ВАЛАТО́ЎСКІ Ігар Дзмітрыевіч (н. 25.10.1939, Мінск),
бел. біяфізік. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д-рбіял.н. (1979), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі (з 1985 дырэктар), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па вывучэнні структурна-мембранавых механізмаў рэгуляцыі фотабіял. і рэцэптарных рэакцый, ролі іонаў кальцыю ў механізмах фотатрансдукцыі жывёльных і раслінных сістэм.
Тв.:
Введение в молекулярную фотобиологию. Мн., 1971 (разамз С.В.Коневым);
Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (з ім жа);
Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн., 1986 (з ім жа);
Транспорт ионов в фоторецепторной клетке. Мн., 1990 (разамз У.І.Хаўратовічам, Л.А.Баранавай);
Фитохром — регуляторный фоторецептор растений. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́НСКІ Міхаіл Ігнатавіч (14.8.1794, б. маёнтак Цярэспаль Полацкага пав. — 22.12.1864),
гісторык і публіцыст. Скончыў Віленскі ун-т (1818). У 1816—22 і 1829—30 супрацоўнік час. Dziennik Wileński» («Віленскі веснік»), з 1818 разамз І.Лялевелем рэдагаваў час. «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»). Чл.літ.-грамадскага т-ва шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газ. «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830—31 арыштаваны. З 1836 жыў у Варшаве, адзін з заснавальнікаў час. «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). З 1847 у Вільні, віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. Разамз Ц.Ліпінскім выдаў даследаванне «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 1843—46), у 3-м томе якога пададзена гісторыя населеных пунктаў Беларусі. Даследаваў гісторыю Вільні, Віленскага ун-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛЕНКА Мікалай Мікітавіч (17.4.1929, в. Ясяні Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 11.6.1999),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі шкла і сіталаў. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1973). Скончыў БПІ (1952), дзе і працаваў (з 1972 заг. кафедры, адначасова прарэктар). З 1976 дырэктар Ін-та буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда Беларусі. З 1978 у Бел.тэхнал. ін-це. З 1981 у БПА (з 1984 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы тэорыі сінтэзу неарган. матэрыялаў (у т. л. сілікатнага шкла, кампазіцыйных матэрыялаў, керметаў), тэхналогіі спец. матэрыялаў электроннай тэхнікі.
Тв.:
Диаграммы стеклообразных систем. Мн., 1959 (разамз М.А.Безгародавым);
Термические свойства стекла. Мн., 1962;
Спектральное исследование алюмосиликатных стекол. Мн., 1982 (разамз Г.Я.Малашкевічам).
1.(1і2ас.неўжыв.). Змацавацца, злучыцца пры дапамозе чаго‑н. //чым і без дап. Закрануўшы што‑н., зачапіцца. Корч не стукнуўся аб човен, але затое яны сашчапіліся і далей паплылі ўжо абодва разам.Маўр.Вось.. [быкі] сышліся галовамі, сашчапіліся рагамі!Колас.// Сплёўшыся, злучыцца разам (пра пальцы, рукі і пад.). Гэлька не магла, глядзець у вароты хлява, яна адвярнулася ў другі бок. Сашчапіліся пальцы ў кулакі, сцяліся зубы.Сташэўскі.//З сілай сціснуцца (пра зубы і пад.). Іван у апошняе імгненне паспеў схапіць ваўкадава за ашыйнік і ў амаль нечалавечым напружанні рук не даў сашчапіцца на сабе ягоным зубам.Быкаў.
2. Сысціся ў бойцы. Праціўнікі ўжо сашчапіліся загрудкі, ужо адзін, хапаючыся за пісталет, паляцеў потырч праз крэсла.Лынькоў.Відаць, што тут [каля клуба] была снежная бойка .. Адзін хлапчук, увесь аблеплены снегам, сашчапіўся з другім.Сташэўскі.// Пачаць спрэчку, сварку. [Анэта:] — Дальбог, хутка аглухну ад іх лёскату на [лічыльніках]. То адзін, то другі, гэтак кожненькі вечар. А то мала гэтага, дык яшчэ сашчэпяцца сварыцца.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУЗНЯЦО́Ў Аляксандр Пятровіч (н. 28.9.1951, Масква),
бел. вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Брат У.П.Кузняцова. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі эл. ланцугоў і аўтам. кіравання.
Распрацаваў метады аналізу і сінтэзу нелінейных дыскрэтных сістэм аўтам. кіравання, навук. асновы тэорыі сістэм імпульсна-фазавай аўтападстройкі частаты.
Тв.:
Анализ и параметрический синтез импульсных систем с фазовым управлением. Мн., 1993 (разам 3 М.П.Батурам, Л.Ю.Шыліным);
Теория электрических цепей. Мн., 1999 (разамз А.П.Курулёвым, М.П.Батурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КА Віктар Мацвеевіч (н. 19.5. 1940, г.п. Алеўск Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1962), дзе і працуе. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў, мікраэлектроніцы, прыладабудаванні. Даследаваў механізмы радыяцыйнага пашкоджання паўправадніковых матэрыялаў і прылад. Выявіў вагальныя рэакцыі перабудовы і фазавыя пераходы 2-га роду цвёрдых раствораў структурных дэфектаў у матрыцы паўправадніка.
Тв.:
Колебательная реакция перестройки дефектов в кремнии (разамз П.В. Кучынскім, Л.М. Шахлевіч) // Письма в Журн. эксперимент. и теорет. физики. 1987. Т. 45, вып. 7;
Радиационные эффекты в приборах и интегральных схемах на арсениде галлия. Мн., 1992 (разамз Я.Р. Аствацатур’янам, Дз.В.Громавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУШ Мікалай Мікалаевіч (н. 23.2.1948, в. Мосткі Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (2000). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навук. працы па тэорыі імавернасці і матэм. статыстыцы. Распрацаваў метады пабудовы непараметрычных ацэнак мнагамерных стацыянарных выпадковых працэсаў і аднародных палёў, развіў семіінварыянтны падыход да даследаванняў стат. уласцівасцей гэтых ацэнак.
Тв.:
О́б оценке спектральных плотностей стационарных процессов (разамз І.Г.Журбенка) // Литовский мат. сб. 1979. Т. 19, № 1;
О скорости сходимости моментов оценок спектральных плотностей (разамз Е.І.Мірскай) // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 4;
Асимптотические методы статистического анализа временных рядов Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЫ́ДАЎ Дзмітрый Вадзімавіч (н. 23.4.1960, Мінск),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1999), праф. (2003). Сын В.В.Свірыдава. Скончыў БДУ (1982), дзе і працуе (у 1982—2002 у НДІфіз.-хім. праблем). Навук. працы па фота- і электракаталізе, хіміі нанаструктураваных матэрыялаў і іонна-імплантаваных палімераў, фотаэлектрахіміі квантава-размерных неарган. і малекулярных паўправаднікоў.
Тв.:
Ion-implanted Polymers (разамз У.Б.Аджаевым, І.П.Казловым) // Electrical and Optical Polymer Systems. New York, 1927;
Photoelectrochemistry of nanocrystalline aggregates of cyanine dyes on the semiconductor electrodes // Chemical Physics of Nanostructured Semiconductors. The Netherlands, 2003;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Весяле́ц ’журавель’ (Мат. Гом., КСТ) разамзпольск.wesełyk ’назва жураўля’ (Варш. сл.) і ўкр.весе́лик складаюць вузкі арэал, дзе гэта эўфемістычная назва, відавочна, даволі старая. Тое ж і ў Б. Грынчанкі: «Назва жураўля, якую трэба ўжываць замест журавель тады, калі гэтыя птушкі прылятаюць вясной, інакш будзеш журыцца цэлы год» (Грынч., 1, 141). Польск.wiesiołek ’асліннік, Oenothera’ і ’скрыпень, Epilobium’ не звязана збел.весялец. Гл. васіле́ц.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ШУШКЕ́ВІЧ Станіслаў Станіслававіч (н. 15.12.1934, Мінск),
бел. фізік, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991). Д-рфіз.-матэм.н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1982). Сын С.П.Шушкевіча. Скончыў БДУ (1956). З 1956 у Ін-це фізікі АН Беларусі, на Мінскім радыёзаводзе. У 1961—67 і 1969—90 у БДУ (з 1971 заг. кафедры, з 1986 прарэктар). У 1967—69 у Мінскім радыётэхн. ін-це (прарэктар).
У 1989—91 нар.дэп.СССР. У 1990—96 дэп., у 1990—91 1-ы нам. Старшыні, у 1991—94 Старшыня Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1994 дырэктар Цэнтра паліт. і эканам. даследаванняў Еўрап. гуманітарнага ун-та (Мінск). Разамз кіраўнікамі Расіі і Украіны падпісаў Белавежскія пагадненні 1991 аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Навук. працы па радыёфізіцы, опта- і ядз. электроніцы. Адзін з аўтараў асноватворных прац па аднаэлектроннай фотарэгістрацыі. Развіў метады электроннай інтраскапіі, спосабы візуалізацыі і каардынатаадчувальныя цвердацельныя дэтэктары іанізавальных выпрамяненняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Основы радиоэлектроники. 2 изд. Мн., 1986 (разамз М.К.Яфімчыкам);
ЭВМ и микропроцессор. Мн., 1990 (разамз Я.В.Більдзюкевічам. В.Л.Гурачэўскім);
Неокоммунизм в Беларуси. Смоленск. 2002.
Літ.:
Класкоўская Л., Класкоўскі А. Станіслаў Шушкевіч: Пуцявіна лёсу. Мн., 1994.