РАПСО́ДЫЯ (ад грэч. rhapsōdia спяванне ці дэкламацыя эпічных паэм; эпічная песня, песня рапсода),
жанр інструментальнай (зрэдку вакальнай) музыкі, якому ўласцівы эпічны характар, свабодная форма, апора на тэмы нар. паходжання, паслядоўнасць рознахарактарных эпізодаў, кантрастнасць, віртуознае выкладанне. Тэрмін упершыню выкарыстаў для вызначэння серыі сваіх песень і фп. п’ес Д.Шубарт (1786). Развіццё жанру ў 19—20 ст. звязана са станаўленнем многіх нац.муз. школ. Класічныя ўзоры Р. створаны Ф.Лістам, І.Брамсам, А.Дворжакам, М.Равелем, Э.Лало, Дж.Гершвінам, С.Рахманінавым і інш. З бел. кампазітараў Р. стварылі М.Чуркін, П.Падкавыраў, А.Туранкоў, С.Палонскі, Я.Дзягцярык і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСНІ́ЧНЫЯ ЧЭ́РВІ,
турбелярыі (Turbellaria), клас плоскіх (пляскатых) чарвей. 2 падкл., 11 (12) атр., каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных водах усіх шырот (у трапічных лясах трапляюцца наземныя формы). Свабоднажывучыя, пераважна донныя формы. Асобныя віды — паразіты беспазваночных (ігласкурых, малюскаў, ракападобных і інш.).
Даўж. ад доляў міліметра да 60 см. Цела двухбакова-сіметрычнае, укрыта раснічным эпітэліем (адсюль назва). Поласць цела запоўнена парэнхімай. Большасць відаў — драпежнікі. Гермафрадыты. Развіццё палавое, прамое або з метамарфозам, у некат. — бясполае, дзяленнем.
Літ.:
Иванов А.В., Мамкаев Ю.В. Ресничные черви (Turbellaria), их происхождение и эволюция. Л., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАКРЫ́ЛЫЯ (Homoptera), раўнакрылыя хобатныя,
атрад насякомых. Вядомы з ранняга карбону (каля 350 млн.г. назад). 5 падатр.: алейрадзіды, какцыды, лістаблошкі, тлі, цыкадавыя. Больш за 30 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках. Многія віды ўтвараюць калоніі. Некат. віды шкодзяць лясным і с.-г. раслінам, ёсць пераносчыкі ўзбуджальнікаў захворванняў раслін. На Беларусі больш за 300 відаў; кашаніль польская занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела да 8 см, размах крылаў да 18 см. Галава маларухомая, ротавы апарат сысучы, з 3-членікавым хабатком. Крылаў 2 пары з аднатыпным жылкаваннем (адсюль назва), часта развіты толькі пярэднія, часам зусім адсутнічаюць. Кормяцца сокамі раслін. Даюць 1—3 пакаленні за год. Развіццё з няпоўным ператварэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХІ́Т (новалац. rachitis ад грэч. rhachis хрыбет, пазваночнік),
хвароба дзяцей ранняга ўзросту (ад 2 месяцаў да 1 года) і маладняку жывёлы, абумоўленая дэфіцытам у арганізме вітаміну D. Развіваецца ў выніку зніжэння паступлення вітаміну з ежай (кормам) і (або) недастатковасцю яго ўтварэння ў скуры пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў. Пры Р. парушаецца абмен кальцыю і фосфару, шэрагу мікраэлементаў, бялку, адзначаецца недахоп вітамінаў груп B і C. Захваральнасць больш высокая ў асенне-зімовы перыяд. У дзяцей затрымліваецца развіццё, парушаецца фарміраванне касцей, зніжаецца імунітэт і інш., у выніку парушаецца асанка, бывае малакроўе, карыес і інш. Лячэнне: ультрафіялетавае апрамяненне скуры. прэпараты вітаміну D. У жывёлы на Р. найчасцей хварэюць парасяты, шчаняты, ягняты. Гл. таксама Авітамінозы, Вітамінная недастатковасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ТАЎ Аляксандр Васілевіч (24.11.1826, с. Гульнева Дзмітраўскага р-на Маскоўскай вобл. —7.12.1901),
бел. і расійскі аграном, першы ў Расіі і Беларусі д-р сельскай гаспадаркі (1867). Праф. (1855). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1850). З 1853 вывучаў сельскую гаспадарку ў Расіі, Германіі, Бельгіі і інш. З 1855 заг. кафедры ў Горы-Горацкім земляробчым ін-це. У 1859—1900 у Пецярбургскім ун-це (заг. кафедры, з 1888 дэкан). Навук. працы па пытаннях земляробства, глебазнаўства, жывёлагадоўлі, перапрацоўкі с.-г. прадукцыі. Распрацоўваў рацыянальныя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі, упершыню ў сусв. практыцы звязаў развіццё сістэм земляробства з сац.-эканам. ўмовамі. У 1885—91 разам з В.В.Дакучаевым выдаваў «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глеб».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАДЗЕ́ЙНАЕ МАСТА́ЦТВА,
аматарская творчасць нар. мас у галіне выяўл. і дэкар.-прыкладнога, муз., тэатр., харэагр. і цыркавога мастацтваў, кінамастацтва, фатаграфіі і інш. Асаблівага росквіту дасягнула ў рэчышчы агульнай маст. культуры, адлюстроўваючы рост эстэт. запатрабаванняў працоўных. Вытокі С.м. ў народнай творчасці. Існуе пераважна ў арганізаваных (самадз. калектывы пры палацах і дамах культуры, цэнтрах творчасці, навуч. установах і інш.) і неарганізаваных (асобныя мастакі, скульптары, фота- і кінааматары) формах. Пра развіццё асобных відаў гл.Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, Самадзейнае музычнае мастацтва, Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва, Аматарскае кіно, Фотамастацтва, Народныя інструментальныя ансамблі, Народныя кансерваторыі, Народныя самадзейныя калектывы, Народныя студыі і клубы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, Народныя тэатры, Народныя хары, ансамблі, аркестры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛОКУЛЬТУ́РАраслін,
вырошчванне раслін пры штучным асвятленні. Выкарыстоўваецца ў цяплічных гаспадарках для атрымання ранняй расады, зімовага вырошчвання агародніны, у аранжарэях для зімовай выганкі дэкар. раслін, у фітатронах з навук. мэтамі. У якасці крыніцы святла выкарыстоўваюць лямпы дастатковай магутнасці, выпраменьванне якіх сканцэнтравана ў фізіял.ч. спектра (даўж. хвалі 400—710 мкм), пры невял. колькасці інфрачырв. і адсутнасці шкодных для раслін кароткахвалевых ультрафіялетавых прамянёў. Найб. эфектыўныя аранжава-чырв. прамяні (выклікаюць інтэнсіўны фотасінтэз), таму крыніцы святла, багатыя імі, выкарыстоўваюцца для паскарэння цвіцення, атрымання ранняга ўраджаю насення і пладоў. Сіне-фіялетавыя прамяні затрымліваюць развіццё раслін, іх выкарыстоўваюць пры неабходнасці затрымаць цвіценне або атрымаць ураджай лісця (напр., у салаты) ці караняплодаў (напр., у радысу радыску*).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕТКАКРЫ́ЛЫЯ (Neuroptera, або Planipennia),
атрад насякомых. Каля 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Вядомы з пермскага перыяду. На Беларусі найб. адзначаюцца прадстаўнікі сям.залатавочак і мурашыных ільвоў.
Даўж. цела 1—3 см, размах крылаў да 12 см. Цела тонкае, светла-зялёнае, чорнае і інш. Крылаў 2 пары, звычайна аднолькавых, празрыстых сеткавых (адсюль назва). Ротавы апарат грызучага тыпу. Ногі тонкія, хадзільныя, з 5-членікавымі лапкамі, у некат. відаў пярэднія — капальныя. Развіццё з поўным ператварэннем. У лічынак сківіцы ўтвараюць смактальныя трубкі. Многім з іх уласціва пазакішачнае страваванне (у цела ахвяры ўводзяць стрававальныя ферменты, потым высмоктваюць ператраўленую ежу). Карысныя: кормяцца тлёй, какцыдамі і інш. насякомымі, шкоднымі для сельскай і лясной гаспадарак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАНТРО́ПНЫЯ ВІ́ДЫ, сінантропы (ад грэч. syn разам + anthrōpos чалавек),
жывыя арганізмы, прыстасаваныя да існавання ва ўмовах, створаных або змененых чалавекам. Сярод жывёльных С.в. вылучаюцца аблігатныя, ці абавязковыя С.в. (напр., хатняя мыш, пацукі, пасцельныя клапы, тараканы), якія цесна звязаны з чалавекам і па-за межамі яго паселішчаў не сустракаюцца; факультатыўныя, ці магчымыя С.в. (напр., звычайная палёўка, некат. дробныя драпежнікі, вераб’іныя і курыныя птушкі), якія менш звязаны з чалавекам, пазбягаюць населеных пунктаў і жывуць на пасевах, у пасадках і інш. Інтэнсіўная урбанізацыя, развіццётрансп. сувязей садзейнічаюць пашырэнню арэалаў і колькасці відаў С.в., многія з якіх сталі касмапалітамі. Сярод С.в. шмат жывёл-шкоднікаў, што абумоўлівае неабходнасць барацьбы з імі. Да раслін-сінантропаў належыць пустазелле.
Створана ў 1960 як Слуцкая ф-камаст. вырабаў на аснове арцелі «1 Мая» (засн. 1936) у г. Слуцк Мінскай вобл., з 2000 сучасная назва. Асн. прадукцыя: вырабы ручнога пераборнага ткацтва (сталовыя, чайныя, гасціныя і інш. камплекты, посцілкі, накідкі на крэслы, канапы, паясы і інш.), страчавышытыя бялізнавыя вырабы, сувенірныя лялькі. Уклад у развіццёнар.маст. промыслаў зрабілі ткачыхі Г.Лешчанка, Т.Пацыкайлік, вядучы мастак А.Ісакова, вышывальшчыцы Г.Бадыль, М.Глобаж. Да пач. 1990-х г. працавалі ткацкія ўчасткі ў вёсках Чырвоная Дуброва, Семежава Капыльскага р-на, участак лозапляцення ў в. Вынісцы Слуцкага р-на.
Плеценыя вырабы з лазы Слуцкага прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы».