РО́ДЖЭРС (Rodgers) Рычард (28.6.1902, Нью-Йорк — 31.12.1979),

амерыканскі кампазітар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў жанру мюзікл. Ганаровы чл. Нац. ін-та мастацтваў і л-ры (1955). Скончыў Калумбійскі ун-т (1921) і Ін-т муз. мастацтва (1923, Нью-Йорк). Супрацоўнічаў з лібрэтыстамі Л.​Хартам (з 1918), О.​Хамерстайнам (1943—60), харэографам Дж.​Баланчыным. Сярод найб. значных твораў (усяго больш за 40): «Аклахома!» (1943), «Карусель» (1945), «Паўднёвы Ціхі акіян» (1949), «Кароль і я» (1951), «Гукі музыкі» (1969), «Ці чую я вальс?» (1965), «Рэкс» (1976). Шматлікія з яго твораў экранізаваны, а песні з мюзіклаў набылі шырокую папулярнасць. Аўтар музыкі да кінафільмаў, тэле- і радыёпастановак. Яго творчасці прысвечаны фільм «Словы і музыка». Прэміі Пуліцэра 1944, 1950.

Я.​З.​Басін.

т. 13, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫ́РКУС (Syrkus) Шыман (24.4.1893, Варшава — 8.6.1964),

польскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры; адзін са стваральнікаў польскай арх. школы 20 ст. Вучыўся ў АМ у Кракаве (1918—21), Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1922—24). Скончыў політэхн. ін-т у Варшаве (1922), выкладаў у ім (з 1949 праф.). Адзін з заснавальнікаў і тэарэтык аб’яднання архітэктараў «Прэзенс» (з 1926). Працаваў разам з жонкай Геленай С. У 1920—30-я г. будаваў асабнякі ў духу функцыяналізму (віла ў Саснаўцы, каля г. Пінск Брэсцкай вобл., 1933—34). У 1940—60-я г. вёў работу па уніфікацыі тыпавога жыллёвага буд-ва (забудова раёна Кола ў Варшаве, 1947—62). Аўтар публікацыі «Варшава функцыяналістычная» (1934, з Я.​Хмялеўскім).

т. 15, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАКТАВІ́К,

від танічнага верша (гл. Танічнае вершаскладанне), у якім колькасць складоў паміж моцнымі націскнымі складамі (іктамі) ад 0 да 3—4. Пропускі націскаў на метрычна моцных месцах рэдкія, а ў 3-складовых інтэрвалах часта сустракаюцца звышсхемныя націскі на сярэднім складзе. Т. займае прамежкавае становішча паміж дольнікам і акцэнтным вершам (аднолькавая або прыблізна аднолькавая колькасць акцэнтаў — апорных рытмічных націскаў у вершаваных радках). У бел. паэзію Т. увялі ў пач. 20 ст. Я.​Купала і М.​Багдановіч. Прыклад 4-іктнага Т. ў Я.​Купалы:

Я табе́, зямля мая пра́дзедаў маіх.
Не патра́плю нічо́га жале́ць на све́це,
На свет цэ́лы гато́ў твой прыго́н апе́ці
І ўзнясці́ паса́д на магі́лішчах тваі́х.
(«Для зямлі прадзедаў маіх...»)

В.​П.​Рагойша.

т. 15, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУ́МАШ Генадзь (сапр. Тумас Яўген Змітравіч; н. 28.7.1940, в. Кукшавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1964). Працаваў у школе, Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, на Бел. тэлебачанні. З 1974 у Літ. музеі Я.​Коласа, з 1987 у Саюзе бел. пісьменнікаў, у 1994—2002 у Бел. ун-це культуры. Друкуецца з 1957. У паэт. зб. «Лінкос» (1970) зварот да гісторыі сваёй зямлі, нац. праблематыка. Кн. «Родны бераг песняра: Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я.​Коласа» (1982) напісана на багатым фактычным, архіўным матэрыяле, успамінах землякоў паэта. Аўтар літ.-знаўчых артыкулаў. На бел. мову пераклаў творы В.​Каратынскага, Я.​Лучыны, У.​Мэя. Піша для дзяцей (кн. «Лісіца з Расохі», 2001).

т. 16, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШУ́МІК Сяргей Васілевіч (5.7.1928, г. Харкаў; Украіна — 1.3.1994),

бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамаб. транспарту. Д-р тэхн. н. (1981), праф. (1982). Скончыў Усесаюзны завочны політэхн. ін-т (Масква, 1954). З 1970 нач. кафедры Усурыйскага вышэйшага ваен. аўтамаб. вучылішча. З 1975 у БПА (у 1975—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эксплуатацыі і метадах дыягностыкі тэхн. стану аўтамабіляў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

Диагностирование и устранение неисправностей легковых автомобилей. Мн., 1987 (разам з Я.​Л.​Савічам, М.​В.​Вепрэнцавым);

Техническая эксплуатация автотранспортных средств: Курсовое и дипломное проектирование. Мн., 1988 (разам з М.​М.​Болбасам, Я.​І.​Петуховым);

Техническая эксплуатация автомобилей. Мн., 1996 (разам з Я.​Л.​Савічам).

У.​У.​Яцкевіч.

т. 17, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ю́РЫСАН (Jürisson; сапр. Соанс; Soans) Хельві Мікалаеўна

(н. 5.10.1928, Талін),

эстонская паэтэса, перакладчыца. Скончыла Тартускі ун-т (1953). Друкуецца з 1956. Аўтар кніг вершаў «У гарах нараджаюцца воблакі» (1961), «Дрэва на гарызонце» (1966), «Чалавечаму голасу» (1976), «У цені міравога дрэва» (1983), твораў для дзяцей. На эст. мову пераклала паэмы П.​Броўкі «Заўсёды з Леніным» і «Голас сэрца» (у кн. «А дні ідуць...», 1964), выбр. вершы Я.​Купалы (зб. «А зязюлька кукавала», 1966, з М.​Веетам), Я.​Коласа (зб. «Звон шыбаў», 1968, з Веетам), М.​Танка («Летні дождж», 1974), кн. для дзяцей Р.​Барадуліна «Ці пазяхае бегемот?» (1976). На бел. мову яе паасобныя вершы пераклаў М.​Маляўка.

Г.​Я.​Адамовіч.

т. 18, кн. 1, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́ЎНДЭ (Yaunde, Yaoundé),

горад, сталіца Камеруна. Адм. ц. прав. Цэнтральная. Засн. ў 1899 як герм. ваен. пост. 1, 481 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-транзітны цэнтр для грузаў Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і Рэспублікі Чад. Прам-сць: прадпрыемствы па першаснай апрацоўцы с.-г. сыравіны, лесапільная, металаапрацоўчая, цукровая, тытунёвая, нафтаперапрацоўчая. Ун-т.

Упершыню ўпамінаецца ў 1895 як невял. афр. вёска. У 1903 тут пабудаваны ням. ваен. пост. У 1-ю сусв. вайну Я. акупіравана франц. і англ. войскамі. Пасля 2-й сусв. вайны Я. — адм. цэнтр французскага Камеруна, з 1946 — адм. цэнтр тэр., падначаленай ААН, якая перададзена ў кіраванне Францыі. З студз. 1960 Я. — сталіца незалежнага Камеруна.

т. 18, кн. 1, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гучнагавары́цель, ‑я, м.

Прыстасаванне для ўзнаўлення гукаў і ўзмацнення гучнасці радыёперадач; рэпрадуктар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аэрасаля́рый, ‑я, м.

Спец. Пляцоўка. абсталяваная для прыняцця сонечных і паветраных ваннаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́ганне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бегаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)