3) спецыяльна абсталяванае памяшканне для вядзення радыё- і тэлеперадач, для фота- і кіназдымак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
рэалі́зм, ‑у, м.
1. Творчы метад у літаратуры і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне аб’ектыўнай рэчаіснасці ў яе тыповых рысах. Рэалізм Горкага. Рэалізм Коласа. Мастацкі рэалізм.
2. Тэрмін, які неправамерна ўжываўся ў буржуазнай гісторыі філасофіі для абазначэння напрамкаў, процілеглых ідэалізму, а ў сучаснай буржуазнай філасофіі звычайна ўжываецца прадстаўнікамі некаторых плыняў (неарэалізм, крытычны рэалізм) для прыкрыцця іх ідэалістычнай сутнасці.
3. Напрамак у сярэдневяковай схаластычнай філасофіі, які сцвярджаў, што агульныя паняцці папярэднічаюць рэчам і рэальна існуюць незалежна ад іх.
4. Здольнасць цвяроза ацэньваць сапраўдныя ўмовы рэчаіснасці, магчымасці і пад. Рэалізм у планаванні.
•••
Крытычны рэалізм — метад перадавога мастацтва і літаратуры буржуазнага грамадства, для якога характэрна глыбока праўдзівае адлюстраванне жыцця з раскрыццём непераадольных супярэчнасцей буржуазна-памешчыцкага ладу.
Сацыялістычны рэалізм — метад мастацтва і літаратуры, для якога характэрна праўдзівае гістарычна-канкрэтнае адлюстраванне рэчаіснасці ў яе рэвалюцыйным развіцці, барацьба за ўстанаўленне сацыялістычнага грамадскага ладу і камуністычнае выхаванне працоўных.
[Ад лац. realis — сапраўдны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫ́ГУЛ, выгульны двор, загон,
агароджаны ўчастак для прагулак (мацыёну) жывёл. Размяшчаецца побач з жывёлагадоўчымі будынкамі. Для аховы жывёл ад спёкі або дрэннага надвор’я выгул часта абсталёўваецца павеццю. Вызначаны нормы плошчы на адну жывёлу, напр.для кароў 15—20, племянных коней 40—50, свінаматак 10—15, курэй 1,5—2 м² і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРБАФО́С,
O, O-дыметыл-S (1,2-дыкарбэтаксіэтыл) дытыяфасфат, хімічны прэпарат для аховы с.-г. культур ад шкодных насякомых; кантактавы інсектыцыд, акарыцыд і нематыцыд. Выкарыстоўваюць канцэнтрат эмульсіі для апырсквання збожжавых, цукр. буракоў, лёну, гародніны, яблынь, груш і інш. Сярэднетаксічны для чалавека і жывёл: ГДК 0,5 мг/м³, у вадзе — 0,05 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМЕНЕФТОРЫСТАВАДАРО́ДНАЯ КІСЛАТА́,
моцная двухасноўная кіслата; раствор фтарыду крэмнію ў вадзе ці фторыставадароднай кіслаце, H2SiF6. Утварае солі — фторасілікаты. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фторасілікатаў і неарган. фтарыдаў (напр., AlF3, NaF, CaF2), як кампанент раствораў для паліроўкі і траўлення шкла, электралітаў для гальванастэгіі, як кансервант драўніны, сродак для дэзінфекцыі рэзервуараў у вытв-сці піва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́КТАР ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,
электрычны апарат у выглядзе індуктыўнасці шпулі. Прызначаны для кампенсацыі ёмістаснай праводнасці працяглых ЛЭП (т. зв. папярочная кампенсацыя), абмежавання токаў кароткага замыкання, кампенсацыі ёмістасных токаў замыкання на зямлю, згладжвання пульсацый току ў ланцугах выпрамнікоў, абмежавання контурных токаў у ланцугах рэверсіўных выпрамнікоў. Высакавольтныя Рэ. прызначаны дляЛЭП, нізкавольтныя — для пераўтваральнай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шесто́км.
1.(печи) пры́пек, -ка м.;
2.(для птиц) се́дала, -ла ср.;
◊
всяк сверчо́к знай свой шесто́кпосл. ве́дай, като́к, свой куто́к; не тыч но́са не ў сваё про́са; калі́ худ, не лезь на кут.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Свізік ‘кадушка для вады’ (віц., Шн. 3), ‘невялікая бочка’ (Касп.), све́зік ‘пасудзіна з роўнымі бакамі, вушкамі і векам для салення мяса і сала’ (Нік. Очерки). Няясна. Магчыма, сюды ж польск.дыял.swiąz, swioz, świoz ‘круглая драўляная пасуда на масла для работнікаў, якія працуюць у полі’. Тады, відаць, да vęzati ‘вязаць’; ‑і‑ у корані пад уплывам віць; гэта магла быць драўляная кадушка з паяскамі з плеценых дубцоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
mash
[mæʃ]1.
n.
1) мякка́я ма́са, мязга́f.
2) по́йла з во́труб’я (для жывёлы)
3) зато́р -у m. (су́месь для браджэ́ньня пры вы́рабе гарэ́лкі, пі́ва і інш)
2.
v.t.
1) таўчы́; расьціра́ць, разьміна́ць на мякку́ю ма́су