне (перан.).

Культурны а.

|| прым. аа́зісны, -ая, -ае.

Аазісная расліннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аа́зіс м., прям., перен. оа́зис

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аа́зіс, ‑а, м.

Месца сярод пустыні з крыніцай і расліннасцю вакол яе. У поўдзень да нас міражы падступалі: Зялёны аазіс у моры пяскоў. Звонак. // перан. Аб чым‑н., што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне. Культурны аазіс.

[Грэч. oasis з егіп.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АА́ЗІС

(грэч. oasis ад назвы егіп. г. Аасія),

1) месца ў пустынях і паўпустынях, забяспечанае вадой, з багатай расліннасцю. Адрозніваюць прыродныя аазісы, якія ўтвараюцца на месцы выхаду крыніц, пры высокім узроўні грунтавых водаў, перыядычных разлівах рэк, і штучныя — пры арашэнні з артэзіянскіх калодзежаў, свідравін, арашальных каналаў і рэк. Маюць пл. ад соцень квадратных метраў да дзесяткаў тысяч квадратных кіламетраў. Найб. старажытныя Хатанскі ў Зах. Кітаі, Фаюмскі ў Афрыцы; самыя вялікія — густа населеныя раёны з інтэнсіўным земляробствам (напр., даліна Ніла ў Егіпце, Ферганская даліна ў Сярэдняй Азіі).

2) Свабодны ад лёду ўчастак ў Антарктыдзе (аазіс Бангера, Вікторыі).

Аазіс Більма ў Аравійскай пустыні.

т. 1, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аазіс 1/9; 8/631

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

аа́зіс

(лац. oasis, ад егіп. Oasia = назва старажытнаегіпецкага горада)

1) месца ў пустыні, дзе ёсць вада і расліннасць;

2) перан. тое, што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бухарскі аазіс 2/487

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Каракульскі аазіс 2/487

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Фаюмскі аазіс 4/374

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)