МАДАГАСКА́Р (малагасійскае Madagasikara, фр. Madagascar), Рэспубліка Мадагаскар (малагасійскае Repoblikani Madagasikara, франц. République de Madagascar),
дзяржава на в-ве Мадагаскар і суседніх дробных а-вах у Індыйскім ак. на У ад Афрыкі Пл. 595,8 тыс.км², у т. л. в-ва Мадагаскар 590 тыс.км² (чацвёрты па велічыні ў свеце). Нас. 14463 тыс.чал. (1998). Дзярж. мовы — малагасійская і французская. Сталіца — г.Антананарыву. Падзяляецца на 6 фарытані (правінцый). Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (26 чэрв.).
Дзяржаўны лад. М. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя, прынятая на рэферэндуме ў 1992. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва на ўсеагульных выбарах тэрмінам на 5 гадоў. Заканад. ўлада належыць парламенту, які складаецца з 2 палат: Нац. сходу (выбіраецца насельніцтвам на 4 гады) і Сената (частку сенатараў назначае прэзідэнт, частку выбіраюць выбаршчыкі ад тэр. аб’яднанняў). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам, выбраным Нац. сходам.
Прырода. Цэнтр. і ўсх. часткі вострава займае Высокае або Цэнтральнае, плато выш. 1000—1800 м, складзенае з крышт. і метамарфічных парод. Найвыш. пункт — г. Марумукутру (2876 м) у вулканічным масіве Царатанана на Пн. Уздоўж усх. ўзбярэжжа — прыморская нізіна. На З ад плато — узгорыстыя раўніны, якія прыступкамі паніжаюцца да зах. ўзбярэжжа. Ёсць патухлыя вулканы, бываюць землетрасенні. Карысныя выкапні: храміты, графіт, слюда, кварц, цыркон, берыл, руды нікелю і кобальту, каменны вугаль, баксіты, паўкаштоўныя камяні і інш. Клімат трапічны, на ПнЗ экватарыяльных мусонаў. На нізінах сярэднямесячныя т-ры ад 13—20 °C (у ліп.) да 27—33 °C (у студз.). На Высокім плато клімат умераны, з мяккім летам. Ападкаў ад 3000 мм за год на ўсх. схілах гор да 1000—500 мм на З і Пд. Найб. ападкаў летам. Рачная сетка густая. Расліннасць і жывёльны свет уключаюць шмат эндэмічных відаў. На ўсх. узбярэжжы трапічныя лясы, у цэнтр. раёнах і на З — ксерафітавыя лясы і саванны, на ПдЗ — паўпустыні. Пад лесам і хмызнякамі 40% тэрыторыі. З жывёл характэрны лемуры (35 відаў), насякомаедныя, дробныя драпежнікі, паўзуны і інш.Нац. паркі Ісалу, Мантань-д’Амбр, 32 запаведнікі. Аб’яднаны прыродны запаведнік Цынжы-дзю-Бемараха і раён Ананалава ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Насельніцтва. 99% складаюць малагасійцы — народ малайска-палінезійскай моўнай групы. Падзяляюцца на некалькі этн. груп, якія адрозніваюцца гіст. мінулым і спосабам вядзення гаспадаркі. Жывуць таксама невял. групы французаў, выхадцаў з Індыі і Пакістана, кітайцы, арабы і інш. Сярод вернікаў пераважаюць прыхільнікі мясц. традыцыйных культаў (47%), католікі (26%), пратэстанты (23%); ёсць мусульмане і інш. Сярэднегадавы прырост 28,2% (1997). Сярэдняя шчыльн. 24,3 чал. на 1 км², найб. — на Высокім плато (да 300 чал. на 1 км²), найменшая — на Пд (каля 5 чал. на 1 км²). У гарадах жыве 26% насельніцтва. Найб.г. Антананарыву — 1053 тыс.чал. (1997). Больш за 100 тыс.ж. у гарадах Туамасіна, Фіянаранцуа, Махадзанга. У сельскай гаспадарцы занята 86% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прам-сці і абслуговых галінах — па 7%.
Гісторыя Этнагенез насельніцтва М. да канца не высветлены. Паводле адной версіі, М. спачатку быў заселены афрыканцамі — банту, а з 2—4 ст. тут сталі сяліцца выхадцы з Інданезіі; паводле іншай, афрыканцы з’явіліся значна пазней, у выніку склалася змешанае ў расавых адносінах насельніцтва. Ранняя гісторыя М. малавядома. З 7 ст. М. наведвалі арабы і суахілі. У 14 ст. ў цэнтр.ч. вострава склалася дзярж. ўтварэнне народа мерына — Імерына. У 16—17 ст. заснаваны дзяржавы народаў сакалава (на зах. узбярэжжы), бецымасарака (на ўсх. узбярэжжы), бецыляў (у цэнтр. горнай ч.). Першымі еўрапейцамі, якія наведалі М., былі партуг. мараплаўцы Б.Дыяш (1500) і Ф.Суарыш (1506). У сярэдзіне 17 ст. на М. праніклі французы, з якімі сапернічалі англічане і галандцы. У канцы 18 ст. адзін з правадыроў мерына — Андрыя-нампуйнімерына [1787—1810] аб’яднаў б. частку М. ў адзіную дзяржаву. Яго сын Радама I [1810—28] абвясціў сябе каралём М. У 2-й пал. 19 ст. пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Райнілаярывуні дзяржава рэарганізавана на еўрап. ўзор, створана рэгулярнае войска, адчынены школы з навучаннем на малагасійскай мове. У выніку франка-малагасійскіх войнаў (1883—85 і 1894—95) Францыя ліквідавала каралеўства М. і абвясціла яго ў 1896 франц. калоніяй. У 1946 засн.Дэмакр. рух малагасійскага адраджэння (ДРМА), які выступаў за самакіраванне. Антыкаланіяльнае паўстанне 1947—48 жорстка задушана, а ДРМА забаронены. З 1956 дзейнічала Сацыял-дэмакр. партыя (СДП) на чале з Ф.Цырананам.
У кастр. 1958 абвешчана аўт. Малагасійская рэспубліка (МР) у складзе франц. Супольнасці на чале з Цырананам. 26.6.1960 абвешчана яе незалежнасць. Урад Цырананы праводзіў палітыку супрацоўніцтва з Францыяй і ЗША і прыцягнення замежнага капіталу. Эканам. цяжкасці вясной 1972 выліліся ў масавыя бунты, што прымусіла ўрад перадаць уладу ген. Г.Рамананцуа. Пасля некалькіх няўдалых спроб дзярж. пераваротаў у чэрв. 1975 улада перайшла да Вярх.рэв. савета (ВРС) на чале з Д.Рацыракам (са снеж. 1975 прэзідэнт). На рэферэндуме ў снеж. 1975 ухвалена хартыя Малагасійскай сацыяліст. рэвалюцыі і прынята канстытуцыя Дэмакр. рэспублікі М. Адзінай паліт. арг-цыяй застаўся створаны ў 1976 Нац. фронт абароны сацыяліст. рэвалюцыі. Быў нацыяналізаваны шэраг прыватных кампаній. У канцы 1980-х г. краіну ахапілі масавыя выступленні за дэмакратызацыю. У сак. 1990 дазволена шматпартыйнасць. На рэферэндуме ў жн. 1992 прынята новая канстытуцыя, краіна перайменавана ў Рэспубліку М. На выбарах у сак. 1993 лідэр апазіцыі А.Зафі выбраны прэзідэнтам М. У выніку канфлікту паміж заканад. і выканаўчай уладамі ў чэрв. 1996 парламент аб’явіў імпічмент Зафі. На выбарах у лют. 1997 прэзідэнтам М. зноў выбраны Рацырака. М. — чл.ААН (з 1960), Арг-цыі афр. адзінства (з 1963). Дзейнічаюць паліт. рухі і партыі: Стоўп і апора для выратавання М., Эканам. лібералізм і дэмакр. дзеянне для нац. адраджэння, Партыя кангрэса незалежнасці М. — адноўленая.
Гаспадарка. М. — эканамічна адсталая агр. краіна. Штогадовы даход на 1 чал. каля 700 дол. ЗША. Сельская гаспадарка дае 33% валавога нац. прадукту, прамысловасць — 15%, абслуговыя галіны — 52%. Для с.-г. выкарыстання прыдатныя каля 10 млн. га. Апрацоўваецца каля 3 млн. га. Пад пашу выкарыстоўваюцца прасторы саваннаў, рэдкастойных лясоў і хмызнякоў агульнай пл. больш за 34 млн. га. Пераважаюць дробныя сял. гаспадаркі, ёсць плантацыі замежных і мясц. кампаній. Гал. экспартныя культуры (1994, тыс. т): кава — 80, гваздзіка — 7, ваніль — 2,8 (1-е месца ў свеце), сізаль — 20, перац.
На свае патрэбы вырошчваюць (1994, млн. т): рыс — 2,3, маніёк — 2,3, батат. — 0,5, кукурузу — 0,2, цукр. трыснёг — 2, бульбу, фасолю, арахіс, бавоўнік, тытунь. Рыс вырошчваюць на арашальных землях на Высокім плато і ў суседніх раёнах, клубневыя культуры — пераважна на У. Развіты агародніцтва і садоўніцтва. На Высокім плато значныя плошчы пад яблынямі, грушамі, персікамі, абрыкосамі. Жывёлагадоўля характарызуецца нізкай прадукцыйнасцю. Пагалоўе: буйн. раг. жывёлы — 10 млн. галоў (больш за 90% складаюць зебу), коз і авечак — каля 3 млн. галоў, свіней — 1,4 млн. галоў. Птушкагадоўля.
Лясная гаспадарка і рыбалоўства. У год вылоўліваюць каля 100 тыс. т рыбы, крэветак, крабаў, вустрыц, лангустаў. Прам-сць прадстаўлена дробнымі і сярэднімі прадпрыемствамі, пераважна горназдабыўной і харч. прам-сці. Здабываюць храміты — 146 тыс. т, графіт — 14 тыс. т, слюду — 1 тыс.т. Невял. здабыча кварцу, цыркону, берылу, танталіту, паўкаштоўных камянёў (аметыст, турмалін, тапаз). У харч. прам-сці пераважаюць прадпрыемствы: мукамольныя, рысаачышчальныя, цукр., тытунёвыя, мясакансервавыя, алейныя (перапрацоўка соі, арахісу, пальмавых ядраў). Вытв-сць электраэнергіі 595 млн. кВт гадз (1995), на невял. ЦЭС (працуюць на імпартнай нафце) і ГЭС. Іншыя галіны прам-сці прадстаўлены асобнымі прадпрыемствамі: з-ды нафтаперапр., па вытв-сці ўгнаенняў (Туамасіна), 2 аўтазборачныя (Антананарыву), 2 цэм. (Махадзанга і Анцырабе), суднабуд. (Манандзары), суднарамонтны (Анцэранана), фармацэўтычны (Фіянаранцуа); ёсць прадпрыемствы радыё- і электратэхнічныя, лакафарбавыя, дрэваапр., гарбарна-абутковыя, тэкст., па вытв-сці пластмас. Развіты саматужныя промыслы — выраб тканін, адзення, абутку, мэблі, керамікі і інш.Асн. цэнтры прам-сці — гарады Антананарыву, Туамасіна, Фіянаранцуа, Махадзанга. Транспарт аўтамабільны, чыгуначны, марскі. Аўтадарог 49,8 тыс. км, у т. л. з цвёрдым пакрыццём 5,7 тыс. км, у краіне 48 тыс. легкавых і 34 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў (1997). Даўж. чыгунак (каляя — 1 м) 883 км. Марскі флот адыгрывае вял. ролю ва ўнутр. перавозках і знешнім гандлі. У краіне больш за 20 марскіх партоў, галоўныя — Туамасіна (больш за 40% аб’ёму знешняга гандлю), Махадзанга, г. Анцэранана. Авіяц. транспарт базіруецца на 105 аэрапортах (1996). Міжнар. аэрапорты каля г. Антананарыву і Махадзанга. У 1996 экспарт склаў 493 млн.дол., імпарт — 612 млн. долараў. М. экспартуе каву (45% па кошце), ваніль (20%), гваздзіку, крэветкі, тэкстыль, храміты, графіт, слюду; імпартуе машыны і абсталяванне, паўфабрыкаты, нафту, тавары шырокага ўжытку, харч. прадукты. Асн.гандл. партнёры Францыя (41% экспарту, 40% імпарту), Японія, ЗША, Германія, Паўд.-Афр. Рэспубліка. М. атрымлівае фін. дапамогу ад Францыі і міжнар. арг-цый. Грашовая адзінка — малагасійскі франк.
І.І.Пірожнік (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
Герб і сцяг Мадагаскара.Да арт.Мадагаскар. Панарама г. Антананарыву.Да арт.Мадагаскар. На рацэ ў раёне ўсходняга ўзбярэжжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ГА (Praha),
горад, сталіца Чэхіі. Знаходзіцца на Палабскай раўніне, на р. Влтава, паблізу ад яе ўпадзення ў р. Лаба (Эльба). Адм. ц. Сярэднячэшскай вобл., самастойная адм. адзінка. 1226 тыс.ж. (2000). Вузел 10 чыгунак і 15 аўтадарог. Рачны порт. Міжнар. аэрапорт Рузіне. Гал.эканам., навук. і культ. цэнтр краіны. П. і наваколле даюць каля 20% прамысл. прадукцыі Чэхіі. Найб. развіта машынабудаванне: трансп. (аўтамаб., авіяц. і інш.), матора- і станкабудаванне, эл.-тэхн. і радыёэлектронная прам-сць. Развіты таксамапаліграф., хім. і гумавая, буд. матэрыялаў, швейная, тэкст., фармацэўтычная, касметычная, гарбарна-абутковая прам-сць. Цэнтр харч., асабліва піваварнай, прам-сці. Метрапалітэн.
Тэр. П. заселена з 4-га тыс. да н.э., у 2 ст. да н.э. — германцамі, у 5—6 ст.н.э. — славянамі. З 2-й пал. 9 ст. пад уладай Пржэмыславічаў. З 10 ст. сталіца Чэш. дзяржавы. У 973 у П. засн. біскупства (з 1344 архібіскупства). У 1257 атрымала гар. права. Росквіт П. пачаўся пры каралю Каралу I Чэшскім (гл.Карл IV), які адбудаваў і ўпрыгожыў горад, заснаваў ун-т (1348). З 12 ст. адзін з буйных эканам., паліт. і культ. цэнтраў Еўропы. Паўстаннем у П. (1419) пачаліся гусіцкія войны У 1420 каля П. разбіта войска крыжаносцаў. У 1526 П. трапіла пад уладу Габсбургаў, за ўдзел у паўстанні супраць якіх пазбаўлена гар. права (1547). Пацярпела ў час Трыццацігадовай вайны 1618—48. Пасля паражэння чэш. войск каля Белай Гары (1620) значэнне П. паменшала; з сярэдзіны 17 ст. правінцыяльны горад. У 1880-я г. пачаўся новы эканам. ўздым П. — адзін з найб. прамыслова развітых гарадоў Габсбургскай манархіі. У 18—1-й пал. 19 ст. цэнтр чэш.нац. руху. З 1918 сталіца Чэхаславацкай рэспублікі. У 1939 акупіравана ням. фашыстамі. Вызвалена ў выніку Пражскага паўстання 1945 і Пражскай аперацыі 1945. У канцы 1960-х г. цэнтр дэмакр. выступленняў (гл.«Пражская вясна»). З 1993 сталіца Чэхіі.
Старыя раёны П. захавалі пераважна шчыльную сярэдневяковую забудову і ірэгулярную планіроўку. На левым беразе Влтавы ўзвышаецца крэпасць Пражскі Град: рэшткі ўмацаванняў 12—15 ст., раманская базіліка св. Іржы 12—18 ст., гатычны сабор св. Віта 1344—1929 (на месцы храма-ратонды 935, пачаты арх. Мацвеем з Араса і П.Парлерам; у інтэр’еры гатычныя капэлы, у т. л.св. Вацлава са статуяй св. Вацлава, 1373, і фрэскамі, 1506—08, багатая маст. калекцыя); каралеўскі палац 12—18 ст. з познагатычнай троннай «Уладзіслаўскай» залай (1486—1502, арх. Б.Рыд). Каля Града, у раёнах Градчаны і Мала-Страна знаходзяцца Страгаўскі кляштар (12—18 ст.); палацы — летні каралеўскі Бельведэр (1538—63, арх. Дж. да Спацыо і інш.) з «пяючым» фантанам (1564—73), Штэрнбергскі (1698—1720) з тэраснымі паркамі; касцёл св. Мікулаша на Мала-Стране (1673; 1703—55, арх. К. і К.І. Дынцэнгоферы, А.Лурага); дамы 17—19 ст. (усё барока). На правым беразе Влтавы — крэпасць Вышаград (з 9 ст.), раёны Старога горада (з 11 ст.) і Новага горада (засн. ў 1348) з цэнтр. плошчамі. У Старым горадзе размешчаны: гатычныя кляштар св. Анежкі (канец 13 ст.), ратуша (1338, 15—16 ст., 19 ст.) з гадзіннікам на фасадзе (1410; 1490, майстар Гануш; размалёўка цыферблата 1865—66, маст. І.Манес, захоўваецца ў музеі, на месцы арыгінала — копія), касцёлы Марыі Снежнай (1349, 1370—97), Тынскай Маці Божай (1370—1510, часткова перабудаваны ў 1679 у стылі барока), Карлаў ун-т (14 ст.), рэнесансныя дамы 14—17 ст. з фрэскамі і сграфіта на фасадах, Парахавая вежа (1475—77, арх. М.Рэйсек), барочныя — калегіум езуітаў, т.зв. Клеменцінум (1653—1-я пал. 18 ст., арх. Ф.Караці, К.Лурага, Д.Галі) з Вял. і Матэм. заламі (1722—24, арх. Ф.М.Канька), палацы Клам-Галасаў (1713—25, праект І.Б.Фішэра фон Эрлаха) і Кінскіх (1755—65, арх. К.І.Дынцэнгофер, А.Лурага), касцёл св. Мікулаша (1732—37, арх. Дынцэнгофер). У Новым горадзе — Эмаўскі кляштар («На Слованех»; 1347—72, готыка, фрэскі 14 ст.), ратуша (1348, перабудавана ў 15—19 ст.), барочныя калегія езуітаў і касцёл св. Ігнація (1665—87, арх. К.Лурага), храм св. Яна Непамука «На Схальцы» (1729—39) і т.зв. віла «Амерыка» (1715—20, абодва арх. Дынцэнгофер). У 2-й пал. 19 ст. сфарміраваўся сучасны цэнтр П. — Вацлаўская пл. Узведзены парадныя грамадскія пабудовы ў духу неарэнесансу і неабарока: Нац.т-р (1868—81, арх. І.Зітак), музей (1884—90, арх. І.Шульц) і інш.Найб. значныя пабудовы 20 ст. — выставачны павільён т-ва мастакоў «Манес» (1902) і дом Урбанека, т.зв Моцартэўм (1912—13, усе арх. Я.Коцера, мадэрн), дом «У Чорнай Маці Божай» (1911—12, арх. І.Гачар, кубізм), Дом кірмашоў (1924—26, арх. О.Тыл і І.Фукс). У пасляваен. гады ажыццёўлена рэканструкцыя П.; на ўскраінах узведзены жылыя раёны Панкрац, Петршын, Паўд. горад 2 і інш., Ін-т макрамалекулярнай хіміі (1960—65, арх. К.Прагер), аэрапорт у раёне Рузіне (1963—69), водны стадыён у раёне Падолі (1964—65), Палац культуры (1981). З канца 1960-х г. вядзецца буд-ва метрапалітэна. Масты: Карлаў (1357, арх. Парлер, скульптура канца 17—20 ст.), Ф.Палацкага (1876—78, скульптура І.В.Мысльбека) і інш. Помнікі: св. Вацлаву (1888), Яну Гусу (1903—15), Нац. помнік Вызвалення (1929—32) з помнікам Я.Жыжку (1950). Альшанскія могілкі (1680). Гіст. цэнтр П. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
У П. 11 ВНУ, у т. л. Карлаў ун-т (гл.Пражскі універсітэт), кансерваторыя (з 1811), Акадэмія выяўл. мастацтваў, Акадэмія муз. мастацтваў. Чэшская АН. Буйнейшыя б-кі: АН, Нац. музея, Гарадская, Дзярж.тэхн., Дзярж. медыцынская. Буйнейшыя музеі: Нац. галерэя, Нац. музей, музеі П., зброі, этнагр., гісторыка-археал., маст. рамёстваў. Больш за 25 тэатраў, у т. л.Нац., імя Б.Сметаны, імя І.К.Тыла, Т-р на Вінаградах, «На Забрадлі», «Латэрна Магіка». Філармонія (з 1894). Штогод праводзіцца Міжнар.муз. фестываль «Пражская вясна» (з 1946).
Беларусы ў Празе. Прысутнасць беларусаў у П. вядома з 14 ст. У 1397 польская каралева Ядвіга выдала ўказ аб стварэнні ў П. літоўскай калегіі для моладзі з ВКЛ. У Пражскім (Карлавым) ун-це вучыліся 12 студэнтаў з ВКЛ. У 1-й пал. 16 ст. ў П. жыў і працаваў бел. і ўсх.-слав. першадрукар і асветнік Ф.Скарына. З часоў 1-й сусв. вайны П. — буйны цэнтр грамадска-паліт. і нац.-культ. жыцця бел. эміграцыі. У 1918—25 тут быў консулам БНР М.Вяршынін. У вер. 1921 у П. адбылася Першая Усебеларуская канферэнцыя, а ўрад Чэхаславакіі выдзеліў больш за 100 стыпендый для бел. моладзі з Зах. Беларусі і Латгаліі. У 1922—26 у П. вучылася каля 350 беларусаў, у т. л. В.Жук-Грышкевіч, У.Жылка, Т.Грыб, У.Тамашчык. 1.11.1923 сюды пераехалі ўрад і прэзідыум Рады БНР (у т. л. П.Крачэўскі і В.Захарка), якія дзейнічалі да сак. 1943 (як эмігранцкі ўрад — да 1925). У міжваен. перыяд у П. існаваў шэраг бел. арг-цый і ўстаноў, у т. л.Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф.Скарыны, Беларускі навуковы кабінет; у 1928 засн.Беларускі загранічны архіў. Друкаваліся беларускамоўныя газеты і часопісы «Беларускі студэнт», «Перавясла», «Прамень», «Іскры Скарыны» і інш., у 1926 выдадзены зб. «Замежная Беларусь». У П. абаранілі доктарскія дысертацыі І.Дварчанін, М.Ільяшэвіч, Я.Станкевіч, А.Орса, Грыб, выкладаў Я.Ляцкі. Пасля 2-й сусв. вайны ў П. асталяваліся каля 300 бел. сем’яў. Тут жылі і працавалі пісьменніца Л.Геніюш, спявак М.Забэйда-Суміцкі. Нац.-культ. дзейнасць беларусаў у П. актывізавалася ў 1990-я г. Гэтаму спрыяла культ. праграма «Беларусы ў П.», у час якой працавалі аднайм. выстаўка (12—16.2.1996), Скарынаўскі семінар, засн. Згуртаванне беларусаў у Чэхіі імя Ф.Скарыны. 31.10.1996 у Пражскім Градзе адкрыты помнік Скарыну. У сак. 1998 у П. адбылася сустрэча беларусаў з Францыі, Аўстрыі, Польшчы, Германіі, Бельгіі, Канады, прысвечаная 80-годдзю абвяшчэння БНР. 25.3.1998 пры чэш. арг-цыі «Чалавек у бядзе» адкрыты Бел. цэнтр (каардынатар У.Яндзюк), а ў сак. 1999 — інфарм. прадстаўніцтва бел.грамадз. ініцыятывы «Хартыя-97». 2—5.6.1998 у П. адбыўся VII Усеслав. з’езд, у якім удзельнічала прадстаўнічая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь з 10 чал. на чале з дэлегатам Нац. сходу С.І.Касцянам. У 1999 тут зарэгістравана бел. галерэя «Саламея», створаная мастачкай Н.Валавай. У адпаведнасці з рашэннем Мін-ва адукацыі Чэхіі ў пражскіх ВНУ у 2000 працягвалі навучанне 12 студэнтаў з Беларусі.
Літ.:
Георгиевская Е.Б. Прага. М., 1967;
Буриан И., Свобода И. Пражский Град: Путеводитель. Прага, 1974.
Т.Р.Мартыненка (архітэктура), А.С.Ляднёва (беларусы ў Празе).
Прага. Фасад сабора святога Віта.Панарама г.Прага.Панарама Старой Прагі.Прага. Гадзіннік на ратушы ў Старым горадзе.Масты Прагі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ка́ліва ’асобна ўзятая расліна, сцябліна, саломіна і інш.’ (БРС, ТСБМ, Кліх; КЭС, лаг., Сержп., Прымхі: … вырываюць яго адно каліво ці цыэлы куст…; Федар. Рук.; Шат., Яруш.), сюды ж, відаць, каліва ў Каспяровіча, нягледзячы на яго дэфініцыю ’маладая расліна’, параўн. ілюстрацыю: «Дай мне каліва расады», с. 150, каліва ’адно гняздо бульбы, адзін корч’ (Сцяшк. МГ), адно зернетка (збожжа, маку, якога-н. насення і інш.)’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Касп., Нас.). Сержп. Прымхі: семь каліў гароху, тры каліва перцу…; Федар. Рук., Шат.; барыс., Шн., 2, 68: «Разъ пошла баба воды браць у колодзись, зачарпнула вядромъ ды и паглядзела: ци поўно зачарпнула?.. видзиць — каливо гороху y‑вы днѣ ляжиць…» ’невялікая колькасць чаго-н.; трошкі, крыху’ (БРС, ТСБМ, Жд. 3, Касп., Мядзв., Нас., Яўс.). Апошняе значэнне звычайна характэрна для памяншальнай формы слова: каліўка ’вельмі мала, трошкі і да т. п.’ (Бяльк., Мат. Гом., Нас.), апрача гэтага, фіксуюць каліўку ’тс’ (Мат. Маг.), каліўка ’зерня’ (Бяльк.; навагр., КЭС; Нас.). Насовіч (228) таксама адзначае: «Самая мелочь в сходстве. И каливки бацькины подобравъ». Далей адзначаюць вытворныя каліўца (у БРС як памянш.-ласк. да каліва ў асноўных значэннях), Насовіч дае каливцо ’дробнае зерне’, Каспяровіч і Палявой фіксуюць значэнне ’трошкі’. Пашыраны такі дэрыват, як каліўе ’сцёблы траў або збожжавых злакаў’ (ТСБМ, Шат.), ’бульбоўнік (націна)’ (ДАБМ, Жд. 3; КЭС, лаг., Ян., Мат. Гом.), каліўе ’тс’ (Сцяшк.). Апрача гэтых, ДАБМ падае каліўнік, каліўянік ’тс’, аМат. Гом. — каліўнік, калівашнік, каліўяшнік ’тс’. У новых слоўніках каліва, кальва, кальво, каліва ’асобная сцяблінка, галінка гародніны і інш.’ (даўг., віл.), ’асобная расліна’ (в.-дзвін., шальч., віл., іўеў., шчуч., крын., зэльв., гродз.), ’націна аднаго клубня’ (паст., круп., барыс., смарг., маст., шчуч.), ’малая колькасць, трошкі чаго-н.’ (рас., лаг., пруж., Сл. паўн.-зах.), паст., віл.каліўца, каляўца ’асобная сцяблінка, галінка гародніны і інш.’ (Сл. паўн.-зах.), каліўя ’націна бульбы’, калівіна ’каліва, адна сцябліна’, каліво ’сцябло расліны’ (ТС), ’корч, куст (гародніны)’ (Ян.), каліўе ’націна бульбы, буракоў’ (Ян.). Апрача бел. мовы, адзначана ва ўкр. усх.-палес. гаворках: каліва, каліванне, калівʼе, калівʼя ’націна бульбы’, калівешнік ’тс’ і ’націна морквы, гароху’, чарніг.каліво ’корч бульбы’ і ’пра каноплі, лён — палову «повесма»’. У рус.калуж. адзначана каливина ’трошкі; кропелька’, каливо ’націна агародных раслін’, бран. ’корч бульбы’, вялікал.каливье ’націна бручкі’, сіб.каливья ’націна бульбы’, зах.-бран.калева ’корч бульбы’, бран.калева і каліва ’нейкая расліна’, смал.калива ’сцябліна’, калевка, калёвка і каливка ’найменшая колькасць чаго-н.; кропелька’: калуж., смал., зах.-бран.калевка; смал.калевка, калуж., смал.калёвка, пуціўльск., курск.каливка, таксамаарл., бран.каливка ’пацерачка (адна)’, росл., смал. ’дружочак, міленькі і да т. п.’, зах.-бран.калево і каливо ’найменшая колькасць чаго-н.; кропелька’: калево, росл., смал., калуж.каливо ’дробнае зерне (адно)’, смал.калево, смал., іркуцк.каливо, калуж., смал.калёвочка ’найменшая колькасць чаго-н., кропелечка’, пск., смал.каливочка ’тс’; колево, коливо ’парастак, расток, сцябліна’ (зах. паводле Даля), колево ’аўсяны колас, «бронь».’ Ёсць таксамапск.коливистый, колевистый ’зярністы, каласісты (збожжа, авёс і да т. п.)’. Гэтыя прыклады дазваляюць з вялікай дакладнасцю меркаваць аб лінгвагеаграфіі слова. Праўда, СРНГ у якасці паралелі прыводзіць яшчэ польск.kaliwo, аднак з гэтым нельга пагадзіцца. Найбольшая колькасць прыкладаў«польскага» слова у значэннях, адэкватных беларускім, падаецца Карловічам: kaliwa, kaliwo, kaliwko, адносна якога можна з упэўненасцю гаварыць, што гэта беларускае слова. Слаўскі наогул не разглядае гэтай лексемы, хоць форма kaliwek фіксуецца ў Ліндэ. Дарашэўскі ў слоўніку літаратурнай мовы ўказвае бел. крыніцу. Аналіз геаграфіі слова сведчыць, што, па-першае, гэта ўсх.-слав. лексема; па-другое, распаўсюджана яна або ў бел. гаворках, або ў тых рус. і ўкр., якія гістарычна ці геаграфічна суадносяцца з бел. Далейшы статус яго (запазычанне, інавацыя, архаізм) паводле гэтага крытэрыю вызначыць цяжэй. Не выключана (параўн. прыклады з рус. гаворак) рэканструкцыя формы калево; бел. лексіка дэманструе галосны ў пазіцыі пасля націску. Спроба дастаткова надзейнай этымалагізацыі на слав. глебе належыць Безлаю, 2, 10, які параўноўвае бел.каліва з шэрагам слав. лексем. Сюды славен.kȃl ’расток, парастак’ (адзначаны формы муж. і жан. роду), kȃla, далей kȃlec, kȃlcek, kȃlíca ’расліна чарнушка, Nigella sativa (матывацыя назвы няясная)’, таксамаkaliv, kálast і kalíti, kalí, vzkalíti, якія суадносяцца з (vz‑)klíti, (vz‑)klije, напрыклад seme kali, seme vzklije iz zemblje. Для гэтых форм прапануецца прасл. рэканструкцыя *kōlъ, паралельная да *kъlъ. Паводле Безлая, сюды можна аднесці в.-луж.kał, якое традыцыйна, услед за Мукай, 1, 565, лічылі запазычаннем з ням.kohl або н.-ням.kal (так Більфельд, Lehnwörter, 153). Значэнне луж. слова ’капуста, Brassica oleracea’ супадае з ням. (аб іншых значэннях і формах гл. падрабязна Шустэр–Шэўц, 7, 483), што сапраўды як быццам падтрымлівае версію аб запазычанні слова. Але Шустэр–Шэўц (7, 483–484) звяртае ўвагу на тое, што ні па фармальнаму, ні па лінгвагеаграфічнаму крытэрыю такая версія не можа быць прынята. Фанетыка луж. лексікі не адпавядае мяркуемай ням. крыніцы.
Ка́ліва2 ’памінальная куцця’ (Мядзв.). Дакладных адпаведнікаў у бел. крыніцах не адзначана. З магчымых рус. паралелей звяртае на сябе ўвагу калуж.калево задать ’памерці’, прыклад, аднак, вельмі двухсэнсоўны (магчыма, пад уплывам калець ’здыхаць’). Па гэтай прычыне можна думаць, што тут змяненне фанетыкі аналагічна каліва1, паколькі ў запазычаным коливо (рус., укр., ц.-слав.), якое з грэч.κόλλυβον першы галосны пад націскам. Зыходзячы з формы — з н.-грэч., праз царкоўную лексіку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АГУЛЬНАЯ ГІСТОРЫКА-ДЭМАГРАФІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА.
Своеасаблівасць дэмаграфічнага развіцця Беларусі абумоўлена яе гіст. і сацыяльна-эканам. развіццём. У канцы 1-га тысячагоддзя н.э.тэр. краіны насялялі ўсх.-славянскія плямёны дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў, часткова валынян, драўлян і севяран, на З — некаторыя лета-літоўскія плямёны. У 9—11 ст. гэтыя плямёны і іх княствы ўваходзілі ў склад стараж.-слав. дзяржавы — Кіеўскую Русь. Пасля яе распаду тэр. Беларусі на працягу 13—14 ст. увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). У 14 ст. на ёй пражывала каля 1 млн.чал. На працягу 14—16 ст. завяршылася фарміраванне бел. народнасці. У 1569 бел. землі ў складзе ВКЛ аб’яднаны з Польшчай у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую.
У выніку шматлікіх войнаў паміж Вялікім Маскоўскім княствам і ВКЛ у 15—17 ст., адбываліся значныя міграцыйныя працэсы: частка бел. насельніцтва перасялялася ў Маскву, на ўсх. і паўд.-ўсх. землі Рускай дзяржавы. Некаторая колькасць насельніцтва Рускай дзяржавы (маскоўская арыстакратыя, вальнадумцы, беглыя прыгонныя сяляне, стараабрадцы) і Польшчы перасяляліся ў бел. гарады, асобныя магнацкія ўладанні; у нязначнай колькасці ў бел. гарадах з’явіліся і нямецкія рамеснікі. У 14—16 ст. значныя маштабы набыло перасяленне на Беларусь яўрэйскага насельніцтва.
У 17—18 ст. колькасць насельніцтва Беларусі вагалася ў межах 1,5—3 млн.чал. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) бел. землі далучаны да Рас. імперыі. З развіццём капіталізму ўзмацніліся і сталі больш трывалымі эканам. і культ. сувязі паміж асобнымі часткамі Беларусі; у выніку ў 19 ст. склалася бел. нацыя. Паводле рэвізій Рас. імперыі ў 1811 колькасць насельніцтва Беларусі (у сучасных межах) складала 3,8 млн.чал., у 1863—4,2 млн.чал. Да сярэдзіны 19 ст. дэмаграфічная сітуацыя на гэтай тэр. характарызавалася і высокай нараджальнасцю, і высокай смяротнасцю. Паказчыкі нараджальнасці і смяротнасці ў бел. губернях вагаліся на ўзроўнях адпаведна 50‰ і 40‰. Нараджальнасць часта дасягала фізіялагічнага максімуму. Сяляне былі зацікаўлены ў вял. колькасці дзяцей, асабліва мужчынскага полу — чым больш у сям’і было работнікаў, тым лягчэй было пракарміцца. Высокай нараджальнасці спрыялі пашыранасць ранніх шлюбаў, адсутнасць пенсіённага забеспячэння, калі дзеці былі адзінай падтрымкай існавання бацькоў у старасці або ў выпадку хваробы.
Нізкі прырост насельніцтва ў той час быў абумоўлены цяжкімі ўмовамі жыцця, частымі эпідэміямі, хваробамі, голадам, войнамі, высокай дзіцячай смяротнасцю. Прыгоннае права стрымлівала міграцыйныя працэсы.
У сярэдзіне 19 ст. на тэр. Беларусі пражывала каля 5 млн. чалавек. Пасля адмены прыгоннага права (1861) больш хуткімі тэмпамі пачаў развівацца капіталізм. Дыферэнцыяцыя гаспадарак і расслаенне сялян, малазямелле большай часткі сялян (5—7 дзесяцін на двор) былі прычынай паўгалоднага іх існавання; сярод іх смяротнасць была на 40% вышэйшая, чым у гаспадароў, якія мелі больш за 25 дзесяцін зямлі. З таго часу пачаў зніжацца прырост насельніцтва, нараджальнасць складала 45‰. Пашырылася новая з’ява — свядомае зніжэнне шлюбнай нараджальнасці дзяцей у сям’і, асабліва ў гарадах. У 1897 у гарадах яна складала 241‰ супраць 311‰ у сельскай мясцовасці. Нараджальнасць сярод дваранства, духавенства і купецтва Мінска была ў 3 разы ніжэйшая, чым сярод простага люду (15,2 і 45,6‰ адпаведна). Паводле перапісу насельніцтва 1897 на Беларусі жыло 6,7 млн.чал., у гарадах пражывала 13,5%; у 1913 адпаведна — каля 6,9 млн.чал. і 14,4%.
У 1896—97 смяротнасць складала 25‰, сярэдняя працягласць жыцця — 37,5 года (37 гадоў у мужчын, 38 — у жанчын). Дзіцячая смяротнасць у 1897 складала 186‰. У канцы 19 — пач. 20 ст. на колькасць насельніцтва значна паўплывала міграцыя сялян у пошуках працы ў Сібір, на Д. Усход і інш. рэгіёны Расіі, атаксама эміграцыя ў ЗША, Канаду, Аргенціну, Аўстралію, краіны Зах. Еўропы. За 1861—1913 з краіны на Усход выехала 1387 тыс.чал. (без уліку дзяцей). Адмоўнае сальда міграцыі за 1897—1913 склала 0,5 млн. чал.
У 1-ю сусветную вайну (1914—18), грамадз. вайну і гады ваеннай інтэрвенцыі насельніцтва Беларусі панесла вялізныя страты, якія разам са стратамі ад павышанай смяротнасці склалі каля 1,4 млн.чал. Масавае перамяшчэнне мірнага насельніцтва з прыфрантавых раёнаў набыло катастрафічныя памеры. У выніку ў 1917 нараджальнасць была на вельмі нізкім узроўні (25‰), смяротнасць складала 33‰. У пач. 1914 у межах сучаснай Беларусі пражывала 7,5 млн.чал., у канцы 1917 засталося 6,9 млн.чал., у пач. 1921—6,7 млн.чал. Пасля Кастр. рэвалюцыі і ваенных інтэрвенцый (1918—20) у працэсе аднаўлення эканомікі, правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР знікла беспрацоўе ў гарадах і аграрная перанаселенасць. У выніку актыўных мер па барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі і эпідэміямі было ўстаноўлена бясплатнае мед. абслугоўванне, больш увагі надавалася апецы мацярынству і дзяцей, знізілася смяротнасць, асабліва дзіцячая. Ужо да 1923 паказчык смяротнасці знізіўся да 16,2‰, а да пач. 1930-х г. — да 12‰ і стабілізаваўся на гэтым узроўні. У канцы 1920-х г. павысілася нараджальнасць да 35—40‰.
У 1930-я г. ўзровень нараджальнасці ў БССР стаў паступова зніжацца. Гэтаму садзейнічалі высокія тэмпы развіцця эканомікі, бурны рост гарадоў, масавае далучэнне жанчын да грамадскай вытворчасці; паўплываў таксама фактар уступлення ў дзетародны ўзрост нешматлікай групы жанчын, якія нарадзіліся ў ваенныя 1914—20-я г.
У сувязі са зніжэннем нараджальнасці ўрад БССР прыняў шэраг мер: пашырана сетка радзільных дамоў, дзіцячых садоў і ясляў, прадугледжваліся мерапрыемствы, якія паляпшалі эканам. становішча шматдзетных сем’яў, забаронены аборты, што дало пэўны кароткачасовы эфект. Але ў 1939 нараджальнасць зноў пайшла на спад. У працэсе перабудовы нар. гаспадаркі адбывалася масавае перамяшчэнне насельніцтва ўнутры рэспублікі (перасяленне ў гарады, з хутароў у вёскі) і за яе межы (высылка раскулачаных). Калі раней перасяленне мела пераважна аграрны характар, то цяпер яно было выклікана развіццём індустрыялізацыі. Удзельная вага гарадскога насельніцтва вырасла з 14% у 1918 да 17% у 1926 і да 24,7% у 1939. За 1926—38 адмоўнае сальда знешняй міграцыі склала 616,6 тыс.чал., або 46% натуральнага прыросту за гэтыя гады.
Паводле ўмоў савецка-польскага мірнага дагавора ў 1921 Зах. Беларусь адышла да Польшчы. У выніку каля 40% тэр. Беларусі (80 тыс.км²) і больш за 35% насельніцтва на працягу 2 дзесяцігоддзяў (да 1939) знаходзілася ў складзе Польшчы. У выніку ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) плошча рэспублікі павялічылася да 233,7 тыс.км², а насельніцтва да 11 млн.чал. У 1939—40 частка тэр. краіны са значнай доляй насельніцтва літоўскай нацыянальнасці адышла да Літвы. На 4.8.1940 плошча тэр. Беларусі складала 225,7 тыс.км², насельніцтва на 1.1.1941—10 454,9 тыс.чал. (на 22.6.1941—10 528 тыс.чал.; на тэр. ў сучасных межах — 9,2 млн.чал.). У перыяд Вял.Айч. вайны (паводле звестак Камісіі па расследаванні нямецка-фаш. злачынстваў) на Беларусі гітлераўцы знішчылі больш за 2200 тыс. жыхароў (загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі), 380 тыс.чал. былі вывезены на катаржныя работы ў Германію. Сотні тысяч загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе, больш за 1 млн.чал. знаходзіліся ў эвакуацыі. У выніку на тэр. краіны ў 1945 налічвалася 6,2 млн.чал. (2/3 даваеннай колькасці). Паводле разлікаў ва ўмовах мірнага часу колькасць насельніцтва Беларусі да 1950 магла б скласці 10,3 млн.чал. Прамыя і ўскосныя дэмаграфічныя страты рэспублікі да 1950 склалі каля 2,5 млн.чал. Гэта страты ад ваенных дзеянняў, за кошт зніжэння нараджальнасці ў гады вайны і катастрафічнага росту смяротнасці (у 1941 яна складала 65‰, 1942—136‰, 1943—72‰, 1944—29‰). Гады вайны парушылі ўзроставую структуру насельніцтва, парадзілі дыспрапорцыі паводле полу, пагоршылі здароўе людзей і інш. Уплыў вайны на нараджальнасць праявіўся яшчэ да яе пачатку. Толькі за 1940 у выніку адтоку часткі мужчынскага насельніцтва нараджальнасць знізілася на 20%. У цэлым інтэнсіўнасць страт на Беларусі была ў 2 разы вышэйшая, чым у сярэднім па СССР, і больш высокая, чым у любой іншай дзяржаве—удзельніцы 2-й сусветнай вайны. У адпаведнасці з дагаворам паміж Польшчай і СССР ад 16.8.1945 да Польшчы адышлі разам з насельніцтвам 17 раёнаў Беластоцкай вобл. з г. Беласток і 3 раёны Брэсцкай вобл. У пасляваенны перыяд смяротнасць хутка зніжалася, а нараджальнасць павялічвалася, але яе павышэнне не стварыла «кампенсацыйную хвалю», таму што дэмабілізацыя мужчын з арміі адбывалася паступова.
У 1950 Беларусь дасягнула даваеннага ўзроўню прамысл. і с.-г. вытворчасці. Дэмаграфічныя працэсы ўвайшлі ў мірны ход развіцця (хаця вынікі вайны ўплываюць на дэмаграфічнае развіццё краіны і цяпер). Даваеннай колькасці насельніцтва рэспубліка дасягнула толькі ў 1972. Найб. інтэнсіўнае аднаўленне колькасці людзей назіралася ў 1950—60-я г. У 1987 насельніцтва краіны перавысіла 10 млн.чал., у 1994 г. яно склала 10 245,5 тыс.чал. Крызісныя з’явы ў палітыцы, эканоміцы і экалогіі (Чарнобыльская катастрофа 1986) у 1990-я г. вялі да спаду нараджальнасці і павелічэння смяротнасці. У выніку колькасць насельніцтва стала памяншацца (гл.табл. 1). У перыяд паміж перапісамі насельніцтва 1989 і 1999 колькасць яго паменшылася на 107 тыс.чал., або на 1%. З 1993 у краіне пачалася натуральная дэпапуляцыя (колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных (гл.табл. 2). Яе нарастанне абумоўлена кардынальнымі зменамі параметраў аднаўлення насельніцтва. Асаблівасцямі гэтага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца нізкі параўнальна з іншымі краінамі ўзровень нараджальнасці і надзвычай высокі для развітых краін узровень смяротнасці.
Табліца 1 Дынаміка колькасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь (на пачатак года)
Год
Усе насельніцтва, тыс.чал.
У тым ліку
У працэнтных суадносінах
гарадское
сельскае
гарадское
сельскае
1
2
3
4
5
6
1897
6673,0
899,0
5774,0
13,5
86,5
1913
6899,1
990,1
5909,0
14,3
85,7
1926*
4986,0
848,0
4138,0
17,0
83,0
1939
8912,2
1854,8
7057,4
20,8
79,2
1940
9046,1
1924,5
7121,6
21,3
78,7
1941
9092,0
1968,7
7123,3
21,7
78,3
1950
7709,0
1619,5
6089,5
21,0
79,0
1951
7781,1
1726,0
6055,1
22,2
77,8
1952
7748,7
1827,3
5921,4
23,6
76,4
1953
7693,4
1902,8
5790,6
24,7
75,3
1954
7685,6
1988,9
5696,7
25,9
74,1
1955
7757,2
2064,4
5692,8
26,6
73,4
1956
7850,2
2115,7
5734,5
27,0
73,0
1957
7910,0
2195,7
5714,3
27,8
72,2
1958
7961,6
2309,4
5652,2
29,0
71,0
1959
8055,7
2480,5
5575,2
30,8
69,2
1960
8147,4
2605,1
55423
32,0
68,0
1961
8233,3
2745,4
5487,9
33,3
66,7
1962
8335,2
2870,6
5464,6
34,4
65,6
1963
8435,4
2988,2
5447,2
35,4
64,6
1964
8479,8
3092,3
5387,5
36,5
63,5
1965
8557,9
3208,6
53493
37,5
62,5
1966
8655,7
3336,6
5319,1
38,5
61,5
1967
8761,8
3472,5
5289,3
39,6
60,4
1968
8838,7
3607,2
5231,5
40,8
59,2
1969
8915,0
3752,7
5162,3
42,1
57,9
1970
8992,2
3890,6
5101,6
43,3
56,7
1971
9048,7
4018,3
5030,4
44,4
55,6
1972
9118,1
4164,3
4953,8
45,7
54,3
1973
9182,4
4326,7
4855,7
47,1
52,9
1974
9251,4
4491,0
4760,4
48,5
51,5
1975
9317,2
4649,1
4668,1
49,9
50,1
1976
9360,5
4795,5
4565,0
51,2
48,8
1977
9406,2
4932,2
4474,0
52,4
47,6
1978
9463,5
5075,1
4388,4
53,6
46,4
1979
9532,5
5234,3
4298,2
54,9
45,1
1980
9591,8
5361,5
42303
55,9
44,1
1981
9662,9
5505,6
4157,3
57,0
43,0
1982
9736,1
5649,7
4086,4
58,0
42,0
1983
9800,6
5788,7
4011,9
59,1
40,9
1984
9869,4
5939,6
3929,8
60,2
39,8
1985
9929,0
6077,4
3851,6
61,2
38,8
1986
9986,4
6215,1
3771,3
62,2
37,8
1987
10042,8
6346,6
3696,2
63,2
36,8
1988
10089,7
6488,4
3601,3
64,3
35,7
1989
10151,8
6641,4
3510,4
65,4
34,6
1990
10188,9
6731,9
3457,0
66,1
33,9
1991
10189,8
6805,1
3384,7
66,8
33,2
1992
10198,3
6856,3
3342,0
67,2
32,8
1993
10234,6
6899,3
3335,3
67,4
32,6
1994
10243,5
6927,0
3316,5
67,6
32,4
1995
10210,4
6932,2
3278,2
67,9
32,1
1996
10177,3
6934,7
3242,6
68,1
31,9
1997
10141,9
6938,0
3203,9
68,4
31,6
1998
10093,0
6946,1
3146,9
68,8
31,2
1999
10045,2
6961,5
3083,7
69,3
30,7
2000
10019,5
6985,4
3034,1
69,7
303
2001
9990,4
7013,6
2976,8
70,2
29,8
2002
9950,9
7031,1
2919,8
70,7
29,3
2003
9898,6
7036,4
2862,2
71,1
28,9
* У межах да 17.9.1939.
** Даныя па колькасці насельніцтва за міжперапісны перыяд (1990—98) скарэкціраваны на падставе вынікаў перапісу 1999.
Табліца 2 Дынаміка паказчыкаў натуральнага руху насельніцтва Беларусі
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
склад1, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Спецыяльнае месца, памяшканне для захоўвання тавараў, матэрыялаў і пад. Для машын таксама быў зроблены спецыяльны будынак. Гэта быў і гараж для трактароў і склад для розных сельскагаспадарчых машын.Колас.Вечарам мы пайшлі пазнаёміцца бліжэй з портам Касабланкі. Гэта вялікі і добра абсталяваны порт з магутнымі кранамі і шматлікімі радамі складаў.В. Вольскі.
2. Вялікая колькасць якіх‑н. прадметаў, складзеных у адным месцы; запас чаго‑н. Склады бярвення на двары, на вуліцы перад селішчам раслі ўвачавідкі.Мележ.Пра свае склады зброі хлопцы маўчалі.Якімовіч.
склад2, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Сукупнасць частак, якія ўтвараюць адзінае цэлае; састаў. Лексічны склад мовы. □ Важнай крыніцай папаўнення фразеалагічнага складу сучаснай беларускай мовы Ўяўляецца мастацкая літаратура.Гіст. лекс. бел. мовы.[Полацкая зямля] ўваходзіла ў склад старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі.Хадкевіч.Полк уваходзіў у склад арміі, якая абараняла Севастопаль з 1 верасня 1854 г.«Помнікі».
2.чаго або які. Сукупнасць людзей, якія ўтвараюць які‑н. калектыў, арганізацыю (з колькаснага або якаснага боку). Склад прэзідыума. □ Выбралі праўленне. Першай у склад яго назвалі Шашу.Шамякін.[Суддзя:] — Падсудны.. вы не пярэчыце супроць складу суда?Дадзіёмаў.
3.(зазначэннем). Асобы, якія складаюць якую‑н. катэгорыю (па роду службы, прафесіі і пад.). Акцёрскі склад тэатра. □ Пад разложыстым дубам прытуліўся камандны склад батальёна: Шалёхін, тры ротных камандзіры і начальнік кулямётнай каманды.Колас.
4. Постаць, фізічны выгляд, будова (чалавека, жывёліны). Высокі, атлетычнага складу, у гэтым незвычайным адзенні .. [Кашын] выглядаў молада і нават малайцавата.Карпаў.Гэта быў высокі мужчына, чарнавусы, моцнага складу.Самуйлёнак.
5. Асаблівасці розуму, думак, характару і пад.; маральнае аблічча чалавека, яго звычкі і пад. Саханюк быў чалавек практычнага складу.Колас.Дырэктарам гімназіі быў сын вілейскага папа, нехта Мірановіч — чалавек старарэжымнага складу і манархічных поглядаў.С. Александровіч.Ёсць людзі, да якіх бруд не ліпне, бо склад іхняй душы, намеры, імкненні высокія.Карпаў.Вучоба маладога Казіміра ў Маскве .. вызначыла склад яго мышлення на ўсё яго жыццё.Пестрак.
6. Манера, спосаб выказваць думкі, гаварыць, пісаць; стыль. Колас — мастак эпічнага складу. □ Казка вызначаецца жывасцю народнага складу, яркімі дэталямі.Саламевіч.// Спосаб пабудовы чаго‑н. (песні, верша і пад.). Песенны склад паэмы. □ 1918 год прынёс публікацыю цыкла вершаў [Багдановіча] беларускага складу.Лойка.
7. Зладжанасць, складнасць; парадак, сэнс. І пайшоў стары Несцер гаварыць у склад, у лад.Пестрак.Я — ратай, і мо’ няўдала З сваёй думкай выйшаў першай. Можа, складу ў песнях мала, Мала досціпу ў вершы?Васілёк.І не хочаш, а думаеш усё і думаеш, — без ніякага складу...Пташнікаў.
8. Пласты зямлі, складзеныя адзін да аднаго. Ворыва ў склад. □ Мы прайшлі дзве баразны — зрабілі склад пасярэдзіне.Якімовіч.
•••
Асабовы склад (састаў) — рабочыя, служачыя якой‑н. установы, прадпрыемства, вайсковай часці і пад.
Ні складу, ні ладу — ніякага толку, парадку, ніякай сувязі.
У складзе — у колькасці. Мясцовы камітэт у складзе 7 чалавек.
склад3, ‑а, М ‑дзе; мн. склады, ‑оў; м.
Гук або спалучэнне гукаў у слове, якія вымаўляюцца адным штуршком паветра. Андрэйка пачаў чытаць па складах: «За ду-бо-вым сталом пі-шу за-ла-тым пя-ром».Бядуля.Словы .. [пастух] расцягваў, робячы націск на кожным складзе.Асіпенка.
•••
Адкрыты склад — склад у слове, які заканчваецца на галосны гук.
Закрыты склад — склад у слове, які заканчваецца па зычны гук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТМАСФЕ́РА (ад грэч. atmos пара + сфера) Зямлі, газавая абалонка вакол Зямлі, якая ўтрымліваецца яе прыцяжэннем, верціцца разам з ёю і забяспечвае жыццядзейнасць расліннага і жывёльнага свету. Маса атмасферы каля 5,15×1015т (адна мільённая доля масы Зямлі). Палавіна яе заключана ў слоі да 5 км, 90% — да 16 км, вышэй за 100 км — толькі мільённая частка. Выразнай верхняй мяжы не існуе, атмасфера паступова пераходзіць у касм. прастору (гл.Космас). За фіз. мяжу прымаюць выш. 1000—1200 км, тэарэтычная мяжа — 42 тыс.км, дзе цэнтрабежная сіла вярчэння Зямлі ўраўнаважваецца яе прыцяжэннем. З вышынёй мяняюцца фіз. ўласцівасці атмасферы: ціск, шчыльнасць, т-ра. Ціск атмасферы на ўзр. м. на 1 см² 1013,25 гПа, на выш. 5 км ён змяншаецца на ½. Залежнасць ціску ад вышыні выражаецца бараметрычнай формулай. Шчыльнасць паветра на ўзр. м. 1,27—1,30 кг/м³, на паверхні Зямлі ў Еўропе ў сярэднім 1,25 кг/м³, на выш. 20 км 0,087 кг/м³, на выш. 750 км менш за 10-13 кг/м³. Т-ра характарызуецца больш складанай залежнасцю ад вышыні.
Будова. Атмасфера мае выразную слаістую структуру. У аснову падзелу пакладзена вертыкальнае размеркаванне т-ры, паводле якога вылучаюць сферы і слаі-паўзы паміж імі. Ніжняя частка атмасферы — трапасфера, знаходзіцца над паверхняй Зямлі да выш. 8—10 км у палярных, 16—18 км у экватарыяльных шыротах. Характарызуецца паніжэннем т-ры з вышынёй каля 6,5 °C на 1 км. Пераходнаму слою (таўшчынёй ад соцень метраў да 2 км) паміж трапасферай і стратасферай — трапапаўзе — уласціва ізатэрмія. Стратасфера распасціраецца да 50 км, у ніжняй частцы яе т-ра пастаянная, з выш. 25—30 км павышаецца ў сярэднім на 0,3 °C на 100 м (у азанасферы). Паміж стратасферай і мезасферай размяшчаецца стратапаўза, у якой т-ра блізкая да 0 °C. У мезасферы (да выш. 80 км) т-ра зніжаецца на 0,35 °C на 100 м вышыні (да -90 °C), развіваецца канвекцыя (вертыкальнае перамешванне), утвараюцца серабрыстыя воблакі. У мезасферы адзначаецца іанізацыя часцінак газу. Мезапаўза знаходзіцца на выш. 80—85 км, ёй уласціва ізатэрмія ці слабае зніжэнне т-ры. Вышэй размешчана тэрмасфера (да 800—1000 м), дзе т-ра зноў рэзка павышаецца за кошт паглынання прамога сонечнага выпрамянення і дасягае 1500—2000 °C. Тэрмасфера адпавядае іанасферы, дзе паветра моцна іанізаванае ў выніку дысацыяцыі малекул газаў пад уздзеяннем ультрафіялетавай, рэнтгенаўскай і карпускулярнай радыяцыі, што з’яўляецца прычынай высокай т-ры, палярных ззянняў, свячэння атмасферы. Знешняя атмасфера — экзасфера, дзе адбываецца дысіпацыя газаў, іх часцінкі (пераважна атамы вадароду) рассейваюцца ў касм. прасторы і ўтвараюць карону Зямлі.
Састаў. Атмасфера паветра — сумесь газаў з дамешкам завіслых цвёрдых і вадкіх часцінак. Паводле хім. саставу вылучаюць гамасферу (да 90—100 км) з нязменнымі суадносінамі асн. газаў і гетэрасферу, дзе стан газаў і іх суадносіны вельмі зменлівыя. У сухім паветры гамасферы азот складае 78%, кісларод — 21, аргон — 0,9, вуглякіслы газ — 0,03%, астатняе — крыптон, ксенон, неон, гелій, вадарод, азон, ёд, радон, метан, аміяк і інш. Сучасны састаў атмасферы спрыяльны для жыцця на Зямлі: кісларод служыць для дыхання жывых арганізмаў, вуглякіслы газ — для стварэння арган. рэчываў раслін у працэсе фотасінтэзу. У фіз. працэсах, якія адбываюцца ў атмасферы, найб. актыўныя вадзяная пара, азон, вуглякіслы газ і атм. аэразолі. Вадзяная пара канцэнтруецца ў ніжніх слаях трапасферы (ад 0,1—0,2% у палярных шыротах да 3% у экватарыяльных), з вышынёй яе колькасць памяншаецца (на выш. 1,5—2 км на 50%), у нязначнай колькасці ёсць да выш. 15—20 км. Азон затрымлівае асн. частку ультрафіялетавага выпрамянення Сонца, гібельнага для ўсяго жывога на Зямлі. Канцэнтруецца ў азанасферы. Вуглякіслы газ здольны паглынаць даўгахвалевае выпрамяненне Зямлі і ствараць парніковы эфект атмасферы. Колькасць вуглякіслага газу павялічваецца ў сувязі з узмацненнем антрапагеннага ўздзеяння на атмасферу (мяркуюць, што да 2000 г. яго будзе 0,0375%). Атмасферныя аэразолі (завіслыя ў паветры цвёрдыя і вадкія часцінкі) таксама затрымліваюць цеплавое выпрамяненне паверхні Зямлі і ўплываюць на бачнасць у атмасферы. Прымеркаваныя да прыземных слаёў, частка іх пранікае ў стратасферу, дзе на выш. 15—20 км утвараецца аэразольны слой Юнге.
У гетэрасферы павялічваецца колькасць лёгкіх газаў, адбываецца дысацыяцыя малекул паветра і значная іанізацыя. Выразная змена стану газаў атмасферы адбываецца на выш. 100—210 км, дзе пераважае атамарны кісларод над малекулярнымі азотам і кіслародам. На выш. 500 км малекулярнага кіслароду практычна няма, вышэй за 600 км пераважае гелій, на выш. ад 2 да 20 тыс.км пашырана вадародная карона Зямлі. З верхняй часткай атмасферы звязаны радыяцыйныя паясы Зямлі: унутраны на выш. 500—1600 км і вонкавы, утвораныя электронамі з высокай энергіяй.
Паветраныя плыні. Вынікам неаднароднасці т-ры атмасферы па вертыкалі і нераўнамернага награвання палярных і экватарыяльных шырот, сухазем’я і мора з’яўляецца сістэма буйнамаштабных працэсаў — агульная цыркуляцыя атмасферы. Да яе належаць плыні ніжняй часткі трапасферы: пастаянныя — пасаты і сезонныя — мусоны, заходні перанос паветраных мас, канвекцыя, цыклоны і антыцыклоны і інш. Паблізу трапапаўзы, дзе існуе кантрастнасць т-ры, атаксама ў азонавым слоі на выш. 20—25 км утвараюцца магутныя струменныя плыні. Скорасць ветру ў верхняй стратасферы дасягае 100—150 м/сек. У тэрмасферы яна павялічваецца, тут адбываюцца прыліўныя рухі пад уздзеяннем Месяца і Сонца. Рухомасць атмасферы надае ёй ролю рэгулятара цеплаабмену Зямлі з космасам, радыяцыйнага і воднага балансу. Працэсы ўзаемадзеяння атмасферы і акіяна істотна ўплываюць на клімат Зямлі. Атмасфера мае электрычнае поле, якое фарміруецца пад уздзеяннем адмоўнага электрычнага поля Зямлі.
Паходжанне. Сучасная зямная атмасфера мае другаснае паходжанне, яна ўтварылася пасля ўзнікнення Зямлі ў выніку ўзаемадзеяння працэсу дэгазацыі з пародамі літасферы. Састаў атмасферы зменьваўся на працягу ўсёй гісторыі Зямлі, у т. л. і пад уплывам дзейнасці чалавека. Вылучаюць 2 асн. этапы — бескіслародны (2 млрд. гадоў назад) і кіслародны; маса кіслароду значна павялічылася ў фанеразоі пасля з’яўлення расліннасці на сушы.
Вывучэнне атмасферы пачалося ў антычны час. Навука пра атмасферу — метэаралогія сфарміравалася ў 19 ст. Для назіранняў за атмасферай створана сетка метэаралагічных станцый і пастоў, выкарыстоўваюцца метады вертыкальнага зандзіравання атмасферы, радыёлакацыя, пеленгацыя, самалёты, аўтам. аэрастаты, спец. судны, ракеты і метэаралагічныя спадарожнікі. У Беларусі назіранне за атмасферай праводзіцца на метэастанцыях гідраметэаралагічнай службы, у прамысл. цэнтрах вывучаюць і прагназіруюць ступені тэхнагеннага забруджвання; праводзяцца даследаванні радыенукліднага забруджвання атмасферы пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Літ.:
Атмосфера: Справ. Л., 1991;
Будыко М.И., Ронов А.Б., Яншин А.Л. История атмосферы. Л., 1985;
Бримблкумб П. Состав и химия атмосферы: Пер. с англ.М., 1988.
Г.В.Валабуева.
Атмасфера: 1 — шары-зонды; 2 — метэоры; 3 — серабрыстыя воблакі; 4 — палярныя ззянні; 5 — адбіццё радыёхваляў дэкаметровага дыяпазону ад іанасферных слаёў; 6 — распаўсюджанне радыё-хваляў дэцыметровага дыяпазону (10 см — 1 м); 7 — штучныя спадарожнікі Зямлі; 8, 9 — унутраны радыяцыйны пояс, які ўтвараецца пратонамі, электронамі і іншымі зараджанымі часціцамі; 10 — сілавыя лініі магнітнага поля Зямлі (у зоне экватара).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ўключае: навукова-даследчую работу па выяўленні, вывучэнні, класіфікацыі, публікацыі і папулярызацыі найб. адметных матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяў чалавечай творчасці; арганізацыю ўліку аб’ектаў спадчыны (надання ім статусу гісторыка-культ. каштоўнасці, вядзенне Дзярж. спісу гісторыка-культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і фарміраванне Банка звестак аб гісторыка-культ. спадчыне, аднесеных да катэгорыі інфарм. рэсурсаў дзярж. значэння); падрыхтоўку і ўдасканаленне заканадаўчых актаў, што рэгламентуюць парадак распрацоўкі і зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыі, выкананне вытв. мерапрыемстваў, зберажэнне і выкарыстанне каштоўнасцей, кантроль за выкананнем заканадаўства па ахове гісторыка-культ. спадчыны.
Адным з першых актаў у сферы аховы гіст. спадчыны ў БССР была пастанова ЦВК ад 24.12.1923 «Аб рэгістрацыі, узяцці на ўлік і ахове помнікаў мастацтва, даўніны і прыроды, якія знаходзяцца ва ўласнасці ўстаноў, таварыстваў і прыватных асоб», якая забараняла вываз помнікаў культуры за мяжу, перадачу іх інш. асобам; перамяшчэнне аб’ектаў спадчыны павінна было ўзгадняцца з навукова-экспертнай камісіяй, створанай Наркаматам асветы БССР. У адпаведнасці з пастановай СНКБССР ад 5.7.1926 шэраг помнікаў мастацтва, архітэктуры, быту і прыроды былі нацыяналізаваны. Абавязкі па ахове помнікаў культуры ўскладаліся на акруговыя, раённыя, гар. і сельскія Саветы.
На працягу 1920—30-х г. органы аховы помнікаў неаднаразова рэарганізоўваліся. У 2-й пал. 1940-х г. гэтыя функцыі аднесены да кампетэнцыі К-та па справах архітэктуры пры СНКСССР і адпаведных органаў дзярж. кіравання саюзных рэспублік. У выніку ўдасканалення сістэмы ўліку помнікаў з канца 1940-х г. ў Беларусі, як і ва ўсім СССР, аб’екты гіст. спадчыны падзяляліся на помнікі саюзнага, рэсп. і мясц. значэння. Да канца 1960-х г пытанні іх аховы ў Беларусі рэгуляваліся нарматыўнымі актамі ўрада або паўнамоцных органаў дзярж. кіравання. У 1960-я г. ў саюзных рэспубліках утвораны добраахвотныя т-вы аховы помнікаў гісторыі і культуры. У Беларусі дзейнасць адпаведнай грамадскай арг-цыі была скіравана пераважна на ўшанаванне памяці абаронцаў Айчыны ў Вял.Айч. вайну. Яна займалася таксама фінансаваннем работ па рэстаўрацыі Сафійскага сабора ў Полацку, падрыхтоўкай праектнай дакументацыі на рэстаўрацыю Мірскага замка і інш. аб’ектаў спадчыны.
У 1969 Вярх. Савет Беларусі прыняў закон «Аб ахове помнікаў культуры», у 1978 — закон «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры», у 1992 — закон «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». У наш час дзярж. палітыка ў галіне ўліку і аховы гісторыка-культ. спадчыны вызначаецца Нац. сходам Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляецца Саветам Міністраў, Мін-вам культуры Рэспублікі Беларусь і яго прадстаўнікамі ў мясц. выканаўчых і распарадчых органах. Гэтыя функцыі ўскладзены на ўпраўленні культуры абласных і Мінскага гар. выканаўчых к-таў, аддзелы культуры раённых і гар. выканкомаў. Выпрацоўку навукова-метадычнай палітыкі ў галіне ўліку, аховы, зберажэння, выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культ. спадчыны ажыццяўляе Бел.рэсп. навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культ. спадчыны пры Мін-ве культуры.
Закон забараняе дзейнасць, што стварае пагрозу пагаршэння стану або знікнення нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей, абмяжоўвае або забараняе дзейнасць, у выніку якой ствараецца пагроза існаванню ці тэхн. стану каштоўнасцей. Усе віды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей могуць праводзіцца толькі з пісьмовага дазволу Мін-ва культуры. Асн. правы ўласнікаў каштоўнасцей рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і адпаведнымі артыкуламі закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (1992). Фінансаванне аховы і зберажэння гісторыка-культ. спадчыны ажыццяўляецца за кошт дзярж. выдаткаў, сродкаў уласнікаў ці карыстальнікаў каштоўнасцей, атаксама сродкаў, што спаганяюцца з парушальнікаў рэжыму захоўвання каштоўнасцей і патрабаванняў закона. Вінаватыя ў наўмысным разбурэнні і пашкоджанні помніка (каштоўнасці) прыцягваюцца да адм. або крымінальнай адказнасці.
У 1996 у Беларусі было зафіксавана каля 16 тыс. аб’ектаў, якія валодаюць прыкметамі гісторыка-культ. каштоўнасцей. Яны былі ўключаны ў Дзярж. спіс помнікаў гісторыі і культуры рэсп. значэння, спісы помнікаў мясц. значэння і «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (выдадзены ў 1984—88 у 8 кнігах), які паводле пастановы ўрада меў статус афіц. дакумента па ахове спадчыны. У наш час дзеючым заканадаўствам прадугледжана фарміраванне новага Дзярж. спіса гісторыка-культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На 1.5.2004 у яго ўключаны 4813 аб’ектаў, з іх 51 адносіцца да катэгорыі духоўных каштоўнасцей (пераважна стараж. гербы бел. гарадоў), 59 з’яўляюцца рухомымі каштоўнасцямі (скарбы, калекцыі посуду, царк. інвентару, абразы, карціны, кнігі; складаюцца з больш як 6 тыс. прадметаў); 1655 аб’ектаў архітэктуры і горадабудаўніцтва, 1788 аб’ектаў археалогіі, 303 помнікі мастацтва, 1067 помнікаў абаронцам Айчыны, памятных мясцін, звязаных са знакавымі асобамі і гіст. падзеямі.
Для кожнага асобнага аб’екта, групы ці комплексу каштоўнасцей, гіст. цэнтра горада ўстанаўліваецца ахоўная зона. Кансервацыю і рэстаўрацыю гісторыка-культ. каштоўнасцей, выяўл. і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праводзіць любая юрыд. або фіз. асоба, што валодае вызначанай кваліфікацыяй і мае адпаведны дазвол на правядзенне работ. Са сродкаў рэсп. бюджэту ажыццяўляецца фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці прававой базы аховы спадчыны і рэстаўрацыі, дзейнасці па фарміраванні Банка звестак аб гісторыка-культ. спадчыне Рэспублікі Беларусь, рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ найб. знакавых матэрыяльных каштоўнасцей, напр., замкавы комплекс «Мір», палацава-паркавы ансамбль у г. Нясвіж, будынак Нац. акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і інш. Пры выкананні рэстаўрацыйных работ выкарыстоўваюцца і сродкі мясц. бюджэтаў, якія накіроўваюцца на выкананне розных мерапрыемстваў па зберажэнні забудовы аб’ектаў спадчыны, што знаходзіцца ў камунальнай уласнасці. У 1991 створана рэсп. спецыялізаваная навук.арг-цыя — Дзярж. гісторыка-культ. экспедыцыя па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ў раёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986). Дзейнічаюць і грамадскія аб’яднанні: Бел. добраахвотнае т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, Бел. фонд культуры, Бел.к-тміжнар. рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) і інш.
На міжнар. узроўні пытанні аховы спадчыны рэгулююцца дакументамі, распрацаванымі ЮНЕСКА. Беларусь ратыфікавала 3 канвенцыі ЮНЕСКА, што разглядаюць пытанні аховы помнікаў культуры ў выпадку ўзбр. канфліктаў (1954), забароны незаконнага вывазу каштоўнасцей (1964), аховы аб’ектаў сусв.культ. і прыроднай спадчыны (1972). У адпаведнасці з апошнім дакументам фарміруецца Спіс сусв.культ. і прыроднай спадчыны, у які ўключаны Белавежская пушча і замкавы комплекс «Мір». Сярод інш. дакументаў, прынятых ЮНЕСКА, асаблівае значэнне для Беларусі маюць рэкамендацыі, скіраваныя на рэгламентацыю археал. даследаванняў, у т. л. падводнай археалогіі (1954), эфектыўных мер забеспячэння агульнадаступнасці музеяў (1960), захаванне адметнасці краявідаў (1962), аховы рухомых каштоўнасцей (1978) і інш. Актыўную пазіцыю ў справе захавання спадчыны, даследавання культ. каштоўнасцей, падрыхтоўкі спецыялістаў займаюць няўрадавыя арг-цыі ІКАМОС, Міжнар. рада музеяў (ІКОМ), міжнар. даследчы цэнтр захавання і рэстаўрацыі культ. набытку (ІККРОМ). Гэтыя арганізацыі падрыхтавалі шэраг метадычных дакументаў па ахове спадчыны, якія істотна дапаўняюць нормы нац. заканадаўства. У дзейнасці, скіраванай на зберажэнне гісторыка-культ. каштоўнасцей, спецыялісты карыстаюцца «Міжнароднай хартыяй захавання і рэстаўрацыі помнікаў і мясцін» (Венецыя, 1964), «Міжнароднай хартыяй зберажэння гістарычных садоў» (Фларэнцыя, 1982), «Міжнароднай хартыяй захавання гістарычных гарадоў і гарадскіх абшараў» (Вашынгтон, 1987), «Міжнароднай хартыяй кіравання археалагічнай спадчынай» (1990), Нарскім дакументам аб аўтэнтычнасці (1994). Рыжская хартыя (2000), якая датычыць правядзення рэканструкцыі гіст. аб’ектаў, распрацоўвалася пры актыўным удзеле бел. спецыялістаў.
Літ.:
Советское законодательство о памятниках истории и культуры: Сб. док. и материалов (1917—1972 гг.). Мн., 1972;
Конвенции и рекомендации ЮНЕСКО по охране культурного наследия. Мн., 2000;
Мартыненко И.Э. Законодательство об охране историко-культурного наследия и прокурорский надзор за его исполнением. Мн., 2001;
Несцярчук Л.М. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Карачу́н ’заўчасная смерць’ (Нас.), ’смерць, канец’ (Мал.), ’нешта пакрыўленае’ (Клім., Нар. лекс.), ’крывое і сукаватае дрэва’ (Нар. лекс.), ’нізкарослы чалавек’, «Сіціўрат, або Карачун, Зюзя — падземны цар, казачны бог марозаў, які нёс смерць» (Кіркор). Разнастайнасць семантыкі слоў, якія прыводзяцца, робіць рэканструкцыю першаснага значэння даволі цяжкай. Паралелі з іншых славянскіх моў амаль не дапамагаюць вырашыць гэту задачу: рус.карачун ’заўчасная смерць’, ’злы дух, чорт, дэман’, ’пост перад калядамі’, ’святочны абрад, каляды’, ’сонцаварот зімовы’ (іншыя значэнні яшчэ больш няпэўныя), славац.kračun ’каляды’, балг.крачун ’свята летняга і зімовага сонцавароту’. Уражвае тое, што слова зафіксавана амаль толькі ва ўсх.-слав. мовах, прычым украінскія паралелі ненадзейныя. Семантыка ўмоўнай рэканструкцыі korčunъ дэманструе тры тыпы значэнняў: ’зімовы сонцаварот’ (сюды таксама ’каляды’), ’летні сонцаварот’ (відаць, называўся krěsъ: серб.-харв.крѐсови ў тым значэнні) і міфалагічная істота — ’злы дух, падземны цар, уладар маразоў, смерць’. Лёгка заўважыць унутраную сувязь двух першых значэнняў, ’крывое сукаватае дрэва’ зафіксавана толькі ў беларускіх паралелях, якое, паводле нашых меркаванняў, адносіцца да іншай лексемы korkъ (гл. карачкі) (Казлова, Этимология, 1982). Што датычыць лексемы з міфалагічным значэннем, то мы не схільны яе ўзводзіць ні да korkъ ’нага’, ні да korčiti (гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 56–58). Рус.карачун ’дзіця, якое поўзае’ або балг.крачун ’вялікая нага’, з нашага пункту погляду, звязана з korkъ і korčiti, а не з карачун у міфалагічным значэнні. Арэал распаўсюджання для апошняга сведчыць хутчэй аб яго іншамоўным паходжанні. Прапанаваная нядаўна гіпотэза можа, як нам здаецца, праліць святло на паходжанне слова. Паводле гэтай гіпотэзы, балг.крачун і рум.craciun ’каляды, свята зімовага сонцавароту’ ўзыходзяць да алб.kërcun ’пень, цурбан’, што тлумачыцца рытуальным спальваннем пня падчас зімовага сонцавароту (Чабэй, Studime filologjike, 1964, 1, 61; Дзясніцкая, Слав. языкозн., 1978, 169). Рум.crǎciun, укр.крачун, славац.kračun у рамках карпацкай міграцыі з поўдня, аб чым сведчыць геаграфія распаўсюджання слова і фанетыка ўкр. паралелі. Пад гэтым адносна познім працэсам праглядваюцца старажытныя моўныя сувязі бел.-рус. лексемы ў міфалагічным значэнні. Гэтыя сувязі мелі месца да метатэзы плаўных і іх можна кваліфікаваць толькі ў плане ўсходнебалканскай міграцыі славян (VI ст. н. э.). Для больш старажытнага перыяду застаецца магчымасць (улічваючы албанскую лексіку) палеабалканскага паходжання славянскіх слоў у палескім арэале. Параўн. яшчэ Дзясніцкая, там жа, 168–170.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казі́ная барада1 ’трава сівец, Nardus stricta’ (карэл., астр., Сл. паўн.-зах.), казліная барада ’тс’ (астрав., Сл. паўн.-зах.). Матывацыя празрыстая, аднак вобраз мог быць складаным: тут і колер, і падабенства формы, і функцыянальнае падабенства (уласцівасцей). Аб складанасці гэтага тыпу намінацыі сведчыць і адсутнасць дакладных адпаведнікаў на шырокай тэрыторыі, хоць сама структура вядомая ў розных славянскіх і неславянскіх мовах як назва раслін. Так. ва ўкр. мове ёсць лексема бородка для Nardus stricta (Макавецкі. Sł. botan., 238), аднак такая інфармацыя падаецца са слоўніка (траўніка і кветніка) Залесавай і Пятроўкай. У гэтай крыніцы шмат памылак і няпэўнасцей. Рус. адпаведнікаў быццам бы няма, таму бел. лексема ад каза, казіны для Nardus stricta з’яўляецца наватворам.
Каз́іная барада2 ’расліна Valeriana officinalis’ (Сержп. Прымхі, 204). Рус.козья борода ’тс’ вядома з запісаў Анепкава з паметай «заходняе». Паколькі іншых адпаведнікаў няма, то гэта інавацыя. Этымалагічная праблема зводзіцца да тлумачэння матывацыі назвы: сувязь з назвай жывёлы фармальна відавочная, аднак няма надстаў меркаваць аб пераносе па знешняму падабенству. Магчыма, тут перанос назвы з іншай расліны, дзе яна добра матывуецца. У рус. гаворках такую назву носяць розныя віды Tragopogon; матывацыя празрыстая (зааморфныя прыкметы расліны), аднак паміж Tragopogon і Valeriana няма знешняга або функцыянальнага падабенства. Сярод іншых слав. назваў для Valeriana паслядоўна сустракаюцца дэрываты ад асновы kozbl‑: укр.козляк, рус.дыял.козлик (для Valeriana celtica), польск.kozłek, ст.-польск.kozieł і kozlik ’Valeriana’, чэш.мар.kozelec і чэш., ст.-чэш.kozlik. Махэк (Jména rostl.) прыводзіць рус.козелок, козельцовый корень ’Valeriana’, аднак СРНГ іх не падае. На поўдні слав. свету яны таксама невядомыя. Пералічаныя лексемы разглядаюцца як утвораныя ад назвы жывёлы; матывацыя — спецыфічны пах карэнішча расліны (так Махэк, Jména rostl., 224; Слаўскі, 3, 33). Параўн. укр.смердунка ’Valeriana’. Этымалогію гэтых лексем нельга непасрэдна выкарыстаць для тлумачэння бел.казіная барада. Я на, аднак, дазваляе нам дапусціць думку, што дэрываты ад kozьl- на паўн.-слав., а магчыма, і на паўд.-слав. тэрыторыі для Valeriana або іншых пахучых раслін былі вядомы больш шырока, параўн. серб.-харв.kozlačica ’Thalictrum’, kozjačica Thymus’. Што датычыць валяр’яну, то для гэтай расліны назва, утвораная ад заоніма. не магла быць асноўнае паколькі прасл. назвай лічыцца *odolenъ < odoleti: адвар з кораня валяр’яну, ужываўся як прэвентыўны сродак супраць мору і пошасці, гл. Махэк, там жа. Дэрываты ад kozbl‑ маглі ўжывацца паралельна, характарызуючы расліну на моцнаму паху карэнішча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калаку́н ’звон’ (мазыр., Шатал.), колокор ’бразготкі’ (петрык., Шатал.), сюды ж рус.колокольчик, колокольчики, колокуньчики (Бейл.) ’расліны Campanula persicifolia і Pulsatilla pratensis’. Бел. лексемы, відавочна, аднаго паходжання, паколькі адзначаны на параўнальна кампактнай ц.-палес. тэрыторыі. Па лінгвагеаграфічнаму крытэрыю нельга меркаваць аб пранікненні лексемы з рус. гаворак і, відаць, з укр. (параўн. геагр. па крыніцах у Грынчэнкі). Як на блізкую тэрытарыяльна можна ўказаць усх.-палес. (Оўруцкі р‑н) калаколо ’загваздка’, аднак фармальнае супадзенне з асновай колокол ’звон’ яшчэ не сведчыць пра генетычную тоеснасцьз ёй усх.-палес. лексемы. Для бел. слова нельга ў прынцыпе выключыць паходжання з рус. гаворак (магчымы старыя міграцыі насельніцтва), аднак »яма пярэчанняў супраць таго, каб лічыць гэта слова архаізмам. У слав. мовах лексема прадстаўлена даволі слаба: укр.зах.колокіл, колокілок. колокіўця ’прыстасаванне ў кроснах з кольцамі, праз якое праходзіць нітка да иічанак’ (прыклад не вельмі надзейны, паколькі другое к тут можа паходзіць з ‑г‑), букав. калакончык, подоконник (у назвах кветак), рус.колоколтаксама ў розных значэннях і формах нядрэнна прадстаўлены ў гаворках, ёсць з падобнай да бел. трансфармацыяй — разан.колкай; далей у слав. мовах: палаб.kluoküʼöl, балг.клаколна (клъколна ў старым запісу), ц.-слав.клакол. параўнальна позняе па часе фіксацыі. Не вельмі ясным уяўляецца статус балг. прыклада, паколькі ў таго ж аўтара сустракаецца і лексема клакотна (клъкотна), адносна якой БЕР (2, 414) мяркуе, што тут не выключана магчымасць друкарскай памылкі: ‑г‑ на месцы ‑н‑ як у клаколна. Аднак так жа можна разглядаць і параўноўваючы з балг.клокот і інш. формамі, для якіх некаторая трансфармацыя структуры з’яўляецца натуральнай і адзначана ў гаворках. Слав. лексемы дазваляюць рэканструяваць праформу kolkolъ, якая па ўтварэнню параўноўваецца ў БЕР, 2, 414, з прасл.golgolъ — і тут, і ў першым слове рэдуплікацыя асновы. Адпаведнікі да слав. лексемы літ.kan̄kalas (< *kalkalas), ст.-інд.kalakala ’бязладныя крыкі, шум’, а з паралелей без рэдуплікацыі звычайна прыводзяцца лак. саіаге ’склікаць, выткаць’, ст.-в.-ням.hellan ’гучаць’. З другога боку, паколькі насавы зычны літ. слова kankalas можа быць першасным, яго параўноўваюць са ст.-інд.kankanas, kankanam, kankani ’абруч, кольцападобнае ўпрыгожанне’ і з літ.kanklys і інш. ’гуслі’, гл. Фасмер, 2, 294, дзе літ-pa. У бел. лексемах у выніку дысіміляцыі адбылася замена зычнага (дыстантиая дысіміляцыя л–л, л–р і л–н), падобныя трансфармацыі і ў інш. слав. мовах.