эфе́кт

(лац. effectus)

1) вынік якога-н. дзеяння (напр. э. лячэння);

2) моцнае ўражанне ад каго-н., чаго-н. (зрабіць э.);

3) сродак стварэння моцнага ўражання (напр. шумавы э., светлавы э.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зварухну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Прывесці ў лёгкі рух; скалыхнуць. І як вокам азірнуць — Збожжа, збожжа, збожжа, Нават вецер зварухнуць Каласы не можа... Грахоўскі. // перан. Заклікаць да дзеяння. Папрацавалі мы нямала, Каб зварухнуць, падняць народ. Бітэль.

2. чым. Паварушыць, кіўнуць. Ніводным плаўніком не зварухнуў [шчупак]. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са..., прыстаўка (гл. с...).

I. Выкарыстоўваецца пры ўтварэнні дзеясловаў замест прыстаўкі «с...»: 1) перад двума і больш зычнымі, напрыклад: сабраць, сагнаць, сарваць, саставіць; 2) перад зычнай з наступным «ь» або апострафам, напрыклад: салью, сальеш, саб’ю, саб’еш.

II. Выкарыстоўваецца для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць сумеснасць дзеяння, напрыклад: сааўтар, саўдзельнік, сааўтарскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стральба́, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. За мястэчкам стральба чутна была да самай раніцы. Чорны. // Вучэбныя, трэніровачныя заняткі, у час якіх страляюць па якіх‑н. цэлях. Гэты выпадак здарыўся, калі я быў ваенным лётчыкам. Мы займаліся тады стральбой па наземных цэлях. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. За адным, другім, трэцім махам каса як бы асвойталася з травою, з рукамі касца і ўжо не паказвала з травы носіка, а смачна, нават з нейкім сыканнем, уядалася ў гэтую падсаду і валіла роўны і прыгожы рад. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкро́бат, ‑у, М ‑баце, м.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шкробаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Перад сабою бачу брудныя, даўно няголеныя шыі, спіны з плямамі поту і солі на выцвілых гімнасцёрках, чую бязладны шкробат ног. С. Александровіч. Гітлеравец, пачуўшы шкробат пацука, усунуў галаву ў акно і пасвяціў ліхтарыкам. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчоўк,

1. ‑у, м. Кароткі сухі гук ад стрэлу, дзеяння якога‑н. механізма і пад. Пад дахам, пачуўся кароткі металічны шчоўк — надта знаёмы гук аўтаматнага затвора, які адцягваюць на баявы ўзвод. Быкаў.

2. выкл. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шчоўкаць — шчоўкнуць. Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жгу́чка ’крапіва’ (Бяльк.). Рус. дыял. кур., смал., арханг., пск., укр., палес. жгучка ’тс’. Утворана, відаць, яшчэ ў ст.-рус. мове ад дзеепрыметніка незал. стану цяп. ч. з суфіксам ‑уч суадноснага з дзеясловам жьг‑ти, жьг‑а‑ти (гл. жгаць1) з суфіксам ‑ьк‑а паводле дзеяння. Параўн. пякучка, трасучка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забарсні ’вяровачныя петлі, якімі лапаць прымацоўваюць да нагі’ (ТСБМ). Параўн. рус. бранск., смал. за́борстень ’верхні край лапця’, прыбалт. заборска ’шнурок для абутку’, заборсать ’завязваць, зацягваць абору’, в.-луж. zabornicować ’завязваць шнуркі’. Утворана з суфіксам ‑ень як назва прадмета дзеяння забарсаць ’завязваць, працягнуць абору ў лапці’. Гл. барсаць, барскі, абора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ківа ’выпяканне’: хлеб своего пеківа (ТС). Утворана пры дапамозе суф. ‑іва (са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’) ад пе́кці < пячы́ (гл.), дзе ‑к‑ — другаснае і ўзнікла ў выніку аднаўлення прасл. *‑k‑ (*pekti ’пячы’) праз аналогію да дз. 1 ас. адз. л. цяп. часу *pekǫ > бел. пяку. Параўн. печыва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)