Веснаво́е ’рунь’ (добр., Мат. Гом.), рус. свярдл. весня́ ’рунь, усходы азімага жыта’. Да вясна́ (гл.). Як правіла, рунь абазначае ’ўсходы азімых’, на поўдні ж Беларусі рунь (уру́на, вру́но, уру́нь) ’усходы збожжавых восенню і вясной’. Яр, ярына маглі, відаць, абазначаць не толькі вясеннія ўсходы, але і ўсходы азімых. Тады веснаво́е выцясняе яраво́е як ідэнтычнае ў адрозненне ад яравых ’яравых раслін’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вечары́цца 1, мсцісл. вічарі́цца ’пазніцца’ (Бяльк.) утворана ад вечар (гл.) ’частка сутак, якая папярэднічае ночы’, па ўзору пазні́цца (той самы канчатак); перанос семантыкі грунтуецца на тым факце, што вечар — позняя пара сутак, бо перад ім (пасля дня) ёсць надвячорак са змрокам; параўн. рус. кастр. ве́чере ’вельмі позна’, калуж. вечере́е ’пазней вечарам’.
Вечары́цца 2 ’цямнець’ (Нас.). Да вечарэ́ць (< večerěti > večeriti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́шалка ’полка або стойка з кручкамі (калочкамі), на якія вешаюць адзенне’ (КТС, БРС, Сцяшк. МГ); ’вешалка ў адзенні’ (Сцяшк. МГ), укр. ві́шалка ’паліца-вешалка’, рус. ве́шалка ’тс’, балг. дыял. вешалка ’шыбеніца’. Гэта параўнальна новае ўсходнеславянска-балгарскае ўтварэнне, відавочна, ад вѣшало (< věšati) і суф. ‑к‑a (Nomina loci), а не непасрэдна ад вешаць, як мяркуе П. Сцяцко (Нар., 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ава́т ’сярэдзіна дня, самая гарачыня летам, калі кароў на пашы кусаюць авадні’ (Янук.) да авад. Цікава параўнаць з вад у тым жа значэнні (гл.), тым больш, што паралельна да авадзень маем таксама вадзень. Тое, што абат і (а)вад непасрэдна звязаны з назвай авада, авадня, даказваецца параўнаннем рус. бзык ’шаленства жывёлы ад моцнай спякоты і аваднёў і ’авадзень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адры́на ’будынак для сена, саломы, хлеў’ (Арх. ГУ, Янк. I), ’халодная пабудова, у якой захоўваюцца вазы, сані, сельскагаспадарчы інвентар’ (Янк. Мат., Сцяшк., Сцяшк. МГ), адрынь (Федар. VI), адрынец (Нас.), укр. одрина, рус. одрина ’тс’. Ці гэтыя словы звязаныя з прасл. одръ ’ложа, памост’? Гл. адзёр. Адрына мае звужаны арэал пашырэння. Гэта інавацыя або запазычанне з невядомай крыніцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акалі́чнасць (БРС, Нас.), рус. околичность ’аколіца’ (1520) (Нас. гіст.) < польск. okoliczność (Рыхардт, Poln., 84), якое ў сваю чаргу ад okolica, okoliczny. Аднак няма фармальных крытэрыяў, каб давесці іменна гэты шлях запазычання. Бел. акалічнасць магло таксама паходзіць ад акалічны, аколіца. Семантычны зрух акалічнасць ’тое, што навокал’ > акалічнасць мог адбыцца і на беларускай глебе: параўн. ням. Angelegenheit. Брукнер, 249.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акура́т (БРС, Бір. дыс., Касп., Шат., Нас.) з польск. akurat (Карскі, Белорусы, 150; Кюнэ, Poln., 39). Месца націску ў беларускім слове можна тлумачыць як вынік прыпадабнення да словаспалучэння як у рад. Аб гэтым сведчыць кантамінаваная форма якурат (гл. Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 76). Рус. аккурат запазычана праз беларускую мову (XVIII ст.), гл. Шанскі, 1, А, 63.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арна́мент. Рус., укр. орна́мент, польск. ornament. Ужо ў ст.-бел. орнаментъ з лацінскай (Гіст. лекс., 108), магчыма, праз польскую мову, таму няма неабходнасці дапускаць паўторнае запазычанне ў XX ст. (як Гіст. мовы, 2, 144; Гіст. лекс., 252 і 261). Украінскае, рускае, як і беларускае, верагодна, праз польскую; у рускай з пач. XVIII ст. (Фасмер, 3, 153).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Або́з ’гуж павозак’ (БРС, Бяльк., КТС), укр. обіз, рус. обоз, чэш. oboz, польск. obóz да ob‑vozъ, гл. вязці. Арэальна абмежаванае слова, якое можна разглядаць або як запазычанне з адной славянскай мовы ў другую (у чэшскай і польскай з усходнеславянскіх) Махэк₂, 406, і немагчыма гаварыць аб яго праславянскім характары або запазычанні ці кальцы з неславянскіх моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́лы ’голы’ (БРС). Рус. го́лый, укр. го́лий, польск. goły, чэш. holý, балг. гол, ст.-слав. голъ. Прасл. *golъ. Лічаць роднасным са ст.-в.-ням. kalo, ням. kahl ’лысы; голы’ (так Развадоўскі, Studia, 83–84). Праблематыка, магчыма, больш складаная. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 314; Фасмер, 1, 433–434; крытычны агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 14–15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)