1. Чырвона-жоўты (пра колер валасоў, шэрсць). Загарэў старшыня, яшчэ больш вылінялі ад спёкі рыжыя бровы.Бялевіч.Не страшны быў гэты вартавы, хоць і з вялікімі рыжымі вусамі.Кулакоўскі.// З валасамі, шэрсцю такога колеру. «Залатая сястра», — сказаў неяк Яраш. Урачы прынялі гэта як жарт: Маша была рыжая, і не проста рыжая, а ўся агніста-чырвоная.Шамякін.// Чырванавата-жоўты, светла-карычневы (пра колер розных прадметаў, а таксама раслін і жывёл). Сапраўды, з-за небасхілу паказвалася сонца — вялікае, рыжае.Карпаў.Ліст пажоўклы, рыжы Прабіваюць кроплі.Ляпёшкін.У рукі .. [Валі] далі лазовы кош з рыжым пеўнем.Якімовіч.// Які выліняў ад сонца, дажджу, стаў бурым. Рыжая хустка. Рыжая ватоўка.
2.узнач.наз.ры́жы, ‑ага, м.; ры́жая, ‑ай, ж.Пра чалавека, звера з валасамі, шэрсцю чырвона-жоўтага колеру. [Ігнат:] — У той жа момант, забыўшыся і пра шкуру, смальнуў я з другога ствала. І вось тут, братка ты мой, рыжы як падхопіцца ды як сігане цераз поле.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сало́дка1, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Тое, што і лакрыца.
сало́дка2,
1.Прысл.да салодкі. — Дужа, дужа рады бачыць вас [Лабановіча] ў нашым асяроддзі, — салодка прамовіў Ясь: — Фактычна я знаёмы з вамі, завочна.Колас.У Алёшкі салодка зашчымела сэрца: прыгадалася, што даўно ўжо трымаў у руках гармонік.Кухараў.А пад грушай у калысцы Спіць салодка немаўля.Прыходзька.
2.безас.узнач.вык.Пра адчуванне салодкага смаку. У роце салодка.
3.безас.узнач.вык.Пра матэрыяльны дастатак, духоўнае задавальненне. — А мне, ты думаеш, салодка? Ды справа проста і каротка: Не будзеш ты з ляснічым спорыць, Рабі вось тое, што гаворыць.Колас.//(звычайназадмоўем «не»). Пра шчасце, дабрабыт, якія пануюць дзе‑н. — Не салодка тут жывецца, — адказаў Сідар Нікіфаравіч. — Але ж некаму трэба і гэты вугал займаць. На жаль, яшчэ не хапае на ўсіх камфартабельных кватэр.Аляхновіч.
4.безас.узнач.вык.Пра прыемныя адчуванні, зведаныя кім‑н. Трывожна мне. Але й салодка мне! Я сэнсам напаўняю кожны рух, Агонь вачэй І палахлівасць рук.Тармола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сачы́цца, сочыцца; незак.
1. Цячы, выцякаць па кроплі або тонкім струменем (пра вадкасць). З раны на галаве нават і цяпер яшчэ сачылася сукравіца.Машара.У двух ці трох месцах на.. [дарозе] накіданы часткі, пад кожным сачылася ручаінка.Пестрак.//чым і без дап. Выдзяляць з сябе па кроплі струменьчыкам якую‑н. вадкасць. Можна было яшчэ адпачываць, бо нават рана яшчэ сачылася на назе гноем.Ермаловіч.Спачатку выпусцілі свае коцікі вербы. Потым, перад вялікаднем, пачалі сачыцца празрыстым сокам пні ссечаных бяроз.Караткевіч.//перан. Выяўляцца ў чым‑н. (пра пачуцці і пад.). Глядзіць і цешыцца з малога [маці] Ды з ласкай туліць да грудзей. Ну, дзе знайсці сынка такога? І радасць сочыцца з вачэй.Колас.
2. Пранікаць, прасочвацца ўнутр (пра вадкасць). У чаравікі сочыцца вада. Даўно сапрэлі мокрыя анучкі.Чарняўскі.//перан. Пранікаць куды‑н., праз што‑н. (пра святло, гукі і пад.). У сутарэнне праз аддушыны сачылася крышачку святло і паветра.Баранавых.Праз патрэсканую драніцу ў хлеў на сена сочыцца белы месяц.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да стукнуць (у 1–3 знач.).
2. Рабіць стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць са стукам. На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі.Самуйлёнак.Гаспадыня вынесла ў сенцы талеркі, графінчык, нешта рабіла там, тупала, стукала посудам.Арабей./Пра механізмы і іх часткі. Ля клуба стукаў рухавік.Пташнікаў.У .. цішыні неяк ненатуральна гучна стукаюць ходзікі — нібы падкрэсліваюць імклівасць кожнай хвіліны.Шыловіч./Пра аўтаматычную зброю. Гранаты рваліся бесперастанку раз за разам, і дробна стукалі аўтаматы.Чорны./Пра сэрца, пульсуючую кроў. Ад бегу і шпаркай хады шчокі .. [Макаркі] разгарэліся, як мак, і сэрца стукала моцна і часта.Колас.//безас.Пра адчуванне шуму, штуршкоў, удараў (у галаве, вушах і пад.) пры моцна пульсуючай крыві. У скронях стукала, як малаткамі.Лобан.
3. Удараць (у дзверы, акно і пад.), стукам выказваць просьбу ўпусціць куды‑н. Ціток стукаў у бляшаны верх кабіны і прасіўся: — Дай ногі выпрастаць. Ды перакусім.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
a miserable failure — няшча́сная няўда́ча, няшча́сны бяда́к
2.
n.
бяда́к бедака́m.; гаро́тнік -а m.; бяздо́льны -ага m., бяздо́льная f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
currency
[ˈkɜ:rənsi]
n., pl. -cies
1) валю́та f., гро́шы pl. only.
2) распаўсю́джаньне n.
to give currency to something — пушча́ць не́шта ў рух, распаўсю́джваць
3) агу́льная ўжыва́льнасьць, ужы́так -ку m., папуля́рнасьць f.
to have little currency — быць ма́ла ўжыва́льным (пра сло́ва), ма́ла папуля́рным (пра пагля́д)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕ́ЧЫК Варлен Леанідавіч (25.6.1939, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на — 13.11.1985),
бел. крытык і літ.знавец. Канд.філал.н. (1974). Скончыў БДУ (1960). Настаўнічаў. У 1966—71 працаваў у рэдакцыях газ. «Літаратура і мастацтва» і час. «Нёман». З 1972 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1981 нам.гал. рэдактара выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1959. Даследаваў бел. паэзію, сувязь л-ры з часам і жыццём, праблемы яе грамадзянскасці і мастацкасці, вышыні маральных крытэрыяў пры асэнсаванні рэчаіснасці, пытанні духоўнага багацця творчай асобы, паэт. майстэрства, культуры творчасці, асаблівасці творчых індывідуальнасцяў паэтаў розных пакаленняў (артыкулы пра Я.Купалу, М.Багдановіча, П.Панчанку, М.Танка, П.Броўку, У.Хадыку, А.Дудара, А.Пысіна, Н.Гілевіча, А.Вярцінскага, С.Гаўрусёва, Е.Лось, Р.Барадуліна, Я.Янішчыц, В.Зуёнка і інш.; зб-кіліт.-крыт. арт. «Свет жывы і блізкі», 1974; «Прад высокаю красою...», 1984, Літ. прэмія імя І.Мележа 1987; манаграфіі «Беларуская савецкая лірыка», 1979, з М.Ярошам; «Шлях да акіяна: Кніга пра паэзію Аркадзя Куляшова», 1981; кн. «Радзіме — радок і жыццё», 1986). Аналізаваў прозу В.Быкава, І.Пташнікава, А.Кудраўца, Я.Сіпакова, І.Хадановіча, М.Капыловіча і інш.Асн. пафас творчасці Бечыка, гал.эстэт. патрабаванні яго да л-ры — жыццёвасць, шчырасць, маральнасць, высокі маст. ўзровень. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове). Склаў зб. «Песні змагання, 1941—45: Вершы бел. паэтаў» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯГЕАГРА́ФІЯ (ад бія... + геаграфія),
навука пра заканамернасці геагр. пашырэння і размяшчэння ў межах рэгіёнаў жывых арганізмаў і іх згуртаванняў (біяцэнозаў), уваходзіць у комплекс навук прабіясферу. Біягеаграфію падзяляюць на зоагеаграфію і геаграфію раслін.
Пачатак біягеаграфіі пакладзены ў 19 ст. працамі натуралістаў (А.Гумбальт, А.Дэкандоль, А.Уолес, Ф.Склетэр, П.Палас, М.А.Северцаў і інш.), якія вывучалі флору і фауну розных рэгіёнаў зямнога шара. Сучасныя біягеагр. даследаванні маюць некалькі кірункаў: арэалаграфія вывучае тыпы арэалаў, іх структуру і паходжанне, размяшчэнне асобін унутры відавых арэалаў, што дае магчымасць стварэння кадастравых картаў; рэгіянальная біягеаграфія займаецца фларыстычным і фауністычным раянаваннем на аснове вывучэння сістэматычнага складу флоры і фауны пэўных раёнаў Зямлі; экалагічная біягеаграфія вывучае залежнасць пашырэння арганізмаў ад экалагічных фактараў асяроддзя, пераважна клімату, але таксама і гасп. дзейнасці чалавека; гістарычная біягеаграфія высвятляе ўплыў мінулых геал. эпох Зямлі на сучасны склад згуртаванняў арганізмаў і іх цяперашняе размяшчэнне па планеце. Вынікі даследаванняў на біягеаграфіі ўлічваюцца пры ахове і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, а таксама правядзенні мерапрыемстваў па знешнім каранціне, ахове раслін і барацьбе з пераносчыкамі прыродна-ачаговых захворванняў чалавека і свойскіх жывёл.
На Беларусі значны ўклад у развіццё біягеаграфіі зрабілі І.Д.Юркевіч, М.Дз.Несцяровіч, В.І.Парфёнаў, А.Е.Агаханянц і інш. Пытанні біягеаграфіі распрацоўваюцца ў н.-д. ін-тах АН Беларусі (эксперым. батанікі, заалогіі, лесу, геал. навук, праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, Цэнтр.бат. садзе), Бел. геолагаразведачным НДІ.
Літ.:
Воронов А.Г., Дроздов Н.Н., Мяло Е.Г. Биогеография мира. М., 1985;