міфалагічны вобраз народнага падання. Вядомы ўсх. славянам і інш. народам. Паводле падання, апоўначы на Купалле ў лясным гушчары раз на год зацвітае папараць. Высачыць і сарваць гэтую кветку, якую ахоўваюць розныя пачвары і страшыдлы, можа толькі адважны і сумленны чалавек. Сарваўшы кветку, ён стане празорлівым і зразумее гаворку дрэў і траў, звяроў і птушак, яму адкрыюцца заклятыя ў зямлі скарбы. У гэтым паданні пра цудадзейную П.-к. ўвасоблена мара чалавека аб шчасці, імкненне да пазнання таямніц свету. У бел. фальклоры паданне мела шмат варыянтаў, у т.-л. і сац. пераасэнсаванне. Міфалагічны матыў П.-к. шырока выкарыстаны ў л-ры і мастацтве. Да яго звярталіся М.Гогаль, Ю.Крашэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, Я.Купала, У.Караткевіч (п’еса «Калыска чатырох чараўніц»), І.Козел (п’еса «Папараць-кветка»), А.Туранкоў (опера «Кветка шчасця» паводле муз. драмы М.Чарота «На Купалле»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ПСКІ ГРЫГАРЫЯ́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адна са старэйшых рым.-каталіцкіх навучальных устаноў. Знаходзіцца ў Ватыкане. Засн. ў 1551 І.Лаёлам і Ф.Борджа як Collegium Romanum (Рымскі каледж), папам Юліем III пераўтвораны ва ун-т. Атрымаў падтрымку ад папы Грыгорыя XIII, які ў 1682 выдзеліў яму значную суму з папскай казны і перадаў шэраг будынкаў. У 1926 у склад ун-та ўключаны Вышэйшы ін-трэліг. культуры, у 1928 — Папскі ін-тусх. даследаванняў (засн. ў 1917), у 1955 — Папскі біблейскі ін-т (засн. ў 1909). Кіруе П.Г.у. ордэн езуітаў. За дзейнасць ун-та адказваюць перад рым. курыяй генерал ордэна езуітаў і прызначаны папам кардынал-пратэктар. Рыхтуе кадры для цэнтр. і перыферыйных царк. устаноў. У П.Г.у. ў розны час вучыліся бел. святары К.Маскалік, А.Надсон, А.Неманцэвіч, Т.Падзява, Я.Рэшаць, Ч.Сіповіч, У.Тарасевіч, Ф.Чарняўскі інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСТАЛЕ́Т-КУЛЯМЁТ,
індывідуальная аўтаматычная зброя высокай скарастрэльнасці, прызначаная для паражэння жывой сілы ў блізкім баі. Спалучае партатыўнасць пісталета і бесперапыннасць кулямётнага агню. Калібр 7,62—11,43 мм. Сілкаванне ад магазінаў скрыначнага (25—35 патронаў) або барабаннага (71 патрон) тыпу; тэмп стральбы 450—1000 стрэлаў/мін.
Створаны італьянцам А.Рэвелі (1915), у Расіі — У.Р.Фёдаравым (1916), у СССР — Ф.В.Токаравым (1927). На ўзбраенні Чырв. Арміі П.-к. канструктараў В.А.Дзегцярова (ПКД-40), Г.С.Шпагіна (ПКШ-41), А.І.Судаева (ПКС-43) і інш.; у герм. арміі — МР-38-40, амер. — МЗ, брыт. «Стэн», фінл. «Суомі». Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну; звычайна наз.аўтаматамі.
На ўзбраенні сучасных армій шэрагу краін амер. «Інгрэм», італьян. «Берэта», аўстр. «Штэер», ізраільскі «Узі» і інш. У арміях краін СНД больш пашыраны аўтаматы сістэмы М.Ц.Калашнікава і інш., якія выкарыстоўваюцца замест П.-к.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯКА́РСКІ Эдуард Карлавіч (25.10.1858, в. Пятровічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. —29.6.1934),
расійскі этнограф, географ, мовазнавец, фалькларыст. Чл.-кар. (1927), ганаровы акад. (1931) АНСССР. Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай і Чарнігаўскай гімназіях, Харкаўскім вет. ін-це (1877—88). За ўдзел у народніцкім руху арыштаваны (1879) і сасланы ў Якуцію. Удзельнік экспедыцый Усх.-Сібірскага аддзялення Рус.геагр.т-ва (РГТ, 1894—96) і Аяна-Нельканскай (1903). З 1905 працаваў у музеях Пецярбурга, з 1911 у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі Рас.АН, з 1914 сакратар этнагр. аддзела РГТ, у апошнія гады жыцця ў у Ін-це усходазнаўства АНСССР. Аўтар артыкулаў па геаграфіі, этнаграфіі, лінгвістыцы і фальклору якутаў і тунгусаў. Асн. праца — «Слоўнік якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—30; у сааўт.).
Літ.:
Э.К.Пекарский: (К 100 летию со дня рождения). Якутск, 1958;
Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі: Біягр. нарыс. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́Л Магдалена Іванаўна (дзявочае Завіша, у 1-м шлюбе Красінская; 8.7.1861, Варшава — 6.1.1945),
дзеяч бел.культ. руху, мецэнатка. Дачка Яна (Івана) Казіміра Завішы. Пасля смерці бацькі спадчынніца яго маёнткаў на Беларусі і ў Вял. Польшчы. Была выхавана ў духу бел. культуры, сімпатызавала хрысціянскім дэмакратам. Фінансавала выд-ва«Загляне сонца і ў наша аконца», «Беларускае выдавецкае таварыства, газ.«Беларус», т-вы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Адкрыла бел. школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, Уздзе, Каменцы. Яе маёнтак у Кухцічах (цяпер пас. Першамайск у Уздзенскім р-не) наведалі І. і А.Луцкевічы, Р.Скірмунт, А.Уласаў і інш. дзеячы бел. нац.-культ. руху. Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг М.Багдановіча, К.Буйло і інш.; у знак удзячнасці І.Луцкевіч змясціў герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным лісце зб. вершаў Багдановіча «Вянок». Пасля 1917 у эміграцыі ў Польшчы, Літве, Германіі, з 1932 у Швейцарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́ЛГА Івар Тэнісавіч (1892, ліфляндская губ., Латвія — люты 1938),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны царскімі ўладамі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 уваходзіў у склад Кранштацкага к-таРСДРП(б), старшыня Абл. выканаўчага к-та арміі, флоту і рабочых Фінляндыі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 упаўнаважаны СНК РСФСР у Фінляндыі. У 1919—23 чл. Рэўваенсавета Рэспублікі, Зах. (май—кастр. 1920), Паўд. і Каўказскага франтоў, старшыня Савета прац. арміі паўд. ўсходу. 31.7.1920 падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. З 1923 нам. старшыні Дзяржплана СССР. У 1927 выключаны з ВКП(б) як прыхільнік трацкісцкай апазіцыі, у 1930 адноўлены. З 1930 нам.нач. Мабілізацыйнага ўпраўлення ВСНГСССР. 2.1.1935 арыштаваны, сасланы, пасля расстраляны. Рэабілітаваны ў 1987.
Літ.:
Ненароков А.П. Смилга И.Т. // Реввоенсовет Республики, 6 сент. 1918 г. — 28 авг. 1923 г.М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Аляксей Аляксеевіч (н. 14.2.1921, в. Кулеміха Вятлужскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),
парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1945). Ў 1958—59 заг. аддзела ЦККПБ, з 1959 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ, у 1962—64 нам. старшыні Бюро ЦККПБ па кіраўніцтве прам-сцю і буд-вам, заг. аддзела цяжкай прам-сці і транспарту ЦККПБ. З 1965 сакратар ЦККПБ, старшыня К-тапарт.-дзярж. кантролю ЦККПБ і СМБССР. Нам. старшыні СМБССР, старшыня К-танар. кантролю БССР. У 1968—78 сакратар ЦККПБ. З 1978 у Маскве старшыня праўлення Цэнтрасаюза спажывецкіх т-ваў, у 1983—91 нам. міністра паліўнай прам-сці РСФСР. Чл.ЦККПБ у 1960—81, Бюро ЦККПБ у 1966—78. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63, 1970—75, Вярх. Савета СССР у 1962—70, 1974—83.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛО́ВІЦКАЯ БІ́ТВА 1771 Адбылася 23.9.1771 каля мяст.Сталовічы паміж войскамі ВКЛ і Расіі ў час барацьбы Барскай канфедэрацыі супраць прысутнасці рас. войск у Рэчы Паспалітай. Вял. гетман ВКЛ М.К.Агінскі ў маі 1771 сабраў пад сваё камандаванне 2 тыс.чал. войска ВКЛ. 6.9.1771 каля в. Рудзькі Пінскай эканоміі ён разбіў рас. батальён з 500 салдат палкоўніка А.Албічава. 10.9.1771 у мяст. Хомск заклікаў разрозненыя сілы канфедэратаў аб’яднацца для абароны «веры, вольнасці і незалежнасці». Ліквідаваць гэты ачаг супраціўлення ўзяўся ген.-маёр А.В.Сувораў, які 12.9.1771 выступіў з-пад Любліна на чале 1 тыс. салдат з 8 гарматамі. Каля 2 гадз ночы 23.9.1771 атрад Суворава напаў на атрады Агінскага. У ходзе 8-гадзіннага бою Агінскі страціў 500 чал. забітымі і каля 300 палоннымі. Пасля паражэння ў бітве Агінскі выехаў за мяжу. С.б. стала апошнім арганізаваным супраціўленнем войска ВКЛ напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЖЭ́ВІЦКІЯ МАНЕ́ТНА-РЭ́ЧАВЫЯ СКА́РБЫ.
Знойдзены ў 1898 і 1903 каля в. Стражэвічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.Скарб 1898 складаўся з 207 цэлых і абломкаў манет (48 куфіцкіх манет і 159 зах.-еўрап. дэнарыяў), 5 сярэбраных манетападобных пласцінак, 14 зліткаў і 50 інш. рэчаў. Агульная маса скарбу каля 781, у т. л. рэчавай часткі 527 г. Ухаваны каля 1040. Частка скарбу захоўвалася ў Музеі Магілёўскага губ. стат. к-та. Скарб 1903 складаўся з 319 манет (46 куфіцкіх і 273 зах.-еўрап.), 2 цэлых і 4 кавалкаў зліткаў серабра, 1 залатога палачкападобнага злітка з абсечаным канцом і адтулінай, 6 сярэбраных і 2 залатых рэчаў. Агульная маса рэчавай часткі 461 г. Ухаваны каля 1015. Частка скарбу перададзена ў Эрмітаж (С.-Пецярбург), астатнія рэчы і манеты — у Музей Магілёўскага губ. стат. к-та і Музей Варшаўскага ун-та, дзе яны зніклі ў час 2-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́САЎ Антон Данілавіч (27.5.1835, г. Барысаў Мінскай вобл. — 1886?),
бел. рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі, дзеяч міжнар.рэв. руху, выдавец. Брат Б.К.Д.Трусава. Скончыў Мінскую гімназію (1853), вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1854—56; 1860—61). Паслядоўнік М.Г.Чарнышэўскага і К.Каліноўскага. У 1861—62 рыхтаваў паўстанне ў Мінску. У 1863 узначаліў паўстанцкі атрад з жыхароў Мінска, удзельнічаў у баях супраць урадавых войск у Мінскай губ. Пасля паўстання ў. эміграцыі. У Жэневе зблізіўся з рус. рэвалюцыянерам М.І.Уціным, арганізаваў з ім і інш. рэвалюцыянерамі Рус. секцыю 1-га Інтэрнацыянала (1870). У 1871 чл. Жэнеўскага к-та дапамогі парыжскім камунарам. Адзін з арганізатараў друкарні час. «Народное дело», у 1869—71 яе загадчык, з 1873 уладальнік. У 1884 прадаў друкарню групе «Вызваленне працы» і вярнуўся ў Мінск, дзе жыў пад наглядам паліцыі.