Паблэ́нтацца ’лежачы, перабіраць нагамі (пра дзіця)’ (Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з польск. poplątać się ’паплесціся’. Але для тлумачэння ‑б‑ трэба, відавочна, прыняць кантамінацыю з бел. блытаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́рхаць1 ’хваравіта пакашліваць, перхаць’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.

Ке́рхаць2пра малое дзіця, якое плача, голас падае, есці хоча’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя кіркаць (гл.) і перхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ачка́ты, очка́тыпра чалавека з вялікімі вачыма’ (КСТ). Ад очко́ (вочко́, гочко́) ’вока, вочка’ (Клім., Шур, вусн. паведамл.), суфіксацыя як у насаты, губаты і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міта́цца, зьміта́цца ’вылецеўшы з вулля, садзіцца (пра рой)’, метаві́шча, мітаві́шча ’месца, дзе сеў рой’, ’месца, дзе на пашы начуюць коні’ (слаўг., Нар. сл.). Да мятаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладзга́нпра малое дзіця, якое соваецца, лазіць куды не трэба’ (зэльв., Сцяц.). Балтызм, параўн. літ. lazgus ’гаваркі, ветлівы, далікатны’, lazgełi ’моцна гаварыць’, ’віцца, развівацца’ (Лаўчутэ, Балтызмы, П7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастанаві́ць ’пабудаваць’ (жытк., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем стан (< stanъ) ’будынак, дом’, паставіць ’будаваць’ (гл.). Больш падрабязна пра стан гл. Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 166–169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакалаці́ць (пэрэколоты́ты) ’шмат разоў узараць (пра поле)’ (Выг.). Фармальна ўзыходзіць да пера- і калаці́ць (гл.), аднак у апошнім значэнне ’араць’ адсутнічае. Магчыма, збліжанае з мяшаць ’пераворваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прасцяком, просцяко́м ’напрасткі’ (ТС). Укр. простяко́м ’тс’. Тв. скл. ад *прасцяк < просты ’прамы (пра дарогу)’. Параўн. рус. дыял. про́сто і про́стец ’прамая дарога, напрасткі’. Гл. яшчэ прастава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасцёл ’выжатае месца (гароху і да т. п.)’ (петрык., Шатал.). Да прасцілаць, прасцяліць (гл. пра- і слаць, сцяліць); відаць, ’вольнае месца, на якое можна што-небудзь рассцілаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́хлік ’акучнік’ (міёр., Нар. сл.). Ад ры́хліць (гл.) з дапамогай суф. ‑ік‑ як цягні́к, кры́цік ’сноп накрываць мэндлікі’ (Пра словаўтваральны тып глядзі Сцяцко, Афікс. наз., 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)