расійскі і ўкр. артыст балета, балетмайстар. Засл. дз. маст. Украіны (1981). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1953). У 1953—74 саліст Вял.т-ра ў Маскве. З 1976 гал. балетмайстар Адэскага т-ра оперы і балета, з 1988 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскага гар. балета. Яго пастаноўкам уласцівы выкарыстанне розных відаў сучаснага сцэн. танца, імкненне да сінтэзу яго выразных сродкаў, эксперыментатарства ў харэагр. лексіцы. Сярод партый: Вакх («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно), Акцёр («Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева) і інш. Сярод пастановак: балеты «Азоранасць» А.Пахмутавай (1973), «Вайна і мір» на музыку В.Аўчыннікава (1987), опера-балет «Вій» В.Губарэнкі (1984) і інш. Адзін са стваральнікаў рас. тэлебалета: «Рамэо і Джульета» на муз. П.Чайкоўскага (1968), «Трапецыя» на муз. С.Пракоф’ева (1970), «Белыя ночы» на муз. А.Шонберга (1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́ШНЕЎ Аляксей Уладзіміравіч (27.3.1911, г. Харкаў, Украіна — 1994),
бел. і расійскі кінадраматург, кінарэжысёр. Скончыў кінашколу імя Б.Чайкоўскага ў Маскве (1929). У 1958—67 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі. У 1963—73 рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм». Адзін з першых у сав. ігравым кіно пачаў распрацоўваць жанр паліт. фільма: «Масква—Генуя» (1964, з удзелам рэж. У.Корш-Сабліна і П.Арманда; Дзярж. прэмія Беларусі 1967), «Тысяча акон» (1968), «Чорнае сонца» (1971), «Хроніка ночы» (1973) і інш. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Сябры сустракаюцца зноў» (1939), «Пяты акіян» (1940), «Тахір і Зухра» (1945), «Міклуха-Маклай» (1947), «Алішэр Наваі» (1948), «Пржавальскі» (1952; усе ў сааўт.), «Плата за ісціну» (1979, сцэнарыст і рэж.), п’ес «Падарунак Нептуна» (паст. 1939), «Мадлен Гадар» (паст. 1949), «Дзень спыніць нельга» (паст. 1959) і інш., кн. «Аповесці для кіно» (1972), успамінаў «Бег дзён» (1983), рамана «Трыпціх» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАБРО́ЎСКІ Казімір (21.11.1869, б. маёнтак Крупляны, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 8.6.1929),
жывапісец, педагог. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі, Польшчы, Расіі. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1887—94), акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Пасля 1894 жыў і працаваў на Гродзеншчыне. Удзельнічаў у маст. выстаўках у Пецярбургу, Парыжы, Мюнхене, Венецыі. З 1902 чл.Т-ва польскіх мастакоў «Штука» і Т-ва падтрымкі прыгожых мастацтваў. Заснавальнік і кіраўнік (1904—09) Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве. У 1922 заснаваў аб’яднанне мастакоў «Sursum Corda». Ствараў кампазіцыі фантастычна-сімвалічнага характару, пейзажы, партрэты ў стылі мадэрн. Сярод работ: «Магамет у пустыні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), серыя з 11 карцін «Шэсце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля раз’езда», «Змярканне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С.Дамброўскага, Ф.Радашэўскага, Л.Рытлінскай, В.Семяшковай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЎБЦО́ЎСКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ.
Існаваў у 1623—1830 у г. Стоўбцы. Засн. трокскім ваяводам А.Слушкам і яго жонкай Соф’яй, якія далі кляштару ў якасці фундушу фальваркі Кучкуны, Атцэда і 6 тыс. злотых. Мураваны 3-нефавы касцёл св. Казіміра пабудаваны ў 1645. У каменную падлогу былі ўмураваны 13 мармуровых надмагільных пліт, у сцены — мармуровыя эпітафіі 18 ст. У скляпах касцёла хавалі прадстаўнікоў феад. знаці (найперш Слушкаў) і духоўных асоб. У 1681 удава падскарбія надворнага ВКЛБ.Ю.Слушкі Г.Патоцкая падаравала кляштару 10 тыс. злотых. на якія віленскія скульптары аздобілі інтэр’ер касцёла стукавай ляпнінай. У 1830 кляштар скасаваны. У 1865 касцёл закрыты, у 1867—83 ён пераабсталяваны пад правасл. царкву св. Марыі Магдаліны, у 1950-я г. разбураны. У 2-павярховым жылым корпусе кляштара пасля скасавання размяшчалася нар. жаночае вучылішча (будынак не захаваўся).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́РАЖАВА Людміла Іванаўна (н. 7.2.1925, г. Кіраў, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыла студыю пры Грозненскім рус.драм. т-ры (1945). Працавала у т-рах Грознага, Чэркеска, Клайпеды (1944—59), Арла (1974—81). З 1959 у Брэсцкім, з 1962 у Гродзенскім, у 1968—74 у Гомельскім абл.драм. т-рах. Выканаўца драм. і характарных роляў, творчасці ўласціва адчуванне часу і стылю драматург. твора, рамант. прыўзнятасць. Сярод роляў у Брэсцкім т-ры: Ганна Карэніна (аднайм. п’еса паводле Л.Талстога), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Джудзіт («Вучань д’ябла» Б.Шоу), Катрын («Від з моста» А.Мілера); у Гродзенскім т-ры: Манахава («Варвары» М.Горкага), Клеапатра («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра), Гарэцкая («Першы ўрок» К.Губарэвіча); у Гомельскім т-ры: Параска («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Хрысціна («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка), Кукушкіна, Агудалава («Даходнае месца», «Беспасажніца» А.Астроўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНКЕ́ВІЧ Юрый Аляксандравіч (н. 4 3.1937, г. Чайбалсан, Манголія),
расійскі падарожнік, урач і тэлежурналіст. Палкоўнік мед. службы (1979), канд.мед.н. (1974). Нашчадак беларусаў — ураджэнцаў б. Віленскай губ. Скончыў Ленінградскую ваен.-мед. акадэмію (1960). Узначальваў Цэнтр мед.-біял. падрыхтоўкі касманаўтаў; значны яго ўклад у тэорыю авіякасм. медыцыны. З 1973 вядучы праграмы «Клуб падарожнікаў» на рас. тэлебачанні. Удзельнік экспедыцый у Антарктыку і Арктыку, плаванняў Т.Хеердала на папірусных лодках «Ра-1» (1969) і «Ра-2» (1970; гл.«Ра») праз Атлантычны ак., трысняговай лодцы «Тыгрыс» па маршруце Эль-Курна (Ірак) — Джыбуці (1977—78). Вывучае паводзіны чалавека ў экстрэмальных умовах. Дзярж. прэмія СССР 1987.
Тв.:
На «Ра» через Атлантику. 2 изд. М., 1981;
В океане «Тигрис». М., 1982;
Их позвал горизонт. М., 1987 (разам з А.В.Шумілавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНШЭЕКАПА́ЛЬНІК,
машына для капання траншэй пад трубаправоды, кабелі, дрэнажныя трубы, для раскрыцця кар’ерных палёў, асушэння балот.
Бываюць з актыўнымі рабочымі органамі — многакаўшовыя (ланцуговыя і ротарныя), скрабалкавыя (ланцуговыя і ротарныя). шнэкавыя і з пасіўнымі — плужныя, а таксама камбінаваныя: на пнеўмаколавым і гусенічным хаду або на базе трактара з дадатковай каробкай перадач. якая памяншае скорасць яго руху. Кіраванне рабочых органаў — канатнае або гідраўлічнае. прывод — ад сілавой устаноўкі з дапамогай мех. або гідраўл. перадачы. у траншэйных экскаватарах — электрапрывод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЦЦЯ́К Іван Майсеевіч (н. 20.2.1923, с. Малая Папоўка Харольскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
савецкі ваен. дзеяч. Ген. арміі (1976). Герой Сав. Саюза (1945), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Астраханскае стралкова-кулямётнае вучылішча (1941). Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1949) і Генштаба (1959), Вышэйшыя акад. курсы (1970). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну на Зах. і 2-м Прыбалт. франтах: камандзір роты, батальёна, палка. Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. У 1967—76 камандуючы Беларускай ваеннай акругай, з 1976 — Далёкаўсх. ваен. акругай. У 1987—91 галоўнакаманд. войскамі ППА — нам. міністра абароны СССР. Канд. у чл.ЦККПСС з 1971, чл.ЦККПСС у 1976—91. Чл.ЦККПБ у 1971—76, Бюро ЦККПБ у лют.—жн. 1976. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—89. Аўтар кнігі «Храбрыя сэрцы аднапалчан» (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЧАНІ́НАВА Еўдакія Дзмітрыеўна (14.3.1870, Масква — 27.12.1963),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1943). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1891). З 1891 актрыса Малога т-ра ў Маскве. У характарных і камедыйных ролях дасягала непасрэднасці, эмац. насычанасці, лепшыя з якіх у п’есах класічнага рэпертуару, асабліва А.Астроўскага: Барабошава («Праўда добра, а шчасце лепш»), Галчыха («Без віны вінаватыя»), Усціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім»), Анфуса і Мурзавецкая («Ваўкі і авечкі»), Турусіна і Глумава («На ўсякага мудраца хапае прастаты») і інш. Сярод інш. роляў: Багаеўская («Варвары» М.Горкага), Крахоткіна («Сяло Сцяпанчыкава і яго жыхары» паводле Ф.Дастаеўскага), місіс Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), міс Кроўлі («Кірмаш пыхлівасці» паводле У.Тэкерэя) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́БЕЛЬСКАЯ СЯДЗІ́БА Існавала ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. ў б. фальварку Манюшкаў Убель Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. Вядома па гравюры Н.Орды 1872. Уключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню, гасп. пабудовы, парк. Цэнтр кампазіцыі — драўляны сядзібны дом — 1-павярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам, завершаны высокім паўвальмавым дахам. Спалучаў традыцыі нар. дойлідства і элементы класіцызму. Цэнтр мансардавага гал. ўвахода быў вылучаны 4-калонным порцікам з трохвугольным франтонам. Сцены звонку вертыкальна ашаляваны, аконныя праёмы прамавугольныя. Перад домам быў невял. партэр з круглым у плане кветнікам, за ім — пейзажны парк з капліцай-пахавальняй — цэнтрычным 2-ярусным збудаваннем пад шатровым дахам, гасп. пабудовы. Захаваліся фрагменты парку над р. Волма. У 1819 ва У.с. нарадзіўся кампазітар С.Манюшка. У 1966 у парку пастаўлены абеліск, прысвечаны Манюшку (на ім нотны запіс з яго оперы «Галька»).