Жа́рнік ’касцёр’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. паўн.-ўсх. жа́рник ’тс’. Ад жар (гл.) з суфіксам ‑нік або ад прыметніка *жарны ’такі, што змяшчае жар’ (паўн. польск. żarny ’тс’) з суфіксам ‑ік. Пра назоўнікі з ‑нік гл. Сцяц., Афікс. наз., 55.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зы́знуць ’ударыць’, ’апухаць’ (Шат.). Укр. дзи́знути ’хутка пранесціся, праляцець (пра камень)’. Параўн. азызнуць ’азябнуць’, азызаць ’апухаць’ (гл.). Параўн. славац. zízať ’паглядваць’, славен. zízati ’ссаць, асабліва грудзі’. Можа, ’ударыць так, што зрабіць касавокім’, ’апухнуць так, што зрабіцца касавокім’. Гл. зызы. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клю́нуць 1 ’дзеўбануць’ (Др.-Падб.). Гл. кляваць.
Клю́нуць 2 ’выпіць гарэлкі, віна, напіцца да ап’янення’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Гл. кляваць і клюкаць 2.
Клю́нуць 3 ’схапіць прынаду (пра рыбу)’ (ТСБМ). Гл. кляваць. Клюнуць на вудачку — ’паддацца на хітрасць’ (Юрч. Фраз. 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кнут ’пуга’ (Сл. паўн.-зах., Яруш., Бяльк., Сцяшк.). Укр. кнут, рус. кнут, ст.-рус. кнутъ (іншыя славянскія паралелі — запазычанні з рускай мовы). Крыніца ўсходнеславянскіх слоў паўночнагерманская: ст.-ісл. knutr ’вузел’ (гаворка ідзе пра «вузлаваты» біч). Іншыя этымалогіі неверагодныя (Фасмер, 2, 265).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лужджы́ць ’церці лён, аддзяляючы валакно ад кастрыцы’ (воран., Сл. ПЗБ) — звонкі варыянт лушчыць пад уплывам балт. моў, параўн. літ. lùgždinti, lukšdénti ’лушчыць’ (Сл. ПЗБ, 2, 679). Параўн. вы‑лукшчывацца ’аддзяляцца (пра льновалакно)’ — літ. išsi‑lukštinti ’тс’ (Лаўчутэ, 68) і лукшчы́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляхката́ць ’рохкаць (пра парасят)’ (свісл., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, якое, відаць, у сваёй аснове мае корань лёх‑ (параўн. палес. лёха, укр. льоха < польск. locha ’свінаматка’) і, магчыма, звязана генетычна з ням. locken ’вабіць’, а таксама — аб галасах звяроў у перыяд цечкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мане́та ’металічны грашовы знак, металічныя грошы’ (ТСБМ), ст.-бел. манета, монета, манита, монита, монэта ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86). Запазычаны са ст.-польск. moneta, якое з лац. monēta ’прадказальніца’ < monēre ’прадказваць, прадракаць’. Monēta — эпітэт багіні Юноны, якая папярэдзіла рымлян пра землетрасенне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мушка́рыць ’муштраваць’ (мсцісл., Юрч. — Полымя, 7, 1987), мушке́рыць ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З рус. вяц., валаг. мушка́рить ’тс’, ’выхоўваючы, сурова караць’, якое (пры ад’ідэацыі мушка́рь ’вялікі драўляны молат’) з му́шкель ’тс’ < гал. moskuil ’тс’ (пра апошняе гл. Фасмер, 3, 20).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набі́ты ’вопытны’ (БРС, Нас., ТС), параўн. набіты дурань ’закончаны дурань’ (Байк. і Некр., полац., Нар. лекс.). Да біць: набіць вока ’навучыцца нешта добра адрозніваць’ і пад., параўн. таксама чэш. мар. nabíjena šelma — пра чалавека «з вопытам», часта бітага і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Назы́знуць ’напухнуць, набрыняць’: віма назызла (у каровы) (полац., шарк., ул. інф.). Да зызнуць (гл.), адносна этымалогіі параўн. балг. зъзна ’дрыжаць ад холаду’ (гукапераймальнае), адкуль магло развіцца значэнне ’апухаць ад холаду, рабіцца аслізлым (напрыклад, пра рукі)’, параўн. Цыхун, Бел.-рус. ізал., 90.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)