дыёптр

(гр. dioptra)

1) прыстасаванне для візіравання (гл. візіраваць) у прасцейшых геадэзічных інструментах (напр. у бусолі); параўн. візір1 3;

2) прыстасаванне для павелічэння дакладнасці прыцэльвання на вінтоўцы;

3) невялікая адтуліна ў відашукальніку (візіры1 2) фотаапарата, праз якую вядзецца назіранне пры выбары кадра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кры́па ’жолаб у крыніцы’ (Федар. Рук.), ’кармушка’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне праз польск. krypaпрыстасаванне для кармлення коней’ з ням. Krippe ’жолаб’ ці больш верагоднае (улічваючы значэнне беларускіх слоў) непасрэднае запазычанне з нямецкай мовы (параўн. Слаўскі, 3, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ідыяадапта́цыя

(ад ідыя- + адаптацыя)

прыстасаванне арганізмаў да пэўнага вузкага кола ўмоў існавання, якія выпрацаваліся ў працэсе эвалюцыі (параўн. арамарфоз).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідрабу́р

(ад гідра- + бур)

прыстасаванне для ўтварэння струменем вады, што падаецца пад высокім ціскам, ямак пад пасадку саджанцаў вінаграду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рапідо́граф

(ад фр. rapide = хуткі + -граф)

прыстасаванне для напісання тэкстаў на чарцяжах або малюнках пры дапамозе літарна-тэкставага трафарэта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэве́рсар

(англ. reverser, ад лац. reversus = адваротны)

прыстасаванне для пуску ў ход, змены напрамку і хуткасці вярчэння электрычных машын.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трэнажо́р

(ад трэнаж)

вучэбна-трэніровачнае прыстасаванне для выпрацоўкі навыкаў і ўдасканалення тэхнікі кіравання машынай пры падрыхтоўцы лётчыкаў, касманаўтаў, шафёраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трашчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараюць трэск, шум, стук, лёскат. — Ну, хоць бы з парачку трашчотак! — Гаворыць дзядзька: — Ну, нічога, І так мы зробім шуму многа І ўсім зайцам задамо страху! Колас. Адно вартаўнікі хадзілі па вуліцы ды бесперастанна трашчалі трашчоткамі. Чарот. // Ударны музычны інструмент, які складаецца з набору драўляных дошчачак.

2. перан. Разм. Той (тая), хто многа, не сціхаючы, гаворыць; балбатун (балбатуха). — Ды што вам гаварыць, трашчоткам, — стары чамусьці раззлаваўся, махнуў рукой і лёг на печы. Шамякін.

3. Машына для ачышчэння насення лёну.

4. Спец. Прыстасаванне для свідравання адтулін у цяжкадаступных месцах або з вялікім дыяметрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пятні́к ’гняздо, у якім паварочваецца вось варот’ (Нас., Касп., Нік. Очерки), ’прыстасаванне, пры дапамозе якога дзверы прымацоўваліся да вушакоў’ (Варл.), пя́тнік ’вушак, да якога прымацоўваюцца дзверы завесамі; вушак наогул’ (Бяльк., Мат. Маг.), укр. пʼятни́к ’крук, на які навешваюцца дзверы’, рус. дыял. пятни́кпрыстасаванне для навешвання дзвярэй, варот’, славен. petník ’завесы ў варотах; вушак; парожак’. Прасл. дыял. *pętьnikъ, якое Бязлай (2, 32) параўноўвае з ц.-слав. пятьно ’шпора, астрога, пыж’, літ. pentìnas ’шпора’, ùžpentis ’шпора ў пеўня’, лат. piêsis ’шпора’. Міклашыч (239) выводзіў з *pęta ’пята’ (гл. пята́), Фрэнкель (571) меркаваў пра кантамінацыю *pęta і *pęti (гл. пяць). Гл. таксама напіта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́звальні1, разва́льні ’сані-развалы, развалкі’ (ТСБМ; круп., Жыв. сл.; Сцяшк.), ’шырокія сані’ (в.-дзв., Шатал.; брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’вялікія сані’ (Байк. і Некр.); ’прыстасаванне да саней для расшырэння іх плошчы’ (глус., Янк. Мат.; Юрч.); ’крывіны з бакоў саней (каб накласці многа грузу)’ (Бяльк.); ’дзве крывуліны, што насаджваюцца на канцы задняй восі, калі возяць бярвенні’ (там жа). Да развалы (гл.). Суфікс ‑н‑і, як у сані (гл.).

Ро́звальні2прыстасаванне, у якім носяць сена’ (арш., чач., ДАБМ, камент., 826; Рам. 8) — у выніку кантамінацыі лексем розвіны, рэзвілі, рэзвіны ’тс’ (гл. рэзгіны) і розвальні ’сані-развалы’ паводле падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)